Уладзімір Сцяпан
Уладзі́мір Сцяпа́н, сапраўднае імя Уладзі́мір Алякса́ндравіч Сцепане́нка (нар. 22 студзеня 1958, в. Касцюкоўка, Гомельскі раён) — беларускі празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак, журналіст.
Уладзімір Сцяпан | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік, паэт, журналіст, кінасцэнарыст |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж і тэматычная карціна[d] |
Вучоба | |
Вядомыя працы | «Мінск», «Інфанта» |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1977), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1983) па спецыяльнасці «жывапісец». Служыў у Савецкай Арміі (1983—1985), быў мастаком аб’яднання камісійных крам (1985—1987). З 1987 па 2003 год — у творчым аб’яднанні «Тэлефільм» Беларускага тэлебачання. Вёў праграмы «Літаратурная Беларусь», «Ліра», «У жывапісе, графіцы, скульптуры». Некаторы час быў аўтарам і вядучым у праграме «Крок». Займаўся мастацкім афармленнем твораў беларускіх пісьменнікаў. Узначальваў творчае аб’яднанне «Тэлефільм». Паводле яго сцэнарыяў зняты шэраг дакументальных і мастацкіх стужак.
Сябра былой суполкі «Тутэйшыя» і Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года. Да жніўня 2020 года быў журналістам газеты «Советская Белоруссия (СБ. Беларусь сегодня)»[1].
Творчасць
правіцьДрукавацца пачаў у 1982 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Вершы публікаваліся ў часопісах «Беларусь», «Бярозка», «Крыніца», «Маладосць», «Неман», зборніку «Дзень паэзіі» (1984, 1991). Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Крыло», «Жнівеньскі праспект» (1988), «Тутэйшыя» (1989), «Паркан», «Літаратура».
Піша прозу, вершы, кінасцэнарыі, п’есы, абразкі, грэгерыі і хайку.
Аўтар зборнікаў прозы «Вежа» (1990), «Сам-насам» (1990), «Адна капейка» (2012), кнігі «Настаўнік. Сяргей Пятровіч Каткоў» (2013), «Папяровая шапка» (2018), «Хвалі» (2019). У 2008 годзе ў часопісе «Маладосць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзіміра Сцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла».
Свае новыя творы Уладзімір Сцяпан публікуе на сайце litara.net, у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і «Полымя», а таксама ў сваім блогу.
На думку Л. Сакавік, у вершах, эсэ, апавяданнях аўтар імкнецца спасцігнуць складаныя таямніцы ўнутранага жыцця чалавека (апавяданні «Я — Віця», «Шэры матылёк», «Чаканні цягніка»), спрабуе ўвасобіць асабісты і сацыяльны досвед свайго пакалення, яго адчужанасць («Колер хакі», «Шлягер», «Швэдар»).
Погляды
правіцьУлетку 2018 года напісаў замоўны артыкул «О благоустройстве Военного кладбища в Минске» ў газеце «Советская Белоруссия», дзе ў рэзка адмоўнай форме выказаўся пра валанцёраў Вайсковых могілак Мінска, якія супрацьстаяць знішчэнню старых надмагілляў і агароджаў[2].
Зноскі
- ↑ Пісьменніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня» . novychas.by (22 верасня 2020). Праверана 25-1-2021.
- ↑ Аўтар «Советской Белорусіі» Уладзімір Сцяпан: Выбачаюся перад валанцёрамі з Вайсковых могілак . nashaniva.by (18 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4-3-2019. Праверана 4-3-2019.
Літаратура
правіць- Сцяпан Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 457. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Сцяпан