Усевалад Пятровіч Свентахоўскі

беларускі мастак (1966—2024)

Усевалад Пятровіч Свентахоўскі (14 лютага 1966(1966-02-14)[1], Мінск15 сакавіка 2024(2024-03-15)) — беларускі мастак-графік.

Усевалад Пятровіч Свентахоўскі
Дата нараджэння 14 лютага 1966(1966-02-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 2024(2024-03-15) (58 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Пётр Уладзіміравіч Свентахоўскі
Маці Валянціна Міхайлаўна Свентахоўская[d]
Род дзейнасці мастак, педагог
Месца працы
Жанр графічны дызайн[d], кніжная графіка і каліграфія
Вучоба
Уплыў Аляксей Міхайлавіч Зінчук[d], Вячаслаў Якаўлевіч Семянько, Павел Апанасавіч Семчанка і Уладзімір Уладзіміравіч Васюк
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і мастакоў Пятра і Валянціны Свентахоўскіх. Скончыў у 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, у 1993 годзе — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі, Уладзіміра Васюка[2].

Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[2]. Сябра мастацкай суполкі «Пагоня»[3].

Педагагічнай дзейнасцю займаўся з 1995 года. Дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дызайну, дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Жыў у Мінску[2].

Творчасць

правіць

Працаваў у галіне графічнага дызайну, кніжнай графікі, каліграфічнага мастацтва[2].

У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1993 года. Творы экспанаваліся на выставаўках у Беларусі (1999—2016), Расіі (Масква, 2008, 2012; Санкт-Пецярбург, 2008), Сербіі (2012, 2013), Польшчы (Торунь, 2012), Літве (Клайпеда, 2014)[2].

Творы захоўваюцца ў фондах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[2].

Узнагароды

правіць

Атрымаў Гран-пры на LII Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Майстэрства» (2013), дыплом імя Францішка Скарыны за дызайн-канцэпцыю i мастацкае афармленне кнігі «Полацак. 1150» (2013). На LV Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ўзнагароджаны дыпломам імя Францішка Скарыны за дызайн-канцэпцыю i мастацкае афармленне кнігі «Уладзімір Мулявін. Сэрцам i думамі» (2016)[2].

Выстаўкі

правіць
  • Рэспубліканская выстаўка «ЛітАрт», Мінск, 1999 г.
  • Рэспубліканская выстаўка «ЛітАрт», Мінск, 2000 г.
  • Рэспубліканская выстаўка «ЛітАрт», Мінск, 2003 г.
  • Рэспубліканская выстаўка прысвечаная 120 гадавіне з дня нараджэння М. Багдановіча, Мінск, 2011 г.
  • Міжнародная выстаўка каліграфіі, Масква, 2008 г.
  • Міжнародная выстаўка каліграфіі, С.-Пецярбург, 2008 г.
  • Міжнародная выстаўка каліграфіі, Масква, 2012 г.
  • Рэспубліканская выстаўка «ЛітАрт», Мінск, 2012 г.
  • Міжнародны фестываль плакату і тыпаграфікі, г. Торунь, Польша, 2012 г.
  • Міжнародная выстаўка каліграфіі, г. Бялград, Сербія, 2012 г.
  • Выстава каліграфіі ў Нацыянальнай Бібліятэцы РБ, г. Мінск, 2013 г.
  • Міжнародная выстаўка каліграфіі, г. Белград, Сербія, 2013 г.
  • Выстава «Графічны эксперымент», Музей сучаснага мастацтва, г. Мінск, 2013 г.
  • 5 Літоўская выстава каліграфіі (Lithuanian exhibition of calligraphy & art of penmanship) г. Клайпеда, Літва, 2014 г.
  • «Беларускі АРТ-алфавіт: ад руны да літары», Палац мастацтва, Мінск, 2015 г.
  • 2 беларуская трыенале графічнага дызайну, Палац мастацтва, Мінск, 2015 г.
  • Рэспубліканская мастацкая выстава «Паланэз», Палац мастацтва, Мінск, 2015 г.
  • Мастацкая выстава «Велопередвіжнікі», Музей сучаснага мастацтва, Мінск, 2016 г.
  • Персанальная мастацкая выстава «Словы і літары», галерэя «Акадэмія», БДАМ, Мінск, 2017 г.
  • Грамадскі творчы конкурс «КУРАПАТЫ — НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ», Мінск, 2017 г.

Крыніцы

правіць