Уладзімір Аляксеевіч Мякішаў
Уладзімір Аляксеевіч Мякішаў (нар. 5 снежня 1936, с. Чарнаастроўка, Любінскі раён, Омская вобласць) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Аляксеевіч Мякішаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1936 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. З 1954 па 1967 гады працаваў ва УралпрамбудНДІпраекце ў Свярдлоўску, дзе запраектаваў будынкі Свярдлоўскага НДІ электратэхнічнага інстытута (2-я чарга, 1973, з Р. Л. Тубінай), механічныя майстэрні з адміністрацыйна-бытавым корпусам у г. Пышма (1971). З 1968 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце, Белпрампраекце, галоўны спецыяліст у Белмясцпрампраекце, начальнік аддзела ў БелКТІГГ, з 1984 года — галоўны спецыяліст аддзела ў БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў г. Мінск.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): прафілакторый Мінскага трактарнага завода ва ўрочышчы Рудня Лагойскага раёна Мінскай вобласці (1979), серыі жылых дамоў з аб’ёмных блок-пакояў 5-АПБ для будаўніцтва ў БССР (1969), 4А-АПБ для будаўніцтва ў сельскай мясцовасці ў БССР (1971), 4-ы корпус Дзяржаўнага падшыпнікавага завода-11 у Мінску (1982).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Мякишев Владимир Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)