Уладзімір Піліпавіч Лемеш

Уладзімір Піліпавіч Ле́меш (22 сакавіка 190814 жніўня 1975) — савецкі вучоны ў галіне заатэхніі, доктар сельскагаспадарчых навук (1952), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Уладзімір Піліпавіч Лемеш
Дата нараджэння 22 сакавіка 1908(1908-03-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1975(1975-08-14) (67 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці заатэхнік, выкладчык, дэкан, палітык
Навуковая сфера заатэхнія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Залаты медаль ВДНГ

Біяграфія

правіць

У. П. Лемеш нарадзіўся 22 сакавіка 1908 г. у вёсцы Падлессе Слуцкага павета Мінскай губерні (сучасны Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1925 годзе быў накіраваны на вучобу ў Горыгорацкі земляробчы інстытут, які скончыў ў 1929 годзе. У 1929—1931 гг. навучаўся там жа ў аспірантуры пры кафедры агульнай заатэхніі па кармленню сельскагаспадарчай жывёлы. У 1931—1933 гг. у Магілёўскім інстытуце свінаводства — асістэнт, дацэнт кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы. З 1933 г. па ліпень 1941 г. выконваючы абавязкі загадчыка кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы Віцебскага ветэрынарнага інстытута, адначасова ў 1933—1938 гг. дэкан заатэхнічнага факультэта, у 1938—1941 гг. выконваючы абавязкі намесніка дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце. У 1941—1943 гг. У. П. Лемеш ва Ульянаўску — дырэктар Ульянаўскага ветэрынарнага тэхнікума. З 1943 г. да чэрвеня 1944 гг. намеснік дырэктара Куйбышаўскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1944—1968 гг. У. П. Лемеш на пасадзе рэктара Віцебскага ветэрынарнага інстытута, у 1944—1975 гг. загадчык кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы.

Памёр У. П. Лемеш 14 жніўня 1975 г. Пахаваны ў Віцебску.

Навуковая дзейнасць

правіць

У. П. Лемеш займаўся навуковай дзейнасцю ў галіне кармлення сельскагаспадарчай жывёлы, вывучэннем хімічнага складу і пажыўных якасцяў кармоў на тэрыторыі Беларусі, мікраэлементнага жыўлення. Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 13 кніг і брашур[1]. Сярод важнейшых апублікаваных:

  • Кармленне і адкорм свіней : падручнік для сельскагаспадарчых тэхнікумаў і раённых калгасных школ / У. П. Лемеш. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Сельгассектар, 1935.
  • Комбинированный силос и его приготовление / В. Ф. Лемеш. — Ленинград; Москва: Сельхозиздат, 1961.
  • Состав и питательность кормов Белоруссии / В. Ф. Лемеш, В. К. Назаров, А. П. Шпаков, Е. Ф. Тарусова, С. И. Лемеш, З. М. Левина, В. В. Гобзем. — Минск: Сельхозгиз, 1962.
  • Кормовые нормы и таблицы / В. Ф. Лемеш, А. П. Шпаков, В. К. Назаров. — Минск: Урожай, 1966.
  • Аминокислотный состав протеина кормов / В. Ф. Лемеш, В. К. Назаров, А. В. Бугаков, Е. Ф. Тарусова, С. И. Лемеш. — Минск: Урожай, 1971.

Грамадская дзейнасць

правіць

У. П. Лемеш выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Віцебскага абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў. Быў членам Віцебскага аблвыканкама, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў, Віцебскага абкама КПБ, Саюза журналістаў СССР[1].

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць

З 2000 г. імя прафесара У. П. Лемеша носіць кафедра кармлення сельскагаспадарчай жывёлы УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»[1].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць