Федэрыка Мунцэнь-і-Манэ

Федэрыка Мунцень-і-Манэ (катал.: Federica Montseny i Mañé; нар. 12 лютага 1905 г, Мадрыд, Іспанія — пам. 14 студзеня 1994 года, Тулуза, Францыя) — іспанская анархістка[1](прасоўвала ідэі анарха-фемінізму і анарха-натурызму), пісьменнік (у тым ліку паэт, празаік, эсэіст і дзіцячы пісьменнік) і міністр аховы здароўя падчас сацыяльнай рэвалюцыі (першая жанчына-міністр у Іспаніі[2]), якая адбылася ў Іспаніі паралельна з грамадзянскай вайной.

Федерыка Мунцэнь-і-Манэ
катал.: Federica Montseny i Mañé
Федерыка Мунцэнь
Федерыка Мунцэнь
Міністр аховы здароўя, сацыяльных службаў і роўнасці
11.04.1936–17.05.1937
Папярэднік Хасэ Томас-і-Піера (катал.: José Tomás y Piera)
Пераемнік Хесус Эрнандэс Томас (катал.: Jesús Hernández Tomás) (ахова здароўя)
Хайме Айгадэ-і-Міро (катал.: Jaime Aiguadé y Miró) (сацыяльная палітыка)
Нараджэнне 12 лютага 1905(1905-02-12)
Смерць 14 студзеня 1994(1994-01-14) (88 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Federica Montseny Mañé
Бацька Joan Montseny[d]
Маці Teresa Mañé[d]
Муж Germinal Esgleas Jaume[d]
Дзеці Vida Esgleas Montseny (1933)
Germinal Esgleas Montseny(1938)
Blanca Esgleas Montseny (1942)
Партыя
Член у
Дзейнасць анархіст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера паэзія і эсэ
Прыналежнасць Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вывучала філасофію ў Універсітэце Барселоны. У 1930 годзе сустрэлася з анархістам Germinal Esgleas Jaume, які быў яе мужам да сваёй смерці ў 1981 годзе ў Тулузе. У пары было трое дзяцей.

Мунцень ўдастоена месцы ў кампазіцыі «Паверх спадчыны».

Раннія гады правіць

Мунцень нарадзілася ў Мадрыдзе 12 лютага 1905. Яе бацькі былі сурэдактар ​​часопісу анархістаў «La Revista Blanca» (1898-1905). Федэрыка Мунцень была, па яе ўласных словах, дачкой сямейства старых анархістаў; яе бацька быў антыаўтарытарны пісьменнік і прапагандыст Жуан Мунцень, і маці Teresa Mañé i Miravet была анархісцкай актывісткай. У 1912 годзе яе сям'я вярнулася ў Каталонію, дзе пазней яны заснавалі выдавецтва. Федэрыка далучылася да анархісцкага прафсаюзу НКП (Confederación Nacional del Trabajo) і пісала артыкулы для анархісцкіх часопісаў, такіх як «Solidaridad Obrera», «Tierra y Libertad» і «Nueva Senda». У 1927 годзе яна далучылася да Федэрацыі анархістаў Іберыі(FAI).

Грамадзянская вайна ў Іспаніі і міністр аховы здароўя правіць

Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі Федэрыка падтрымала рэспубліканскі ўрад. Яна адпрэчыла гвалт на рэспубліканскай тэрыторыі, і ў лістападзе 1936 Францыска Ларга Кабальера прызначыў яе на пасаду міністра аховы здароўя. Пры гэтым яна стала першай жанчынай-членам кабінета міністраў у гісторыі Іспаніі[3] і адной з першых жанчын-міністраў у Заходняй Еўропе, і ў якасці міністра яна была накіравана на трансфармацыю грамадскага здароўя для задавальнення патрэбаў бедных слаёў насельніцтва і працоўнага класа. З гэтай мэтай яна падтрымлівае дэцэнтралізаваныя хуткія прафілактычныя праграмы ў галіне аховы здароўя, што мабілізуе ўвесь працоўны клас для ваенных патрэб.

Улічваючы лібертарыянскія традыцыі яе сям'і, рашэнне ўвайсці ва ўрад Народнага фронту было асабліва цяжкім, хоць ўваходжанне ва ўрад і заахвочвалася анарха-сындзікалісткай НКТ як супрацоўніцтва з урадам у мэтах выступу адзіным фронтам супраць фашысцкай пагрозы, якая зыходзіла ад паўстанцкіх войскаў Франсіска Франка.

Выгнанне і смерць правіць

Яна пераехала ў Францыю ў 1939 годзе, дзе напісала шмат кніг, якія па большай частцы не датычыліся палітыкі. Памерла 14 лютага 1994 ў Тулузе і пахавана на мясцовых могілках Cementiri de Rapas.

Публікацыі правіць

  • Horas trágicas (1921)
  • La Victoria. Novela en la que se narran los problemas de orden moral que se le presentan a una mujer de ideas modernas (Barcelona: 1925)
  • El hijo de Clara. Segunda parte de «La Victòria» (Barcelona: Impresos Costa, 1927)
  • La Indomable (1928)
  • La mujer, problema del hombre (1932)
  • El anarquismo militante y la realidad española, conferència al Coliseum, Barcelona (Barcelona: Oficina de propaganda, 1937, extracte també publicat a Boletín de Información C.N.T. i F.A.I. del 4 de març 1937, fulls 4-6.)
  • Anselmo Lorenzo (1938)
  • International Antifascist Solidarity: An Appeal to the Women in America, un fullet de propaganda (Nova York: I.A.S., 1938)
  • Cien días de la vida d’una mujer (1949)
  • El problema de los sexos (1951)
  • El éxodo. Pasión y muerte de los españoles en el exilio (Tolosa de Llenguadoc: Edicions Espoir, 1969)
  • Crónicas de la C.N.T. (1974)
  • El anarquismo (1974)
  • El éxodo anarquista (1977)
  • Mis primeros cuarenta años (Esplugues de Llobregat: Plaza & Janés, 1987)

Зноскі

  1. Fallece la líder libertaria Federica Montseny (ісп.). Газета El País (16 студзеня 1994). Праверана 21 сакавіка 2014.
  2. Federica Montseny Mañé (ісп.)(недаступная спасылка). Diccionari Biogràfic de Dones. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 21 сакавіка 2014.
  3. Thomas, Hugh (2001). The Spanish Civil War. London: Penguin Books. p. 458. ISBN 978-0-14-101161-5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць