Сэр Уільям Крукс (англ.: Sir William Crookes, 17 чэрвеня 1832 — 4 красавіка 1919) — англійскі хімік і фізік, член (з 1863 года) і Прэзідэнт (у 1913—1915 гадах) Лонданскага каралеўскага таварыства, ад якога ён у 1875 годзе атрымаў Каралеўскі залаты медаль. У ліку іншых яго узнагарод — медалі ад Французскай акадэміі навук (1880), Дэйві (1888) і медаль Коплі (1904). У 1897 годзе каралева Вікторыя прысвоіла яму рыцарскае званне. У 1910 годзе ён атрымаў «Ордэн заслуг».

Уільям Крукс
англ.: William Crookes
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1832(1832-06-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1919(1919-04-04)[3][1][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, фізік, экстрасэнс, фатограф
Навуковая сфера хімія[5], фізіка[5], спектраскапія[5] і spiritism[d][5]
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як хімік, які адкрыў талій
Член у
Узнагароды
рыцар-бакалаўр

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

медаль Коплі

Каралеўскі медаль[d] (1875)

медаль Эліята Крэсана[d] (1912)

медаль Альберта[d] (1899)

Бэйкераўская лекцыя[d] (1883, 1879, 1878)

медаль Дэві[d] (1888)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крукс увайшоў у гісторыю як чалавек, які адкрыў талій і ўпершыню атрымаў гелій у лабараторных умовах. У 1903 годзе адкрыў з’яву сцынтыляцыі, калі назіраў свячэнне экрана з сульфіда цынку пры абпраменьванні альфа-часціцамі[6][7].

Зноскі

  1. а б Sir William Crookes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. William Crookes // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Крукс Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Крукс Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. Сцинтилляция // Физическая энциклопедия. В 5 т. (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия (т. 1—2); Большая Российская энциклопедия (т. 3—5), 1988—1999. — ISBN 5-85270-034-7.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць