Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч

беларускі празаік, публіцыст, драматург, педагог, журналіст і дзяржаўны служачы

Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч (нар. 30 жніўня 1967, Вятчын) — беларускі празаік і публіцыст, драматург.

Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 жніўня 1967(1967-08-30) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, публіцыст, драматург
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці[1] ў шматдзетнай сям’і.

Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Служыў у радах Савецкай арміі[1].

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вятчынскай сярэдняй школы, дырэктарам сярэдняй школы ў Бялёве Жыткавіцкага раёна, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 2 у Жыткавічах.

На працягу 18 гадоў галоўны рэдактар жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», потым гомельскай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці». Таксама 7 гадоў працаваў уласным карэспандэнтам па Гомельскай вобласці рэспубліканскай газеты «Беларускі Час» (газета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі)[1].

Жыве ў Гомелі.

У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Сакратар Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў па Рэспубліцы Беларусь[1].

Ініцыятар, арганізатар літаратурных фестываляў: Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», Рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» і Форума маладых літаратараў Гомельшчыны.

Выбіраўся дэпутатам Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў 23-га склікання[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельская-Цэнтральнай акругі № 33. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[1].

Творчасць

правіць

Аўтар звыш 35 кніг прозы, публіцыстыкі, п’ес.

Аўтар кніг: «Споднія яблыкі» (1999), «Дзе над горадам лунаюць буслы» (2000), «Забранае шчасце» (2001), «Глыбокія карані» (2001), «На варце — днём і ноччу» (2001), «На мяжы» (2003), «Плата за каханне» (2007), «Крокі па роднай зямлі» (2005), «Адкрый сваё сэрца» (2006), «Запах черемухи» (2007), «Запрашэнне. Eingeladen! Приглашение» (2007), «Вяртанне» (2008). У 2010 годзе выйшлі з друку два тамы выбраных твораў: раманы, аповесці, апавяданні, п’есы. У 2013 годзе выйшла з друку кніга прозы «Цяпло маладзіка» (раман, аповесці, п’есы), а ў 2014 годзе — новая кніга прозы «Анёлак мой, Анёлак». У 2022 годзе выйшаў раман-версія «Па веры вашай…», у 2023 годзе надрукаваны яго працяг — раман-версія «Любі бліжняга твайго…». У 2023 годзе выйшла з друку драматычная аповесць на рускай мове «Я тоже сын человеческий» (кабардзінская легенда).

У сваіх мастацкіх творах пісьменнік звяртаецца да падзей мінулых дзесяцігоддзяў. Так, падзеі рамана «Забранае шчасце» адбываюцца на жыткавіцкім Палессі, каля балотнага Князь-возера, у 1930-я гады — час карэнных грамадскіх перамен.

Асобныя творы перакладзеныя на рускую, украінскую, нямецкую, англійскую і кабардзінскую мовы.

Жанаты. Мае дачку[1].

Прызнанне

правіць
  • Медаль Францыска Скарыны[1] (2014)
  • Выдатнік друку Беларусі[1]
  • Юбілейны медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.»[1]
  • Юбілейны медаль «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана»[1]
  • Падзяка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
  • Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа
  • Лаўрэат літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і газеты «Звязда»
  • Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя асветніка Кірылы Тураўскага
  • Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на найлепшы твор у галіне прозы за кнігу «Плата за каханне»
  • Лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта М. Мельнікава
  • Лаўрэат міжнароднай прэміі Баяна
  • Лаўрэат міжнароднай прэміі Т. Шаўчэнкі
  • Лаўрэат міжнароднай прэміі М. Гогаля
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія „Залатое пяро Русі“» за высокае мастацкае майстэрства аповесці «Святая Параскева» (2020)
  • Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза культуры ў галіне літаратуры (2021)
  • Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021)[2].
  • Лаўрэат Усерасійскай прэміі Ф. І. Цютчава «Русский путь» (2022)
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага (2022)
  • Уладальнік галоўнага прыза Міжнароднага славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь», узнагароджаны статуэткай «Залаты Віцязь» за стварэнне міжнароднага альманаха «Літара. Литера. Літера» на беларускай, рускай, украінскай мовах (2023)
  • Уладальнік ганаровага звання «Чалавек года Гомельскай вобласці» (2023)
  • Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі за раман-версію «Па веры вашай…» (2023)
  • Лаўрэат XIV Міжнароднага Славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь» у намінацыі «Проза» (дыплом за кнігу прозы «Куды адлятае Анёл») і «Пераклады» (залаты дыплом за ўклад у стварэнне і выданне беларускамоўнага тома кнігі «Зямля — наш агульны дом») (2023)
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія «Залатое пяро Русі» (уладальнік прэміі — сертыфікат адпаведнасці № 262, узнагароджаны залатым знакам і ганаровым званнем «Залатое пяро Русі») за высокае мастацкае майстэрства апавядання «На мяжы» (2023)

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць