Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк
Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк (9 мая 1871, в. Велеснеў, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — 6 кастрычніка 1926) — украінскі этнограф і фалькларыст, лінгвіст, літаратуразнавец, мастацтвазнавец, перакладчык, грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1902)[2], акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (УУАН) (1924), член Чэшскай акадэміі навук, славеснасці і мастацтваў (1905) і Венскай Акадэміі навук.
Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк | |
---|---|
укр.: Володимир Михайлович Гнатюк | |
Дата нараджэння | 9 мая 1871 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1926 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, мовазнавец, журналіст, фалькларыст, этнолаг, пісьменнік, перакладчык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Міхаіл Сяргеевіч Грушэўскі і Oleksandr Mychajlovyč Kolessa[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУладзімір Гнацюк нарадзіўся 9 мая 1871 года ў Велесневе. Вучаўся ў гімназіях Бучача і Станіславава.
У 1894 годзе паступіў на філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта, дзе праслухаў курс лекцый прафесараў М. С. Грушэўскага і А. М. Калесы.
Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце ў 1899 да канца жыцця займаў пасаду навуковага сакратара Навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі (НТШ) у Львове.
У 1902 годзе Уладзімір Гнацюк быў выбраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук, у 1916 годзе - старшынёй Этнаграфічнай камісіі НТШ. У 1924 годзе выбраны членам Усеўкраінскай акадэміі навук.
Памёр 6 кастрычніка 1926 года ў Львове. Пахаваны на мясцовых Лычакаўскіх могілках.
Навуковая дзейнасць
правіцьПрыхільнік параўнальна-гістарычнага метаду ў фалькларыстыцы. Выступаў з публікацыямі па гісторыі матэрыяльнай культуры, дыялекталогіі, мова- і літаратуразнаўстве. Пачынальнік сістэматызаванага выдання фальклорных і этнаграфічных матэрыялаў (зборнікі «Каламыйкі», т. 1—3, 1905—1907; «Калядкі і шчадроўкі», т. 1—2,1914, і інш.)[2].
Аўтар рэцэнзій на кнігу М. М. Косіч «Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх быт і песні» (1903) і «Беларусы» Я. Ф. Карскага (1905), працы М. Я. Нікіфароўскага, М. В. Доўнар-Запольскага, М. Федароўскага і інш[2].
Зноскі
- ↑ Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 157. — ISBN 978-966-8955-00-6
- ↑ а б в Гнацюк Уладзімір Міхайлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
правіць- Гнацюк Уладзімір Міхайлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк