Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько
Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько (20 жніўня 1954, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
20 жніўня 1954 (70 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 жніўня 1954 года ў г. Лепелі Віцебскай вобласці.
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік пачатковых класаў.
Працаваў піянерважатым Лужаснянскага дзіцячага дома Віцебскага раёна; сакратаром камітэта камсамола Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума; першым сакратаром Дубровенскага раённага камітэта ЛКСМБ; загадчыкам арганізацыйнага аддзела Дубровенскага раённага камітэта КПБ Віцебскай вобласці; дырэктарам Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці; дырэктарам Віцебскага кадэцкага вучылішча.
З'яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, быў старшынёй пастаяннай камісіі па рэгламенце і мясцовым самакіраванні.
Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Пашаны, двума юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)