Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч
Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч (17 лютага 1928, в. Вадзяціна Ляхавіцкага раёна[1] — 30 красавіка 2014, Мінск[2]) — беларускі празаік, нарысіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992).
Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 лютага 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 2014 (86 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, рэдактар, перакладчык |
Кірунак | Проза |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «Заклінаю ад кулі» (1960) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1953). У 1953—1967 гадах працаваў у выдавецтвах «Народная асвета» і «Беларусь», у 1965 годзе на Беларускім радыё, у 1967—1972 гадах літсупрацоўнікам часопісу «Полымя», у 1973—1977, 1978—1988 — загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць», у 1977 — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».[1]
Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1962).[1]
Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску.[2]
Творчасць
правіцьДэбютаваў аповесцю «Трэці лішні» (1958) у часопісе «Маладосць». Аўтар кніг «Заклінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), «Порахам пахла зямля» (аповесць-хроніка) (1975), «Выбранае» (1977), «У лабірынце вуліц» (1979), нарыса «Каб радзіла зямля» (1972), аповесцей «Кожны чацвёрты» (1983), «Першым заўсёды цяжка» (разам з У. Сазановічам, 1986), рамана «Камень з гары» (1990). У 1988 годзе выйшлі Выбраныя творы.[1]
У перыядычным друку апублікаваны раман «Не праспі сваю долю» (1993), аповесці і апавяданні «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў» («Маладосць», 1998), «Крайняя авечка» («Полымя», 2004), «Доля — пустацвет» («Маладосць», 2004), «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», («Полымя», № 10, 2006), «На мяжы цярпення» («Полымя», 2007), «Дзённікавыя нататкі» («Маладосць», 2007). Некаторыя творы, напрыклад, аповесць «Адна — долі жадна»[3], не былі апублікаваны. Творы У. М. Дамашэвіча паракладзены на некалькі моў.
Займаўся рэдактурай і перакладам з рускай, польскай, азербайджанскай, армянскай і іншых моў. Сярод яго перакладаў раман Е. Путраманта «Верасень», перакладзены з польскай разам з Я. Міско.
Прызнанне
правіць- Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1992)[4].
- Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992)
Сям’я
правіцьЖонка — па першым мужы, праўнуку расійскага навукоўца Д. І. Мендзялеева — Мендзялеева. Яе ўнучка, Крысціна Мендзялеева — «Рок-Князёўна’97»[5], былая вакалістка беларускага рок-гурту «Hasta La Fillsta»; цяпер жыве ў Бельгіі, працуе ў сферы кінематографа, зняла дэбютны фільм.
Зноскі
- ↑ а б в г Дамашэвіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі (1917—1990)…
- ↑ а б Вянок памяці: Уладзімер Дамашэвіч…
- ↑ Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч Празаік 17 лютага 1928 Г.- 30 красавіка 2014 Г. Фонд № 147 Вопіс № 2 1952 г. — 2006 г. — Установа «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 2 сентября 1992 г. № 1805-XII О присвоении Домашевичу В. М. почетного звания «Заслуженный работник культуры Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2013. Праверана 14 чэрвеня 2010.
- ↑ Белорусские музыканты зажигают в Сети
Літаратура
правіць- Вянок памяці: Уладзімер Дамашэвіч // Радыё Свабода — svaboda.org, 05.05.2014, 22:23
- Алесь Марціновіч Пісьменнік з маёй біяграфіі // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Звязда», 2023-02-17. — В. 5216. — № 7. — С. 11.
- Дамашэвіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
правіць- Выстава, прысвечаная 80-годдзю Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча Архівавана 29 снежня 2010.;
- Некралог Архівавана 5 мая 2014. на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў