Уладзімір Іванавіч Кулішаў

Уладзімір Іванавіч Кулішаў (24 красавіка 1931, в. Слабада, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць  — 1 красавіка 1998) — беларускі акцёр.

Уладзімір Іванавіч Кулішаў
Дата нараджэння 24 красавіка 1931(1931-04-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1998(1998-04-01) (66 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр

Біяграфія правіць

У 1954 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у драматычных тэатрах Расіі, Казахстана, Беларусі, у тым ліку у Гомельскім абласным (1954—1957) і Брэсцкім тэатры драмы і музыкі (з 1960).

У вобразах сучаснікаў выкарыстоўваў прыёмы псіхалагічнага рэалізму, сцэнічныя характары вызначаліся інтэлігентнасцю, глыбінёй, шматпланавасцю. Стварыў шэраг вобразаў у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Лявон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Мікола, Сербаноўскі («Глыбокая плынь», «Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Даніла Антонавіч, Дораш, Зоммер («Калі можаш, прабач», «Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К. Губарэвіча), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), доктар Эмет («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка), Джэнтльмен («Лаліта» Э. Олбі) і інш[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кулишев Владимир Иванович / О. В. Давидович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 13.
  • Гаробчанка, Т. Я. Кулішаў Уладзімір Іванавіч / Т. Я. Гаробчанка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. — Т. 4 : З-Л. — С. 620—621.
  • Гаробчанка, Т. Я. Кулішаў Уладзімір Іванавіч / Т. Я. Гаробчанка // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мінск : БелЭн, 2002. — Т. 1 : А-К. — С. 551