Уладзімір Іванавіч Кухараў

Уладзімір Іванавіч Кухараў (18 лістапада 1916, в. Задзетуні, цяпер у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці11 ліпеня 2000, Віцебск) — беларускі мастак-жывапісец.

Уладзімір Іванавіч Кухараў
Дата нараджэння 18 лістапада 1916(1916-11-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 2000(2000-07-11) (83 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэтны жывапіс[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм[d]
Уплыў Фёдар Адольфавіч Фогт
Член у

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Фёдара Фогта і Івана Ахрэмчыка ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, якое скончыў ў 1938 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1946 г. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1953 года. Жыў у Віцебску.

Творчасць

правіць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, часцей у партрэце і тэматычнай карціне. Ствараў эпічныя палотны на ваенна-гістарычную тэматыку: «Рэквіем», «Віцебшчына, 1941-й», «Балада пра жанчыну», «Смутак», «Партызаны» і партрэтаў герояў Вялікай Айчыннай вайны. Беларусі прысвечаны патрыятычныя палотны «Беларус», «Хлеб», «Мой Віцебск». Дзявочая чысціня, матчына самаадданасць, жаночая прыгажосць адлюстраваны ў карцінах «Калыханка», «Мацярынства», «Нявеста», «Марыя», «Студэнтка».

Сярод іншых работ: «У засценках гестапа» (1945), «К. Заслонаў» (1946), «Зоя Касмадзям'янская» (1952), «Развітанне славянкі» (1955), «Бацька Мінай» (1957), «Героі 1-й Беларускай» (1958), «Артыстка Г. Маркіна» (1965), «Хатынь. Маці» (1978), «Ветэран» (1979), «Народны артыст Ф. Шмакаў» (1981), «Даніла Райцаў» (1985), «Францыск Скарына» (1989), «Дабравешчанская царква» (1989), «Віцебская прыгажуня-89» (1989), «Вячэрні звон» (1991), «Малітва» (1992), «Еўфрасіння Полацкая» (1993), «Уладзімірская Багародзіца» (1993), «Віцебск» (1993).

Партрэты

правіць

Напісаныя ў розныя перыяды творчасці, працы Уладзіміра Кухарава адлюстроўваюць не толькі духоўны свет сучаснікаў мастака, але і дэманструюць эвалюцыю яго творчай манеры, выразнасць пластычнай формы, багацце і разнастайнасць мастацкай палітры.

За 60-гадовы творчы шлях мастак стварыў больш за 900 твораў, якія неаднаразова экспанаваліся на мастацкіх выставах у Беларусі, на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, за мяжой. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў. Вялікая колькасць работ У. Кухарава знаходзіцца ў музеях і карцінных галерэях, прыватных калекцыях у Германіі, Італіі, Японіі, Польшчы, Літве, Латвіі, Францыі, Ізраілі, ЗША.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 62.
  • Цыбульский, М. Л. Кухарев Владимир Иванович // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 16.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 290. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.