Уладзімір Мікалаевіч Васіленка
Уладзімір Мікалаевіч Васіленка (10 лістапада 1963, в. Гіраўцы, Чавускі раён, Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Уладзімір Мікалаевіч Васіленка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
10 лістапада 1963 (60 гадоў) вёска Гіраўцы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ.
Праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў складзе 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай дывізіі. З мая 1982 года ўдзелнічаў у савецкім уварванні ў Афганістан. Загадваў аддзяленнем разведкі ў Кабуле[1].
Працаваў апаратчыкам паветрападзелу 5-га разраду, майстрам змены цэха аміячна-халадзільна-кампрэсарных установак, памочнікам начальніка вытворчасці сінтэтычнага валакна, начальнікам аддзела па мабілізацыйнай рабоце ААТ «Магілёўхімвалакно». За савецкім часам займаў на прадпрыемстве таксама пасаду сакратара камітэта камсамола.
Абіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дзе ўзначальваў пастаянную камісію па пытаннях законнасці і правапарадку.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 4-га склікання ад Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі № 84, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы. Старшыня магілёўскага абласнога грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі «За адвагу», «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дзвюх дачок. Жыве ў Магілёве.
Зноскі
- ↑ Клінтухоў А. Л., Мелнікаў А. А. Афганістан і іншыя рэгіянальныя войны(недаступная спасылка) // Сайт дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва. Дата доступу: 3 мая 2010