Уладзімір Пятровіч Драчоў
Уладзі́мір Пятро́віч Драчо́ў (7 сакавіка 1966, Петразаводск) — савецкі, расійскі, а пазней беларускі біятланіст.
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Уладзімір Пятровіч Драчоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арыгінальнае імя | руск.: Владимир Петрович Драчёв | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 сакавіка 1966 (58 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Расія Беларусь |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тытулы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кубак свету | 1 (1995/96). | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Перамог | 15 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістых подыумаў | 32 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спартыўная кар’ера
правіцьВыхаванец Цэнтральнай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па лыжных гонках (першы трэнер — П. Ф. Багданаў, пасля займаўся ў У. А. Кастэнкі[1]). Пачатак заняткаў біятлонам — 1980 год.
Скончыў ваенны факультэт Ленінградскага інстытута фізкультуры імя Лесгафта ў 1987 годзе.
Спартыўныя дасягненні
правіцьУдзельнік сямі чэмпіянатаў свету. Чатырохразовы чэмпіён свету.
- Удзельнік Алімпійскіх гульняў 1994 (сярэбраны медаль, эстафета), 1998 (бронзавы медаль, эстафета) і 2006 гадоў.
- Васьміразовы прызёр чэмпіянатаў свету:
- Залаты медаль, спрынт — 1996
- Залаты медаль, эстафета — 1996
- Залаты медаль, гонка пераследвання — 1998
- Залаты медаль, эстафета — 2000
- Сярэбраны медаль, індывідуальная гонка — 1996
- Сярэбраны медаль, эстафета — 1999
- Сярэбраны медаль, мас-старт — 1999
- Бронзавы медаль, эстафета — 2003
- Уладальнік Кубка свету ў агульным заліку ў сезоне 1995/96. Пераможца пятнаццаці этапаў Кубка свету, прызёр яшчэ семнаццаці.
Да 2002 года праходзіў службу ў шэрагах Узброеных Сіл Расіі, звольніўся ў званні падпалкоўніка.
Пасля адмовы кіраўніцтва расійскай зборнай і Нацыянальнай федэрацыі ўключыць яго ў склад зборнай на Алімпіяду-2002 у Солт-Лэйк-Сіці стаў сур’ёзна разглядаць паступаючыя прапановы аб пераходзе ў іншую каманду. Даўні таварыш Драчова яшчэ па зборнай СССР Аляксандр Папоў зрабіў ад імя Беларусі прапанову перайсці ў каманду гэтай краіны, якое Уладзімір і прыняў у 2002 годзе.
З 2006 года спыніў выступы. 1 жніўня 2006 года ў алімпійскім спартыўным комплексе «Раўбічы» (Беларусь) адбыліся яго провады з вялікага спорту разам з іншымі вядомымі майстрамі біятлона: Аленай Зубрылавай, Алегам Рыжанковым і Вадзімам Сашурыным. Працаваў трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі па біятлоне.
У сезоне 2010 годзе быў запрошаны ў зборную каманду Расіі па біятлоне ў якасці кансультанта. На гэтай пасадзе ўступаў у канфлікты з галоўным трэнерам зборнай У. М. Барнашовым, даваў адкрытыя інтэрв’ю прэсе аб працы трэнерскага штаба, у выніку чаго быў адхілены ад займаемай пасады[2]. Вядзе пастаянны блог пра біятлон.
Кар’ера чыноўніка
правіцьЗ сакавіка 2013 года, па рэкамендацыі губернатара Ленінградскай вобласці А. Ю. Драздзенка, прызначаны на пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Усяволжскага раена[3].
З снежня 2013 года — выконваючы абавязкі кіраўніка адміністрацыі Усяволжскага раена[4].
З 23 кастрычніка 2014 года з’яўляўся кіраўніком адміністрацыі Усяволжскага раена.
З 5 кастрычніка 2016 года — дэпутат Дзяржаўнай думы РФ VII склікання[5].
Узнагароды
правіць- Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені (1998)
- Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (1994)
- Заслужаны майстар спорту Расіі
- Медаль НАК Беларусі «За выдатныя заслугі» (2006)
- Заслужаны работнік фізічнай культуры Рэспублікі Карэлія[6]
Сям’я
правіцьЖанаты, сын Ілля, сын Аляксандр, сын Уладзімір, дачка Лізавета, дачка Варвара . Уся сям’я жыве ў Санкт-Пецярбургу.
Зноскі
- ↑ Костенко Владимир Александрович | Спорт-страна.ру (руск.) . sport-strana.ru. Праверана 10 верасня 2017.
- ↑ Интервью на портале Люди.ру
- ↑ Аргументы и факты. Российский биатлонист возглавит Всеволожский район вместо Соболенко.
- ↑ Александр Соболенко уволен.
- ↑ Драчев Владимир Петрович . www.duma.gov.ru. Праверана 10 кастрычніка 2016.
- ↑ Карелия официальная