Узяцце Сірта — штурм горада Сірта Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфа Хафтара падчас другой грамадзянскай вайны ў Лівіі. Аперацыя была праведзена 6 студзеня 2020 года ў рамках наступлення на Трыпалі.

Узяцце Сірта
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020)
Battle of Sirte (January 2020).svg     Пад кантролем ЛНА     Пад кантролем УНА
Дата 6 студзеня 2020
Месца Сірт
Вынік перамога ЛНА
Праціўнікі
Libyan National Army.png Лівійская нацыянальная армія Лівія Урад нацыянальнага адзінства
Камандуючыя
Libyan National Army.png Халіфа Хафтар Лівія Фаіз Сарадж
Страты
невядома невядома,
некаторая колькасць палонных[1]

ПерадгісторыяПравіць

Падчас першай грамадзянскай вайны горад быў адным з апошніх, нароўні з Бені-Валідам, цэнтраў супраціву прыхільнікаў Муамара Кадафі. Абарона Сірта працягвалася цэлы месяц, але 20 кастрычніка лівійскія паўстанцы канчаткова разграмілі войскі праціўніка. У той жа дзень пры спробе ўцёкаў з горада Кадафі быў схоплены апазіцыянерамі і забіты[2][1].

У 2015 годзе, падчас другой грамадзянскай вайны, горад трапіў у рукі джыхадзістаў «Ісламскай дзяржавы»[2][1]. У маі 2016 года войскі, лаяльныя Ураду нацыянальнага адзінства (УНА) Фаіза Сараджа і падтрыманыя заходнімі саюзнікамі, пачалі аперацыю па вызваленні горада ад баевікоў. У снежні, пасля некалькіх месяцаў цяжкіх гарадскіх баёў, Сірт быў цалкам заняты.

Пасля разгрому «Ісламскай дзяржавы» горад кантраляваўся брыгадай Місураты, якая ўваходзіла ў кааліцыю «Шчыт Лівіі», і 604-й брыгадай, апалчэннем салафітаў[2]. Усе гэтыя войскі былі аб’яднаны ў рамках «Сіл абароны Сірт»[1].

Дзеянні ХафтараПравіць

4 красавіка 2019 года фельдмаршал ЛНА Халіфа Хафтар, які з’яўляўся саюзнікам супрацьстаялых УНА уладаў Палаты прадстаўнікоў, абвясціў аб пачатку буйнамаштабнага наступлення на ўсім паўночным захадзе краіны (Трыпалітанія), мэтай чаго была сталіца краіны Трыпалі[3].

20 снежня Лівійская нацыянальная армія запатрабавала ад узброеных фарміраванняў, што падтрымлівалі УНА, на працягу 72 гадзін пакінуць Трыпалі і Сірт. За гэты час ЛНА абавязвалася не атакаваць сілы, якія адыходзяць адтуль. Калі ж лаяльныя УНА фарміраванні не выканаюць умовы ўльтыматума, то атакі пачнуцца зноў[4]. Ужо 25 снежня брыгада Місураты прыняла ўльтыматум фельдмаршала і вывяла свае атрады як з Сірта, так і з Трыпалі[5].

4 студзеня 2020 Халіфа Хафтар абвясціў у краіне масавую мабілізацыю для «выгнання замежных сіл» у адказ на планы ўладаў Турцыі адправіць войскі ў Трыпалі. Ён заклікаў лівійцаў забыцца пра рознагалоссі, «аб’яднацца і ўзяцца за зброю», каб «абараніць зямлю і гонар». Камандуючы нацыянальнай арміяй абвінаваціў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана ў імкненні адрадзіць «асманскае валадарства» ў Лівіі і назваў магчымае сутыкненне «бітвай з каланізатарамі»[6].

У той жа дзень яго байцы пачалі наступленне па кірунку да Сірту[2]. Неўзабаве на бок ЛНА перайшла 604-я брыгада. Яе камандаванне заявіла, што не прымае ні бок Сараджа, і ні бок Хафтара[7], а яе галоўнымі ворагамі з’яўляюцца «Браты-мусульмане» і салафіты-джыхадзісты[2]. У той жа час большасць яе байцоў была з ферджані, племя фельдмаршала Хафтара[2][1][8].

Узяцце СіртаПравіць

6 студзеня хафтараўцы ўвайшлі ў горад. Спачатку быў захоплены,аэрапорт Гардабія, размешчаны на поўдзень ад Сірта. Абаронцы паветранай гавані здаліся[1][8][9]. Затым ЛНА атакавала горад з поўдзеня і ўсхода[2]. Спецназ захапіў марскі порт[9]. Адначасова 604-я брыгада з тылу атакавала рэшткі брыгады Місураты[2][1][8]. Пасля трох гадзін бою апошнія пакінулі горад[2]. Такім чынам, Сірт перайшоў у рукі сіл ЛНА, якія сустрэлі толькі слабы супраціў[2][1][8]. Байцоў Хафтара з энтузіязмам сустрэтылі мясцовымі жыхарамі, што размахвалі плакатамі з выявай Кадафі і зялёнымі сцягамі Лівійскай Арабскай Джамахірыі[2].

Прадстаўнік ЛНА генерал Ахмед аль-Місмары заявіў, што «Сірт цалкам вызвалены (...) ад тэрарыстычных груповак»[10], а наступленне на горад было прадметам «дбайнай падрыхтоўкі, якая доўжылася на працягу некалькіх месяцаў» з рэгулярнымі паветранымі налётамі на «Сілы абароны Сірта»[8][9].

НаступствыПравіць

З падзеннем Сірта ў ЛНА меркавалі працягнуць прасоўванне і ў рэшце рэшт узяць Місурату, размешчаную за 250 кіламетраў на паўночны захад[2][8]. Аднак актыўнае ўмяшанне Турцыі ў канфлікт у Лівіі на баку УНА значна аслабіла пазіцыі прыхільнікаў Хафтара. У красавіку—маі туркі і сараджысты аднавілі кантроль над мяжой з Тунісам, захапалі паветранную базу Аль-Ватыя, гарады Сабрат, Сурман і Эль-Аджайлат. Супраціў УНА стаў больш жорсткім, а само прасоўванне атрадаў ЛНА прыпынілася[11]. У чэрвені фронт стабілізаваўся па лініі Сірт—Джуфра. Меркавалася, што войскі УНА распачнуць спробу адваяваць горад, але баявыя дзеянні абмежаваліся асобнымі сутыкненнямі на захад ад населенага пункта. У гэты час бакі праяўлялі нізкую актыўнасць. «Стаянне ў Сірта» стала апошняй буйной кампаніяй грамадзянскай вайны[12].

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Célian Macé, Libye : Haftar annonce la prise de Syrte, Libération, 6 janvier 2020.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 Frédéric Bobin, La prise de Syrte est une étape majeure dans l’offensive du maréchal Haftar en Libye, Le Monde, 7 janvier 2020.
  3. Приезжавший к Шойгу ливийский маршал приказал наступать на Триполи // Лента. Ру, 4 апреля 2019
  4. Хафтар дал войскам Сараджа три дня на уход из Триполи и Сирта
  5. СМИ: в Ливии часть защитников Триполи прекратила борьбу с армией Хафтара
  6. Фельдмаршал Халифа Хафтар объявил всеобщую мобилизацию в Ливии для «изгнания иностранных сил»
  7. Frederic Wehrey, Quiet No More?, Carnegie Endowment for International Peace, 13 octobre 2016.
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 8,5 Laurent Lagneau, Libye : Les troupes du maréchal Haftar s’emparent Syrte, grâce au ralliement d’une milice salafiste, Zone militaire Opex360.com , 7 janvier 2020.
  9. 9,0 9,1 9,2 Libye: prise surprise de Syrte par les forces de Khalifa Haftar, RFI, 6 janvier 2020.
  10. Libya conflict: Opposition forces 'seize strategic city Sirte'
  11. "Благородный жест". Почему Хафтар отводит армию от Триполи // Radio Sputnik, 20 мая 2020
  12. Возможно ли открытое столкновение Египта и Турции в Ливии? E-News.su, 29 июля 2020