Уладзімір Сцяпанавіч Залеўскі
Уладзімір Сцяпанавіч Залеўскі (28 студзеня 1941, в. Стараволя, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Сцяпанавіч Залеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 студзеня 1941 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў кіраўніком групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у Гродзенскім аддзеле Белкааппраекта, з 1978 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Гроднасельбудпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражываў у г. Гродна.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: гасцініца «Ліда» ў Лідзе (1972), комплекс жылых 9-павярховых дамоў з блокам абслугоўвання ў Шчучыне (1980), універмаг у Карэлічах (1982), мікрараён па вул. Савецкай у Смаргоні (1971), Паўднёва-Усходні жылы раён (1973, у аўтарскім калектыве) і грамадскі цэнтр мікрараёна Дзевятоўка-1 (1986, у аўтарскім калектыве) у Гродне, клуб у в. Гарнастаевічы Свіслацкага раёна (1982), забудова пасёлка Тур’я Шчучынскага раёна (1985).
Зноскі
Літаратура
правіць- Залевский Владимир Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)