Уладзімір Пятровіч Замяталін
Уладзімір Пятровіч Замяталін (руск.: Владимир Петрович Заметалин; 14 мая 1948, г. Тула, Расія — 7 ліпеня 2019[2]) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь.
Уладзімір Пятровіч Замяталін | |
---|---|
Нараджэнне |
14 мая 1948 |
Смерць | 7 ліпеня 2019[1] (71 год) |
Месца пахавання | |
Адукацыя | |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў РСФСР. Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча (1973), Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна (1983). У 1973—91 на палітычнай рабоце ў Савецкай Арміі: намеснік камандзіра роты, батальёна, вузла сувязі, палка па палітычнай частцы, намеснік начальніка палітаддзела дывізіі, арганізацыйна-партыйнай работы палітупраўлення, аддзела сацыяльна-прававой работы ваенна-палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі. 3 1992 намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік прэс-цэнтра Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
З 1994 года прэс-сакратар Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. На прэзідэнцкіх выбарах 1994 года ён быў у камандзе прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча. Менавіта ён прыдумаў скарыстаць у якасці «чорнага піяру» тое, што нібыта іншы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка скраў фен у сцюардэсы, калі беларуская дэлегацыя вярталася з паездкі ў Кітай[3].
У хуткім часе У. Замяталін апынуўся ў камандзе пераможцы выбараў А. Лукашэнкі. Калі ў адстаўку сышоў пасля скандалу А. Фядута, менавіта У. Замяталін стаў начальнікам Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі, а затым заняў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[4]. У студзені—ліпені 1997 старшыня Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. 3 ліпеня 1997 намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У верасні 2001 звольнены з гэтай пасады.
З снежня 2006 па снежань 2010 узначальваў кінастудыю «Беларусьфільм»[5]. Фігураваў як прадзюсар некалькіх беларуска-расійскіх фільмаў на ваенную тэматыку: «Брэсцкая крэпасць», «У чэрвені 41-га», «Снайпер: зброя адплаты»[6]. Каб падтрымаць беларускае кіно прапанаваў абкласці падаткам галівудскія фільмы.
У 2018 годзе розгалас атрымаў скандал, які былы галоўны ідэолаг краіны ўчыніў у мінскім магазіне, дзе некалькі кас абслугоўваюць пакупнікоў на беларускай мове. У прыватнасці ён заявіў: «Да не хочу я говорить на вашем долбанном языке. Конституцию почитайте и отвечайте мне по-русски!»[7].
Ацэнкі
правіцьБеларускі журналіст і палітык Сяргей Навумчык паказвае палкоўніка Уладзіміра Замяталіна як
…адну з найбольш чорных фігураў у найноўшай гісторыі Беларусі, які адкрыта казаў, што стварэньне незалежнай Беларусі – злачынства, і выступаў за далучэньне краіны да Расеі[8]. |
Выданне «Наша Ніва» называе У. Замяталіна «адыёзным ідэолагам 1990-х» і заўважае, што пры часе яго кіравання ціск на беларускую культуру быў наймацнейшым[9].
Пры гэтым яго папярэднік на пасадзе кіраўніка ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Аляксандр Фядута кажа пра У. Замяталіна, што той не быў ідэолагам, ён быў выканаўцам. Яго хвалявала толькі меркаванне ўласнага кіраўніцтва, і такі падыход рабіў яго чалавекам, які быў патрэбны А. Лукашэнку[10]. А. Фядута заўважае, што У. Замяталін так і не змог палюбіць Беларусь, бо яго радзімай быў СССР.
Зноскі
- ↑ https://bel.sputnik.by/society/20190707/1041932455/Pamr-byly-galony-deolag-Belarus-Uladzmr-Zamyataln.html
- ↑ Памёр адыёзны ідэолаг 1990-х Уладзімір Замяталін
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Іна Студзінская. Палкоўнік Замяталін больш не кіруе «Беларусьфільмам», Радыё Свабода, 23 сьнежня 2010
- ↑ nashaniva.by
- ↑ naviny.by Архівавана 7 ліпеня 2019.
- ↑ Навумчык С. Дзевяноста пяты. – Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. С. 289
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).