Універсальныя суадносіны Сцяпанава
Універса́льныя суадно́сіны Сцяпа́нава[1] — суадносіны паміж спектрамі паглынання і люмінесцэнцыі складаных малекул. Сфармуляваны ў 1957[2] годзе Б. І. Сцяпанавым.
Паводле ўніверсальных суадносін Сцяпанава адносіны магутнасці люмінесцэнцыі складаных малекул да каэфіцыента паглынання імі святла той жа частаты з’яўляюцца функцыяй частаты і тэмпературы. Выконваюцца пры раўнаважным размеркаванні малекул па вагальных узроўнях узбужанага і асноўнага электронных станаў. Справядліва для ўсіх сістэм, у якіх размеркаванне вагальных падузроўняў узбуджанага электроннага ўзроўню не залежыць ад спосабу ўзбуджэння (у тым ліку і ад частаты ўзбуджальнага святла)[3].. У сістэме, акрамя таго, павінны адсутнічаць дамешкі, якія паглынаюць энергію ўзбуджэння, але не выпраменьваюць[3].
Універсальныя суадносіны Сцяпанава з’яўляюцца аналагам закона выпраменьвання Кірхгофа пры адсутнасці раўнаважнага размеркавання малекул па электронных станах[1] і адлюстроўваюць ўласцівасці, агульныя для цеплавога выпраменьвання і люмінесцэнцыі[3].
Зноскі правіць
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ 110 лет со дня рождения Степанова Бориса Ивановича (1913—1987) // Российскийгосударственный архив в г. Самаре(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б в Физическая энциклопедия 1994.
Літаратура правіць
- Сцяпа́нава ўніверса́льныя суадно́сіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 317. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тимофеев Ю. П. Степанова универсальное соотношение // Физическая энциклопедия. В 5 т. (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1994. — С. 683. — 704 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85270-087-8.
- Степанов Б. И., Грибковский В. П. Введение в теорию люминесценции. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1963. — С. 286—290. (руск.)
- Степанов Б. И. Универсальное соотношение между спектрами поглощения и люминесценции сложных молекул // Доклады академии наук СССР, 1957 г., Т. 112, С. 839—841. (руск.)
Спасылкі правіць
- В. П. Грибковский, Б. И. Степанов Универсальное соотношение между спектрами поглощения и люминесценции в полупроводниках при больших интенсивностях накачки // Доклады АН СССР, 183:1 (1968), 67—70. (руск.)
- И. Кечмети, Л. П. Ежова, Л. Козма, А. Н. Рубинов Расчёт спектральных характеристик генерации при нарушении универсального соотношения Степанова между спектрами поглощения и люминесценции сложных молекул (руск.)
- 110 лет со дня рождения Степанова Бориса Ивановича (1913—1987) // Российскийгосударственный архив в г. Самаре(недаступная спасылка) (руск.)