Уладзімір Пятровіч Данец
Уладзімір Пятровіч Данец (16 красавіка 1945, г. Смалявічы, Мінская вобласць — 3 чэрвеня 2020) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Пятровіч Данец | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 2020 (75 гадоў) |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. З 1970 года — архітэктар, начальнік майстэрні, галоўны спецыяліст па архітэктуры Барысаўскай праектнай майстэрні Мінскграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1975 года. Пражываў у г. Барысаў.
Творчасць правіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): піянерлагер у в. Хутар Чэрвенскага раёна (1972), 9-павярховы жылы дом з кафэ і Палацам шлюбу (1974), гасцініца, жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі (1975) у пас. Нарач, прафілакторыі ў Нясвіжы (1977) і на возеры Сялява (1978), 10—13-павярховы жылы дом па вул. Гагарына ў Барысаве (1988).
Узнагароды правіць
Узнагароджаны дыпломам II ступені ВДНГ БССР (1979), 2-я прэмія за праекты Цэнтральнага Дому Саюза архітэктараў БССР (1974, у аўтарскім калектыве), дом катэджнага тыпу для сельскай мясцовасці ў БССР (1978) на рэспубліканскіх конкурсах.
Зноскі
Літаратура правіць
- Донец Владимир Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)