ФК Вільярэал

іспанскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Вільяррэаль)

«Вільярэа́л» (ісп.: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб, што базуецца ў мястэчку Вільярэаль у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «Эстадыа дэ ла Сераміка», што месціць 25 тысяч чалавек. Клуб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны і да сезона 1955/56 гуляў у рэгіянальных лігах. Клуб шмат часу правёў у Тэрсеры, Сегундзе B і Сегундзе (трэці, другі і першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ла Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасцях гулялі супраць мадрыдскага «Рэал».

Вільярэал
Поўная назва Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 10 сакавіка 1923
Горад Вільярэаль, Іспанія
Стадыён Эстадыа дэ ла Сераміка
Умяшчальнасць: 24 890
Уладальнік Фернанда Роч Альфонса[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2022/23 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

У чэмпіянаце краіны клуб заваяваў сярэбраны медаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненнем у Кубку Іспаніі для «Вільярэала» пакуль з’яўляецца пападанне ў паўфінал (2015). У сезоне 2020/21 «Вільярэал» нарэшце заваяваў свой першы трафей, атрымаўшы перамогу ў Лізе Еўропы.

Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэала» быў клуб «Кастэльён», бо абодва месцяцца ў адной правінцыі. Але на сённяшні момант галоўным супраціўнікам з’яўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клубамі атрымалі назва Валенсійскае лакальнае дэрбі.

Гісторыя правіць

Клуб быў заснаваны 10 сакавіка 1923 года. Першым прэзідэнтам клуба стаў Хасэ Кальдуч Альмела. Першапачаткова колерамі клуба былі чорны і белы, гэта значыць белыя кашулі і чорныя шорты, а ў 1946 годзе было прынята рашэнне зміняць іх на жоўты і сіні, якія застаюцца і на сённяшні дзень. Стадыён «Эль-Мадрыгаль» (зараз «Эстадыа дэ ла Сераміка») быў уведзены ў дзеянне 17 чэрвеня 1923 года, а першы матч каманда згуляла на ім 21 кастрычніка.

Клуб гуляў у рэгіянальных дывізіёнах да сезона 1955/56, калі забяспечыў сабе выхад у трэці нацыянальны дывізіён, у якім гуляў да сезона 1961/62, калі 14 пазіцыя прывяла да паніжэння ў класе і вяртанню ў першы рэгіянальны дывізіён. Аднак там «Вільярэал» затрымаўся ненадоўга і, заняўшы ў сезоне 1966/67 першае месца, забяспечыў пераход у трэці нацыянальны дывізіён. З трэцяй спробы клуб забяспечыў павышэнне ў класе з першага месца, аднак затрымаўся ў другім нацыянальным дывізіёне толькі на два гады, заняўшы 17 месца ў сезоне 1971/72. Пасля чатырох не вельмі ўдалых сезонаў у трэцім нацыянальным дывізіёне клуб у апошні раз вярнуўся ў першы рэгіянальны дывізіён, затрымаўшыся там толькі на сезон 1976/77, паводле выніках якога з першага месца зноў трымаў павышэнне ў Тэрсеру. У сезоне 1986/87 «падводнікі» зарабілі павышэнне ў класе і з 1987 па 1990 гады правялі ў Сегундзе B, адкуль панізілізя класам ніжэй. Сезон 1990/91 стаў апошнім у трэцім нацыянальным дывізіёне, бо паводле яго вынікаў, заняўшы 2 месца, клуб перайшоў у Сегунду B, адкуль транзітам з 2 ж месца ў сезоне 1991/92 патрапіў у Сегунду. На працягу пяці сезонаў клуб займаў месца ніжэй сярэдзіны турнірнай табліцы лігі.

У сезоне 1997/98 «падводнікі» занялі 4 месца, што дазволіла праз сістэму плэй-оф зарабіць упершыню за 65 гадоў гісторыі клуба пуцёўку ў элітны іспанскі дывізіён. Першы матч у Ла Лізе клуб правёў 31 жніўня 1998 года на стадыёне «Сант’яга Бернабеу», дзе «Вільярэал» саступіў мадрыдскаму «Рэалу» з лікам 4:1. У дэбютным сезоне за «Вільярэал» выступалі такія ігракі, як Давід Альбельда, Андрэс Палоп, Хесус Гарсія Санхуан, Жэрарда Гарсія. Нягледзячы на ​​ўдалую першую палову сезона, у выніку «Вільярэал» заняў 18 радок у табліцы, вярнуўшыся ў Сегунду. Сезон 1999/2000 клуб завяршыў на 3 пазіцыі, вярнуўшы сабе права выступаць у вышэйшым дывізіёне. За адзінаццаць наступных сезонаў клуб займаў месцы з 15 па 2 і браў удзел у еўрапейскіх клубных спаборніцтвах.

Паводле вынікаў сезона 2011/12 клуб пакінуў элітны дывізіён чэмпіянату Іспаніі, скончыўшы сезон на 18 месцы. Аднак на наступны сезон «Вільярэал» зноў забяспечыў сабе права выступу ў Ла Лізе.

Дасягненні правіць

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Пепэ Рэйна 1982
2   Аб Ерсан Маскера 2001
3   Аб Рауль Альбіёль (капітан) 1985
4   ПА Санці Камесанья 1996
5   Аб Хорхэ Куэнка 1999
6   ПА Эцьен Капу 1988
7   Нап Жэрар Марэна 1992
8   Аб Хуан Фойт 1998
9   Нап Гансалу Гедыш 1996
10   ПА Даніэль Парэха 1989
11   Нап Александэр Сёрлат 1995
12   Аб Эрык Баі 1994
13   Бр Філіп Ёргенсен 2002
14   ПА Ману Трыгерас 1991
15   Нап Хасэ Луіс Маралес 1987
Паз. Імя Нар.
16   ПА Алекс Баэна 2001
17   Аб Кіка Феменія 1991
18   Аб Альберта Марэна 1992
19   ПА Франсіс Каклен 1991
20   ПА Рамон Тэратс 2000
21   ПА Ерэмі Піна 2002
22   ПА Дэніс Суарэс 1994
23   Аб Аіса Мандзі 1991
24   Аб Альфонса Педраса 1996
25   Нап Бертран Траарэ 1995
26   Аб Адрыя Альтыміра 2001
27   Нап Ільяс Ахамаш 2004
31   Бр Ікер Альварэс 2001
37   Аб Карлас Рамера 2001
  ПА Хаўер Антыверас 1997

Спасылкі правіць