У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.
Ураўненні сумяшчальнасці дэфармацый[1] — матэматычныя ўраўненні, якія выражаюць адзін з асноватворных прынцыпаў механікі суцэльных асяроддзяў — прынцып сумяшчальнасці дэфармацый. Сутнасць апошняга заключаецца ў тым, што кампаненты тэнзара дэфармацыі павінны падпарадкоўвацца ўраўненню сумяшчальнасці, бо ў адваротным выпадку разглядаемае цела не будзе з’яўляцца суцэльным асяроддзем. Ураўненні сумяшчальнасці дэфармацый часта называюць тоеснасцямі Сен-Венана[ru].
Матэматычна абмежаванні накладваюцца на тэнзар дэфармацыі. У залежнасці ад сітуацыі могуць выкарыстоўвацца тэнзар дэфармацыі Кашы—Грына
тэнзар дэфармацый Альманзі
ці тэнзар малых дэфармацый
Тры кампаненты поля зрушэнняў звязаныя з 6 кампанентамі тэнзара дэфармацый. Для таго, каб гэтая сістэма ўраўненняў мела рашэнне, адназначнае ў замкнёнай адназвязнай вобласці, неабходна і дастаткова, каб выконваліся наступныя ўраўненні