Аляксей Фёдаравіч Фёдараў

Аляксей Фёдаравіч Фёдараў (30 сакавіка 19019 верасня 1989) — удзельнік Грамадзянскай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Украіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір Чарнігаўскага, пазней Чарнігаўска-Валынскага партызанскіх злучэнняў, генерал-маёр. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1942[1], 1944[2]). З верасня 1941 года 1-ы сакратар Чарнігаўскага, з 1943 г. Валынскага падпольных абкамаў КП(б)У.

Аляксей Фёдаравіч Фёдараў
руск.: Алексей Фёдорович Фёдоров
Дата нараджэння 17 (30) сакавіка 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1989(1989-09-09) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Званне генерал-маёр
Бітвы/войны Грамадзянская вайна, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў станіцы Лоцманская Каменка (зараз у межах Кіева). У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. З 1924 г. працаваў на будаўніцтве чыгункі. У 1932 годзе скончыў Чарнігаўскі будаўнічы тэхнікум. У 1932—1938 гг. на прафсаюзнай і партыйнай рабоце, з 1938 года — 1-ы сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэта КП(б) Украіны. З верасня 1941 года 1-ы сакратар падпольнага абкама, начальнік штаба партызанскага руху, камандзір злучэння партызанскіх атрадаў Чарнігаўскай вобласці. У сакавіку 1943 года па загаду Украінскага штаба партызанскага руху злучэнне атрадаў Чарнігаўскай вобласці было перафарміравана ў два злучэнні. Камандзірам 1-га злучэння стаў А. Ф. Фёдараў. У красавіку 1943 г. яму было прысвоена званне генерал-маёр.
У канцы сакавіка 1944 года Чарнігаўска-Валынскае партызанскае злучэнне сустрэлася з часткамі Чырвонай Арміі і было расфарміравана. У красавіку 1944 года А. Ф. Фёдараў на кіруючых партыйных пасадах — 1-ы сакратар Херсонскага, з 1950 г. — Ізмаільскага, з 1952 г. — Жытомірскага абкомаў Кампартыі Украіны. У 1950 г. вучыўся на курсах Акадэміі грамадскіх навук пры Цэнтральным камітэце. У 1957—1979 гг. міністр сацыяльнага забеспячэння УССР, з 1979 г. на кіруючай грамадска-палітычнай рабоце.

Член прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны  (руск.), старшыня камісіі па справах былых партызан Вялікай Айчыннай вайны пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета УССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР 1—7-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—11-га скліканняў.

Жыў у Кіеве. Памёр 9 верасня 1989 года. Пахаваны могілках у Кіеве.

Аўтар кніг «Падпольны абком дзейнічае» (1949), «Апошняя зіма» (1965).

Узнагароды правіць

Памяць правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць