Уладзімір Андрэевіч Дзяменцьеў

(Пасля перасылкі з У. А. Дзяменцьеў)

Уладзімір Андрэевіч Дзяме́нцьеў (27 снежня 1928, г. Новаўкраінка, УССР — 20 чэрвеня 2010, Мінск, Беларусь) — беларускі мастак кіно. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1979).

Уладзімір Дзяменцьеў
Дата нараджэння 27 снежня 1928(1928-12-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 2010(2010-06-20) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія мастак
Кар’ера з 1962
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID 0218312

Біяграфія правіць

Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1962 годзе. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Член КПСС з 1947 года[1].

Творчасць правіць

Мастак-пастаноўшчык мастацкіх фільмаў «Вуліца малодшага сына» (1962, з У. Белавусавым), «Трэцяя ракета» (1963), «Праз могілкі» (1965, абодва з Я. Ігнацьевым), «Іван Макаравіч» (1968, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Бацька» (1972), «Братушка» (1976, з Л. Трапковым), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Ветразі майго дзяцінства» (1982), «Развітальныя гастролі» і «Слава богу, не ў Амерыцы» (1992), «Тутэйшыя» (1993) і інш., а таксама тэлевізійных «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1974) і «Нас выбраў час» (3, 4, 5-я серыі, 1979).

Фільмаграфія правіць

Зноскі

  1. ДЕМЕНТЬЕВ Владимир Андреевич Кино: Энциклопедический словарь/Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.- М.: Сов. энциклопедия, 1987.- 640 с., 96 л. ил.

Літаратура правіць