Уман звычайны

від раслін

Ума́н звычайны[3][4], Уман[5][6] (Pulicaria vulgaris) — кветкавая расліна з роду Уман (Pulicaria) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Уман звычайны
PulicariaVulgaris2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pulicaria vulgaris Gaertner, 1791

Сінонімы
Pulicaria prostrata (Gilib.) Asch.
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  119191
EOL  6246899
IPNI  240626-1
TPL  gcc-93600

Батанічнае апісаннеПравіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 15—35[4] см. Мае непрыемны пах. Лісце чаргаванае, сядзячае, простае, суцэльнае, падоўжана-ланцэтнае, хвалістае па краі, знізу залозістае. Кветкавыя кошыкі шматлікія, брудна-жоўтага колеру, сабраныя ў мяцёльчата-шчытападобныя суквецці. Плод — сямянка з чубком.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі, пераважна ў Міжземнамор’і. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф[7]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, каля дарог.

Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Удмурція, Татарстан) і Літвы[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. 7,0 7,1 Блошница обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць