Апалон
Апало́н (стар.-грэч.: Ἀπόλλων), Феб (стар.-грэч.: Φοῖβος, «прамяністы») — у старажытнагрэчаскай і старажытнарымскай міфалогіі срэбралукі бог — ахоўнік статкаў, навук і мастацтваў.
Сын Зеўса і Леты, брат-блізнюк Артэміды, Апалон увасабляў Сонца і сонечнае святло, якое сімвалізавалася яго залатымі стрэламі (яго сястра ўвасабляла Месяц). Уяўляўся таксама як бог-лекар, прадказальнік будучыні, шляхоў, падарожнікаў і мараходаў. Апалон надзяляў дарам прадбачання і ачышчаў людзей, якія здзейснілі забойства.
Зазвычай Апалон выяўляўся зграбным, прыгожым, залатакудрым юнаком. Нярэдка маляваўся з лірай у руках і ў акружэнні дзевяці муз, правадыром і заступнікам якіх ён з’яўляўся, за што яго называлі Мусагет (грэч. Μουσηγέτης). У гонар Апалона ўзводзіліся шматлікія свяцілішчы і храмы, праводзіліся святкаванні і гульні.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Любкер Ф. Ἄρτεμις // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 163–164.
- ↑ Любкер Ф. Άσκλήπιός, Ἀσκλήπιος // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 166–167.
- ↑ Эскулап // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ↑ Аристей // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 3. — С. 48.
- ↑ Любкер Ф. Aristaeus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 147.
- ↑ Ялем // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLIа. — С. 644.
- ↑ Тия // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIII. — С. 326.
- ↑ Любкер Ф. Thyia // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1387.
- ↑ Любкер Ф. Ismenius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 670.
- ↑ Παυσανίας Апісанне Элады
Літаратура
правіць- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апалон
- Ілюстраваная нататка пра Апалона/Феба