Уладзімір Сцяпанавіч Кузняцоў
Уладзімір Сцяпанавіч Кузняцоў (15 ліпеня 1898, с. Андросава, Дзмітрыеўскі павет, Курская губерня — 6 жніўня 1979, г. Варонеж, РСФСР) — военачальнік, генерал-лейтэнант (1943).
Уладзімір Сцяпанавіч Кузняцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (27) ліпеня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1979 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал-лейтэнант і унтэр-афіцэр[d] |
Камандаваў | 39-я стралковая дывізія, 1st Rifle Corps[d], Q4028095?, 336th Rifle Division[d] і 1st Rifle Corps[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьДабравольцам уступіў у Чырвоную армію. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны. Пасля кароткатэрміновых курсаў чырвоных камандзіраў накіраваны на Паўднёва-Усходні фронт, дзе прымаў удзел у барацьбе з белагвардзейцамі. Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 04.06.1940 г. № 945 прысвоена званне генерал-маёра.
З 20 ліпеня 1940 года па 19 лістапада 1941 года камандзір 39-й стралковай Ціхаакіянскай Чырванасцяжнай дывізіі. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандуючы дывізіяй, затым корпусам, удзельнічаў у абароне Рагачова, у баях пад Масквой, на Арлоўска-Курскай дузе, у Беларускай наступальнай аперацыі. 14 ліпеня 1944 года 40-ы стралковы корпус удзельнічаў у баях за вызваленне Ваўкавыска.
Часці 40-га стралковага корпуса пад камандаваннем Кузняцова раніцай 14 ліпеня ўварваліся ў Ваўкавыск і пасля цяжкіх вулічных баёў авалодалі ім. Заняцце Ваўкавыска мела выключна важнае значэнне для развіцця наступальных дзеянняў войскаў 2-га Беларускага фронту.
Удзельнік вызвалення Польшчы і штурму Берліна.
Пасля вайны да 1958 года працягваў ваенную службу. Пасля сканчэння ваеннай службы вёў вялікую грамадскую работу, абіраўся дэпутатам Таджыкскай ССР.
Памяць
правіцьІмем Кузняцова названа вуліца ў Ваўкавыску, у Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П. І. Баграціёна экспануюцца яго франтавы кіцель, матэрыялы аб генерале, аб баявых дзеяннях стралковага корпуса, якім ён камандаваў. 28 чэрвеня 1978 года Кузняцову прысвоена ганаровае званне грамадзяніна Ваўкавыска[1].