Уладзімір Васілевіч Пігулеўскі
Уладзімір Пігулеўскі (26 лютага (9 сакавіка) 1889, Гродна — 17 чэрвеня 1958) — беларускі нацыянальны дзеяч, пісьменнік, драматург.
Уладзімір Васілевіч Пігулеўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 лютага (10 сакавіка) 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 1958 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, перакладчык, палітык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскую гімназію (1907). Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у ліпені 1912 года адлічаны за нявыплату.
З кастрычніка 1912 па верасень 1913 года праходзіў тэрміновую службу ў войску, прапаршчык запасу лёгкай артылерыі па Пецярбургскаму павету.
Удзельнік Першай сусветнай вайны. Прызваны з запасу 18 ліпеня 1914 ў 84-ю артылерыйскую брыгаду, мл. афіцэр 4-й батарэі. Праз год пераведзены ў 84-ю паркавую артылерыйскую брыгаду, афіцэр 2-га парку, падпаручнік. Служыў у 84-м артылерыйскім дывізіёне, паручнік. З чэрвеня па лістапад 1917 в.а. лётчыка-назіральніка артылерыйскага аддзялення 30-га карпуснога авіяцыйнага атрада, штабс-капітан.
У 1920—1921 гадах — дыпламатычны кур’ер урада БНР у Коўне.
З 1922 года жыў у Латвіі, выкладчык Дзвінскай беларускай гімназіі. У 1924—1925 гадах — дырэктар Люцынскай беларускай гімназіі. У 1925 годзе пасля сфабрыкаванага латвійскімі ўладамі працэсу Уладзімір Пігулеўскі быў пазбаўлены педагагічнай працы. Пераехаў у Рыгу, працаваў у Транзітным кааператыўным банку. У 1926 годзе ўдзельнічаў у Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу (Мінск). У 1926—1934 гадах загадчык Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі. Пасля дзяржаўнага перавароту ў Латвіі арыштаваны і сасланы ў Ліепайскі лагер (1935). Пасля вызвалення актыўна ўдзельнічаў у падпольным рэвалюцыйным руху, займаўся журналістыкай. У 1940—1941 гадах інспектар Міністэрства асветы Латвійскай ССР.
У Вялікую Айчынную вайну эвакуіраваўся ў Татарстан, працаваў там школьным інспектарам, выхавацелем ў дзіцячым доме.
Пасля вайны жыў у Рызе, выкладаў у Рыжскім мараходным вучылішчы, педагагічным інстытуце.
Памёр 17 чэрвеня 1958 года ў Рызе. Пахаваны ў Рызе на могілках Райніса.
Творчасць, даследчыцкая дзейнасць
правіцьДрукаваўся з 1924 года. Перакладаў на беларускую мову творы латышскіх і чэшскіх пісьменнікаў. Напісаў шэраг п’ес для школьнага тэатра («Хамуты», «У трамваі», «Вечар пад каляды», «Гідра»). Склаў чытанку для беларускіх школ у Латвіі «Наш край» (1928). На латышскую мову пераклаў камедыю Я. Купалы «Паўлінка» (пастаўлена ў 1949 Латвійскім тэатрам імя Я. Райніса). Алублікаваў у латышскім друку шмат артыкулаў пра беларускую літаратуру і тэатр, творчасць Я. Купалы і Я. Коласа.
Рукапісная спадчына (у т.л. неапублікаваныя творы) У. Пігулеўскага захоўваецца ў Аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Беларусі.
Ушанаванне памяці
правіць- 16 верасня 1959 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР «за поспехі ў справе перакладаў і папулярызацыі беларускай літаратуры ў Латвійскай СССР і ў сувязі з тыднем латышскай літаратуры ў Беларусі».
Літаратура
правіць- Мірачыцкі Л. Нястомны працаўнік на ніве культуры // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1980. № 1.
- Міхнюк У. Пігулеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі
правіць- «Рукапісы не гараць». Знакаміты беларус, які пераклаў для латышоў «Паўлінку» Архівавана 14 сакавіка 2014. // TUT.BY