Уладзімір Пракопавіч Белавусаў

(Пасля перасылкі з У. Белавусаў)

Уладзі́мір Прако́павіч Белаву́саў (1 студзеня 1921, вёска Слабодка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць24 кастрычніка 2006) — беларускі савецкі кінамастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973)[1].

Уладзімір Пракопавіч Белавусаў
Дата нараджэння 1 студзеня 1921(1921-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 2006(2006-10-24) (85 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія мастак кіно
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID 0069455

Біяграфія правіць

Скончыў Усесаюзны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1954[1]. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» (1954—1983)[1]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1952 года. Член БСМ з 1958 года.

Аформіў мастацкія фільмы: «Палеская легенда», «Чырвонае лісце» (абодва з А. Грыгар’янцам), «Строгая жанчына», «Першыя выпрабаванні» (з Ю. Булычовым), «Рагаты бастыён», «Чужое імя», «Таму што кахаю», «Шлюбная ноч»; тэлефільмы «Побач з намі», «Руіны страляюць...», «Доўгія вёрсты вайны  (руск.)», «Лёгка быць добрым  (руск.)», «Антаніна Брагіна»[1].

Сярод жывапісных работ: «На рацэ», «Рэйкавая вайна», «Апошнія дні вайны», «Беларускі пейзаж», «Возера Нарач».

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі гісторыі беларускага кіно, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Званні і ўзнагароды правіць

Зноскі

  1. а б в г д Владимир Прокофьевич Белоусов // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.

Літаратура правіць