Усевалад Міхайлавіч Гарачка

(Пасля перасылкі з Усевалад Гарачка)

Усевалад Міхайлавіч Гарачка (нар. 12 снежня 1968, в. Юцкі, Дзяржынскі раён) — беларускі паэт.

Усевалад Міхайлавіч Гарачка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 снежня 1968(1968-12-12) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу (1986), фізічны факультэт БДУ. Працаваў на НВА «Інтэграл». Станам на 2023 год працуе ў ЦРІТ БДПУ. Жыве ў Фаніпалі. Жанаты. Мае дачку.

Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ» (вясна 1994)[1]. З 2005 года член Беларускага ПЭН-цэнтра, з 2006 — Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Аўтар кніг паэзіі «Пралетарскія песні» (2004, выйшла ў серыі «Другі фронт мастацтваў») і «Даты» (2004). Таксама суаўтар некалькіх кніг, у т.л. «Тазік беларускі». Вершы апошніх гадоў друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», часопісе «Крыніца».

Творы правіць

  • Гарачка У. Пралетарскія песні. Мінск, Логвінаў, 2004. —72 с.
  • Гарачка У. Даты. Мінск, Мастацкая літаратура, 2004.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Гарачка Усевалад // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com