Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын

беларускі паэт
(Пасля перасылкі з У. Лісіцын)

Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын (13 красавіка 1944, нацысцкі канцлагер Флігегорт[няпэўнае слова] — 12 ліпеня 1973) — беларускі паэт.

Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 красавіка 1944(1944-04-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1973(1973-07-12) (29 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, гарняк, настаўнік
Мова твораў беларуская

Біяграфія

правіць

Паходзіў з сялянскай сям'і. У вайну маці і старэйшы брат вывезены ў нацысцкі канцлагер. Пасля вызвалення сям'я вярнулася ў родную вёску Пагосцішча Лёзненскага раёна.

Працоўны шлях пачаў шахцёрам у Данбасе. У 1965 г. скончыў Лісічанскае педагагічнае вучылішча (Украіна). Нейкі час завочна вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага (Масква). Настаўнічаў на Лёзненшчыне, супрацоўнічаў у раённай газеце «Сцяг перамогі». Завочна скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1970). Апошнія гады жыў у Джанкоі (Крымская вобласць, Украінская ССР) — працаваў дырэктарам Палаца культуры, настаўнічаў у школе.

Творчасць

правіць

Выступаць у друку з вершамі пачаў у 1964 г. у газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар кніг вершаў і паэм «Жураўлінае вясло» (1974), «Беларусь — мая калыска» (1990). У кнізе «Дзень паэзіі — 1981» (1981) у раздзеле «З літаратурнай спадчыны» апублікавана 16 яго вершаў.

Паэзія Уладзіміра Лісіцына апявае прыроду, каханне, разважае аб праблемах вайны і міру. Мае выразнасць, якая ідзе ад фальклору, адухоўленасць і філасофскую заглыбленасць, вылучаецца моўнымі асаблівасцямі роднай Лёзненшчыны.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Каханоўскі, Г. Родам з канцлагера / Генадзь Каханоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / БелЭн; [Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч]. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1992. - 592 с., [8] л. іл. — С. 566. — ISBN 5-85700-063-7.