Уладзімір Мікалаевіч Патупчык

беларускі дзяржаўны дзеяч

Уладзі́мір Мікала́евіч Пату́пчык (нар. 17 лістапада 1958, Светлагорск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (20132018).

Уладзімір Патупчык
Сцяг Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь
22 красавіка 2013 — 2 мая 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Аляксандр Азярэц
Пераемнік Віктар Каранкевіч
Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2009 — 28 снежня 2010
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
5 мая 2006 — 4 чэрвеня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Антаніна Морава
Пераемнік Марыяна Шчоткіна
Нараджэнне 17 лістапада 1958(1958-11-17) (65 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Светлагорску Гомельскай вобласці ў 1958 г. У 1980 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

Працаваў машыністам-абходчыкам турбіннага абсталявання Мазырскай ЦЭЦ (19801981), машыністам, потым начальнікам змены на Светлагорскай ЦЭЦ (19811983). У 1983 годзе — намеснік начальніка цэнтральнай службы раённай энергетычнай управы «Гомельэнерга». У 19831984 гадах — начальнік лабараторыі металаў Светлагорскай ЦЭЦ.

Інструктар арганізацыйнага аддзела, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела, загадчык арганізацыйнага аддзела Светлагорскага гаркаму КПБ (19841990). Намеснік старшыні Светлагорскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (19901993). У 19931997 гадах — намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. У 19971998 гадах — першы намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. Старшыня камітэта па эканоміцы і рынкавых адносінах Гомельскага аблвыканкама (19982001). У 2001 годзе — старшыня Мазырскага гарвыканкама. У 2001—2004 гадах — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

У 2002 годзе скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

У 2004 годзе прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектрам па горадзе Мінску. 5 мая 2006 года прызначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

4 чэрвеня 2009 — 28 снежня 2010 — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

16 чэрвеня 2011 года стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1], пазней абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі.

22 красавіка 2013 прызначаны міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].

2 мая 2018 года зняты з пасады міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь[4] з фармулёўкай «за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнэсу»[5]. Адразу ж быў арыштаваны катэдж Патупчыка, пабудаваны непадалёку ад «Мінск-Арэны».

Сям’я правіць

Жанаты, мае сына і дачку.

Узнагароды правіць

  • Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001)
  • Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008)
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012)

Зноскі

  1. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 16 июня 2011 г. № 252 «О назначении В. Н. Потупчика»(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. Лукашэнка зняў Уладзіміра Патупчыка з пасады міністра энергетыкі (бел.). БЕЛТА. Праверана 02.05.2018.
  5. belta.by

Спасылкі правіць