Кіеў
Кі́еў (аг.-усх.-слав.: Кыѥвъ, укр.: Київ ⓘ) — сталіца і найвялікшы горад Украіны. Размешчаны на Дняпры, у паўночнай частцы краіны. Насельніцтва (2022) — 2 950 702 чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цэнтр Кіеўскай вобласці і Кіева-Святошынскага раёна, але не ўваходзіць у іх склад як адзін з двух гарадоў дзяржаўнага падпарадкавання са статусам роўным вобласці (другі такі горад — Севастопаль).
Назва
правіцьЭтымалогія
правіцьПаводле легенды пра заснаванне Кіева, назва горада паходзіць ад імя Кія — найстарэйшага з трох братоў, якія лічацца заснавальнікамі горада. Адна з гэтых легенд дайшла да нас у летапісе XII ст. «Аповесць мінулых гадоў».[4][5][6]
У сагах Кіеў меў назву Koenugarðr[7]. Назва «Kænugarður» (К’ёнугард) засталася за Кіевам у ісландскай мове.
Кіеў таксама меў цюркскую назву — «Манкермен» («вялікі горад»), «Ківа-Манкермен», якая існавала разам з першапачатковай назвай.[8][9].
Украінскі этнограф М. В. Закрэўскі сцвярджаў, што згаданы Клаўдзіям Пталемеям «Азагарыум» знаходзіўся на месцы сучаснага Кіева. Ю. А. Кулакоўскі атаясамліваў з Кіевам Пталемееўскі «Метропаль», М. Ю. Брайчэўскі — «Сар»[10].
Паводле арабскіх і персідскіх крыніц IX—X стагоддзя адзін з дзяржаўных цэнтраў усходнеславянскіх утварэнняў меў назву Куявія (Куябія, Куяба). Найбольш лагічным з’яўляецца атаясамленне горада Куяба з Кіевам[11][12].
Правапіс
правіцьУ старажытнарускіх помніках назва горада запісвалася як ст.-слав: Кыѥвъ, дзе ы перадавала праславянскі гук *y, а ѥ — ётаваны гук [e] («є»). Такое напісанне доўгі час заставалася ў летапісах. Пазней, пасля спынення дзеяння закона другой палаталізацыі і зліцця гуку [ɨ] з [і] ў новы галосны пярэдне-сярэдняга раду [ɪ] з’яўляюцца напісанні Києвъ, ст.-слав: Кіевъ, а пасля ўтварэння «новага яця»[13] — і «Кыѣвъ»[14], «Киѣвъ»[15], «Кіѣвъ»[16]. З упарадкаваннем украінскага правапісу XIX стагоддзя, калі за [ɪ] замацоўваецца літара и, а за [ji] з ётаванага «новага яця» — ї, напісанне набывае сучасную форму — Кіеў (укр.: Київ).
Пераклад назвы горада на англійскую мову (#KyivNotKiev)
правіць2 кастрычніка 2018 года Міністэрства замежных спраў Украіны сумесна з Цэнтрам стратэгічных камунікацый «StratCom Ukraine» запусціла анлайн-кампанію «#CorrectUA», у межах якой будзе звяртацца да замежных СМІ з просьбай выправіць напісанне назвы горада Кіева на мовах гэтых краін (#KyivNotKiev)[17].
З’явіліся першыя паведамленні пра выпраўленне напісання Кіева: у сваіх тэкстах пішуць Kyiv замест Kiev выданне BBC[18][19] і The Guardian[20]; лонданскі аэрапорт Лутан[21], аэрапорты Будапешта і Таліна[22], Бельгіі[23] змянілі назву Kiev на Kyiv. У той жа час МАУ адмовіліся змяніць Kiev на Kyiv, патлумачыўшы, што Kiev з’яўляецца афіцыйнай транслітарацыяй Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту IATA[24].
16 верасня 2020 года англійская Вікіпедыя перайменавала артыкул пра Кіеў з «Kiev» у «Kyiv»[25], аднак у той жа час некаторыя артыкулы з адпаведным айконімам застаюцца нязменнымі, у прыватнасці пра Кіеўскую Русь («Kievan Rus'»).
Гісторыя
правіцьЗа паданнем, у 55 г. апостал Андрэй, пад час свайго місіянерскага падарожжа ў скіфскія землі, быў уражаны прыгажосцю прыдняпроўскіх халмоў і, спыніўшыся на месцы будучага Кіева, узвёў тут крыж і прадказаў з’яўленне на гэтым месцы горада-аплота хрысціянскай веры. Цяпер на месцы гэтага крыжа пабудавана царква, названая ў яго гонар.
Горад узнік як цэнтральнае пасяленне ўсходнеславянскага племені палян. Археолагі спрачаюцца наконт даты яго заснавання. У 1982 г. быў адзначаны 1500-гадовы юбілей горада, зыходзячы з даных, за якімі ён існаваў ужо ў V стагоддзі. Але многія даследчыкі датуюць яго ўзнікненне не раней чым VII стагоддзем. Заснаванне горада прыпісваецца братам Кію, Шчэку, Хорыву і іх сястры Лебедзі.
З VIII стагоддзя горад быў заходнім фарпостам Хазарскага каганата. У некаторых дакументах Кіеў згадваецца пад назвай Самбат, што па-старажынтацюркску азначае «верхнія ўмацаванні».
Першыя летапісныя звесткі аб горадзе датуюцца 860 годам. Горад згадваецца ў сувязі з паходам Аскольда па даручэнні князя Дзіра на Царград. З другой паловы IX ст. (традыцыйная дата — 882 г.) у Кіеве ўсталёўваецца варажская дынастыя Рурыкавічаў. Горад уступае ў свой «залаты век», ператварыўшыся ў сталіцу старажытнарускай дзяржавы, вядомай пад назвай Кіеўская Русь. З пачатку X ст. горад пазбаўляецца ад хазарскай залежнасці.
У 988 г. кіеўскі князь Уладзімір увёў хрысціянства як афіцыйную рэлігію на Русі. Хрышчэнне кіеўлян адбылося 15 жніўня 988 г., на свята Успення. Першым кіеўскім мітрапалітам стаў св. Міхаіл, які ў 989 г. прыехаў у горад з Корсуні. У 1051 г. была заснавана Кіева-Пячэрская лаўра — найстаражытнейшы рускі манастыр. У гэтыя ж часы быў пабудаваны Сафійскі сабор. Першая палова XI ст. лічыцца часам найбольшага росквіту Кіева і Кіеўскай Русі.
З сярэдзіны XII ст. Кіеўская Русь трапляе ў перыяд феадальнай раздробленасці. Кіеў з’яўляецца сталіцай удзельнага княства. Падчас міжусобных войн Кіеў некалькі разоў быў разрабаваны валадарамі іншых удзельных княстваў.
Міжусобіцы прывялі да няздольнасці процістаяць знешнім пагрозам. 6 снежня 1240 г. (паводле Летапісу Аўрамкі — 19 лістапада) горад быў захоплены і разбураны мангола-татарскім войскам на чале з ханам Батыем.
У 1362 г., у выніку перамогі на Сініх Водах, Кіеў быў далучаны да Вялікага Княства Літоўскага. З 1471 г. горад з’яўляецца цэнтрам ваяводства. Першым кіеўскім ваяводай стаў Марцін Гаштоўт. У 1494 г. горад атрымаў Магдэбургскае права.
Пазбавіўшыся ад татарскай залежнасці, Кіеў, аднак, не пазбавіўся ад іх спусташальных набегаў. У 1482 г. горад быў разбураны крымскім ханам Менглі I Гірэем. У 1527 пасля чарговага набегу татараў адбылася бітва, у якой перамагло войска ВКЛ.
У 1569 г. Кіеў перайшоў да складу Польшчы. У 1632 г. Пётр Магіла, мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, заснаваў у горадзе першую ва Усходняй Еўропе праваслаўную акадэмію.
У 1648 г. горад быў заняты войскам казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага. У 1654 г. ён увайшоў да складу Расіі, што, пасля працяглай вайны, было замацавана Андрусаўскім мірам. У 1686 г. Кіеўская мітраполія была далучана да Маскоўскага патрыярхата.
У XIX ст. Кіеў становіцца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. У 1870 г. ён быў злучаны чыгуначнай сеткай, а ў 1892 г. у горадзе быў запушчаны першы ў Расіі і другі ў Еўропе трамвай.
У 1917 г., пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у горадзе была абвешчана Украінская цэнтральная рада, пазней у гэтым жа годзе — Украінская Народная Рэспубліка са сталіцай у Кіеве. У 1918 і, канчаткова, у 1920 гг. горад быў заняты Чырвонай арміяй і ўключаны ў склад Украінскай ССР, якая ў 1922 г. ўвайшла ў склад СССР. З 1934 г. Кіеў стаў сталіцай УССР.
Горад не мінулі масавыя рэпрэсіі сталінскага часу. На тэрыторыі сяла Быкоўня (цяпер у межах Дарніцкага раёна горада) знойдзена масавае (да 100 тысяч) пахаванне растраляных людзей.
Зранку 22 чэрвеня 1941 г. авіяцыя нацысцкай Германіі бамбардавала горад — менавіта гэтая бамбардзіроўка традыцыйна лічыцца першай падзеяй Вялікай Айчыннай вайны. Пад Кіевам Чырвоная Армія зазнала самае моцнае ў гэтай вайне паражэнне, страціўшы ў акружэнні больш за 600 тысяч чалавек. 19 верасня 1941 г. немцы ўвайшлі ў горад. Горад стаў цэнтрам генеральнай акругі, якая была далучана да рэйхскамісарыяту Украіна. За непрацяглы перыяд акупацыі нацысты адзначыліся шматлікімі злачынствамі, найбольш вядомае з якіх — масавы растрэл больш за 30 тысяч мірных жыхароў 29—30 верасня 1941 г. ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах горада). 6 лістапада 1943 г. горад, амаль цалкам зруйнаваны, быў вызвалены ад нацыстаў. У 1961 г. Кіеву было прысвоена пачэснае званне горада-героя.
Горад хутка аднавіўся пасля вайны. У 1959 г. на базе ваеннага аэрадрома быў заснаваны грамадзянскі аэрапорт Барыспаль. У лістападзе 1960 г. быў адкрыты кіеўскі метрапалітэн.
У 1977 годзе ўкраінская студыя хранікальна-дакументальных фільмаў выпусціла фільм пра гісторыю Кіева[26].
У 1980 годзе ў Кіеве прайшлі футбольныя спаборніцтвы XXII Алімпійскіх гульняў. Да гэтага мерапрыемства быў пабудаваны новы стадыён, які месціць 84 тысячы гледачоў. Цяпер стадыён носіць імя Валерыя Лабаноўскага.
У 1986 годзе некаторыя раёны горада былі забруджаны радыеактыўным пылам як вынік Чарнобыльскай катастрофы.
У 2004 годзе кіеўская плошча Незалежнасці стала цэнтрам масавых выступленняў апазіцыйных сіл на чале з Віктарам Юшчанкам, вядомых як Аранжавая рэвалюцыя, якая завяршылася перамогай апазіцыі.
З лістапада 2013 па люты 2014 Кіеў стаў цэнтрам Еўрамайдана, падчас якога ў сутыкненнях з спецпадраздзяленнямі «Беркуту» ў цэнтры горада загінулі больш за сотню пратэстуючых і некалькі атрымалі цяжкія параненні.
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьКіеў размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Днепр, на абодвух яе берагах. Большая частка горада, у тым ліку гістарычны цэнтр, знаходзяцца на правым беразе. З поўначы i поўдню да горада прылягаюць буйныя вадасховішчы: адпаведна Кіеўскае i Канеўскае.
Кіеў знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне. Правабярэжная частка размешчана на Прыдняпроўскім узвышшы, якое прымыкае да Дняпра з захаду, i моцна адрозніваецца за рэльефам ад нізіннай левабярэжнай часткі.
Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы Палесся — зоне мяшаных лясоў, якія на поўдзень ад горада аступова пераходзяць у лесастэпы.
Клімат
правіцьГорад знаходзіцца ў зоне ўмерана кантынентальнага клімату. Сярэдняя тэмпература ў ліпені — самым цёплым месяцы — складае 24,8 °C, у самым халодным месяцы — студзені — мінус 4,6 °C. Абсалютны мінімум тэмпературы — мінус 32,2 °C — быў зафіксаваны 7 i 9 лютага 1929 г., абсалютны максімум — 39,4 °C — 31.7.1936 г. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 649 мм, максімум ападкаў прыпадае на ліпень (88 мм), мінімум — на кастрычнік (35 мм). Узімку ў Кіеве ўтвараецца снежны покрыў, сярэдняя вышыня покрыву ў лютым — 20 см, максімальная — 440 см.[27]
Клімат Кіева (норма 1981—2010) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 11,1 | 17,3 | 22,4 | 30,2 | 33,6 | 35,0 | 39,4 | 39,3 | 33,8 | 27,9 | 23,2 | 14,7 | 39,4 |
Сярэдні максімум, °C | −0,9 | 0,0 | 5,6 | 14,0 | 20,7 | 23,5 | 25,6 | 24,9 | 19,0 | 12,5 | 4,6 | 0,0 | 12,5 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −3,5 | −3 | 1,8 | 9,3 | 15,5 | 18,5 | 20,5 | 19,7 | 14,2 | 8,4 | 1,9 | −2,3 | 8,4 |
Сярэдні мінімум, °C | −5,8 | −5,7 | −1,4 | 5,1 | 10,8 | 14,2 | 16,1 | 15,2 | 10,2 | 4,9 | −0,3 | −4,6 | 4,9 |
Абсалютны мінімум, °C | −31,1 | −32,2 | −24,9 | −10,4 | −2,4 | 2,4 | 5,8 | 3,3 | −2,9 | −17,8 | −21,9 | −30 | −32,2 |
Норма ападкаў, мм | 36 | 39 | 37 | 46 | 57 | 82 | 71 | 60 | 57 | 41 | 50 | 45 | 621 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Адміністрацыйны падзел
правіцьГорад падзяляецца на 10 раёнаў
- На левым беразе Дняпра:
Насельніцтва
правіцьУ X—XII стст., падчас росквіту старажытнай Русі, Кіеў быў адным з буйнейшых гарадоў Еўропы з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек (па некаторых ацэнках — звыш 100 тысяч). У гэты час — для параўнання — у Лондане пражывала каля 35 тысяч чалавек, а ў найбуйнейшых нямецкіх гарадах — каля 20 тысяч.
Пасля татарскай навалы насельніцтва Кіева значна скарацілася. У канцы XVIII ст. у горадзе пражывала каля 30 тысяч чалавек.
Насельніцтва горада пачало зноў павялічвацца толькі ў XIX ст. З сярэдзіны XIX ст. і да Першай Сусветнай вайны насельніцтва Кіева павялічылася ў 8 разоў.
У савецкі час Кіеў па колькасці насельніцтва быў трэцім у Саюзе, пасля Масквы і Ленінграда. Перад Вялікай Айчыннай вайной (у 1940 г.) насельніцтва Кіева склаладала 930 тысяч чалавек. Адразу пасля вызвалення ад нацыстаў у горадзе пражывала каля 180 тысяч чалавек. Але горад хутка адраджаўся. У 1959 г. яго насельніцтва перавысіла мільён жыхароў, а ў 1979 г. — адзнаку ў два мільёны. Рост горада працягваўся і далей, але ўжо не так хутка. Гэты працэс не спыніўся, хаця значна запаволіўся, у 1990-я гады, калі агульная колькасць насельніцтва Украіны пачала скарачацца. Маючы адмоўнае значэнне натуральнага прыросту несельніцтва, Кіеў, аднак, працягвае расці за кошт перасяленцаў з рэгіёнаў Украіны. У 2001 г. яго насельніцтва склала 2 611 300 чалавек, з іх 1 219 000 (46,7 %) мужчын і 1 393 000 (53,3 %) жанчын. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць дзяцей у горадзе скарацілася, а колькасць сталага насельніцтва значна ўзрасла.
За нацыянальным складам Кіеў спрадвеку быў усходнеславянскім горадам. Да XX ст. большасць у горадзе складала рускае насельніцтва. За данымі перапісу 1897 г., у горадзе пражывала 56,6 % рускіх, 22,2 % ўкраінцаў, 12,7 % яўрэяў і 6,7 % палякаў. У XX ст. становішча змянілася на карысць украінцаў. Паводле апошняга перапісу, доля ўкраінцаў у Кіеве складае 82,2 % (у 1989 г., калі праводзіўся папярэдні перапіс, — 72,5 %), а рускіх — 13,1 % (20,9 % у 1989 г.)
Сярод іншых нацыянальнасцей найбольш шматлікімі з’яўляюцца яўрэі (0,7 %), беларусы (0,6 %), палякі (0,3 %), армяне (0,2 %), азербайджанцы, татары, грузіны і малдаване (па 0,1 %).
- 2007 года — 2 679 653 чалавек.
Музеі
правіцьТранспарт
правіцьКіеў — буйны транспартны вузел рэгіёну і краіны. Шмат жыхароў Беларусі абіраюць пералёты праз Кіеў, а не Мінск ці рэгіянальныя аэрапорты Беларусі
Горад мае 2 вялікія аэрапорты: Кіеў, Барыспаль, апошні знаходзіцца за мяжой горада. Чыгуначны вузел, з галоўнай станцыяй Кіеў-пасажырскі, а ў межах горада курсуе гарадская электрычка.
Сярод гарадскога транспарту з 1960 года дзейнічае метрапалітэн, а таксама аўтобус, трамвай, тралейбус, фунікулёр, і амаль што самы масавы наземны транспарт Кіева — маршрутнае таксі.
Вядомыя асобы
правіць- Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд
- Уладзімір Агрызка
- Якаў Юшкевіч
- Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка
- Голда Меір
- Леанід Канеўскі
- Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў
- Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч
- Міла Куніс
- Серафім Уладзіміравіч Сабко
- Ралан Антонавіч Быкаў
- Рамэн Яфімавіч Сова
- Вацлаў Фаміч Ніжынскі
- Эмануіл Хацкелевіч Адэльскі (1891—1982) — спецыяліст у галіне цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі. Доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1950).
- Аляксандр Аляксандравіч Багамолец
- Канстанцін Васілевіч Базілевіч (1892—1950) — савецкі гісторык.
- Дзмітрый Ільіч Гардон (нар. 1967) — украінскі журналіст, тэлевядучы, палітык.
- Дзмітрый Георгіевіч Джангіраў
- Юрый Уладзіміравіч Кротаў (1904—1968) — расійскі і беларускі навуковец.
- Наталля Аляксандраўна Кутузава (нар. 1969) — беларускі філосаф.
- Наталля Багданаўна Лысова (нар. 1959) — беларускі філолаг, культуролаг, педагог.
- Аляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка (1911—2002) — беларускі балетмайстар.
- Аляксей Анатолевіч Сарокін (нар. 1964) — беларускі архітэктар.
- Мітрафан Сямёнавіч Славачэўскі (1869 — ?) — беларускі музыкант-кантрабасіст, педагог.
- Юрый Навумавіч Трахтэнберг (1938—1991) — беларускі архітэктар.
- Аляксей Фёдаравіч Фёдараў — двойчы Герой Савецкага Саюза.
- Ілья Самуілавіч Гельберг (нар. 1929) — урач-фтызіятр. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1990).
- Барыс Маркавіч Брагінскі (1926—1972) — урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1969).
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ КА "Інстытут Генеральнага плана горада Кіева" Архівавана 23 мая 2011.
- ↑ https://ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2022/zb/05/zb_Сhuselnist.pdf
- ↑ Великий Київ Архівавана 7 ліпеня 2011.
- ↑ Kyiv // Encyclopædia Britannica. Праверана 9 сакавіка 2020.
- ↑ П. П. Талочка, Г. Ю. Івакін, Я. У. Верменіч. Кіеў. Энцыклапедыя гісторыі Украіны.
- ↑ П. П. Талочка. Новыя археалагічныя даследаванні Кіева (1963—1978) // Новае ў археалогіі Кіева. — Кіеў, 1981.
- ↑ Л. Вайтовіч. Хольмгард: дзе кіравалі рускія князі Святаслаў Ігаравіч, Уладзімір Святаславіч і Яраслаў Уладзіміравіч? // Украінскі гістарычны часопіс. — К., 2015. — № 3 (522) за май-чэрвень. — С. 40; 51. ISSN 0130-5247
- ↑ А. У. Русіна. Украіна пад татарамі і Літвой // Украіна праз вякі. Т.6; Кіеў, 1998. — 320 с. / С. 303.
- ↑ А. Б. Бубенок. Унёсак Я. Р. Дашкевіча ў развіццё намадалагічных студый у незалежнай Украіне // Усходні свет. — 2012. № 1. C. 15-20 / С. 18-19. «горад Ківа-Манкермен, г.зн. Кіеў»
- ↑ СКОЛЬКО ЛЕТ ГРАДУ КИЕВУ?
- ↑ Куявія // Даведнік па гісторыі Украіны (А-Я) / Пад аг. рэд. І. Падковы, Р. Шуста. — 2-ое выд. даапр. і дапоўн. Інстытут гістарычных даследаванняў Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко. — К.: Генеза, 2002. — 1136 с. — ISBN 966-504-179-7.
- ↑ М. Ф. Катляр. Куявія // Энцыклапедыя гісторыі Украіны : у 10 т. / рэдкал.: В. А. Смолій (старшыня) і ін.; Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны. — К. : Навуковая думка, 2009. — Т. 5 : Кон — Кю. — С. 548. — 560 с. : іл. — ISBN 978-966-00-0855-4.
- ↑ Юрый Шавялёў. Гістарычная фаналогія ўкраінскай мовы. Харкаў: «Акта», 2002.
- ↑ Степан Карпенко. «Барвинок Украины»
- ↑ Омелян Огоновский. «Мусѣй Школиченко» (з «Исторіи літературы рускои»). «Зоря» — 1893. — С.215—216
- ↑ Семенъ Жукъ. «Зъ житя на селахъ». Архівавана 16 красавіка 2017. — «Зоря». Письмо литературно-наукове для рускихъ родинъ. — Чэрвень 1886
- ↑ #CorrectUA – МЗС України звертається до світу – вживай #KyivNotKiev (укр.). Міністерство закордонних справ України. Праверана 2 кастрычніка 2018.
- ↑ /10/6/7087849/ Клімкін пахваліўся вынікамі кампаніі МЗС: BBC піша Kyiv, не Kiev Архівавана 21 жніўня 2021. // Еўрапейская праўда, 6 кастрычніка 2018.
- ↑ Kyiv not Kiev: BBC змяняе напісанне сталіцы Украіны . BBC (14 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2019. Праверана 21 жніўня 2021. (такое правіла напісання сталіцы Украіны ў тэкстах, на картах і графіках уступае ў сілу на BBC з 14 кастрычніка 2019 года)
- ↑ Выданне The Guardian будзе пісаць у сваіх тэкстах Kyiv замест Kiev // Еўрапейская праўда, 13 лютага 2019.
- ↑ Лонданскі аэрапорт Лутан змяніў назву з Kiev на Kyiv // Еўрапейская праўда, 13 лютага 2019.
- ↑ Аэрапорты Будапешта і Таліна выправілі назву Kiev на Kyiv // Еўрапейская праўда, 14 лютага 2019.
- ↑ Аэрапорты Бельгіі выправілі Kiev на Kyiv // Украінская праўда, 20 красавіка 2019.
- ↑ МАУ адмовілася змяніць Kiev на Kyiv // Еўрапейская праўда, 13 лютага 2019.
- ↑ Kyiv, а не Kiev: у Вікіпедыі зменена напісанне сталіцы Украіны, Вікімедыя Украіна, 18 верасня 2020
- ↑ Кіеў (1977)
- ↑ Клімат Кіева (руск.). Надвор’е і клімат (31 снежня 2019). Праверана 31 снежня 2019.
Спасылкі
правіць- Фота Кіева Архівавана 11 верасня 2007.
- Будаўнічы партал Кіева Архівавана 8 красавіка 2012.
- Стары Кіеў (укр.)
- Кіеў(недаступная спасылка) — даведнік, фотагалерэя на партале Украіны (руск.)
- Давайце пазнаёмімся. Телекурс рускай мовы. Урок 26. Сустрэча ў Кіеве (1980 г.) (руск.)
- Kyiv Plus
- Гарадскі даведнік і анлайн карта Кіева