Фелікс Піліпавіч Купцэвіч
Фелікс Піліпавіч Купцэвіч (псеўданім: Алесь Валожка, Алесь Валошка, Ф. Гарадзенскі[1]; 21 кастрычніка 1900, Гродна — 31 сакавіка 1938, Мінусінск, ГУЛАГ) — беларускі крытык, празаік, паэт, перакладчык.
Фелікс Піліпавіч Купцэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1938 (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратурны крытык, празаік, паэт, перакладчык |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПадчас Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў бежанстве ў Калузе і Петраградзе. У 1918 годзе вярнуўся ў Гродна. У 1920 годзе разам з Чырвонай Арміяй пакінуў Гродна. З 1924 года працаваў у статыстычным аддзеле ЦК КП(б)Б. У 1925 годзе сакратар Крычаўскага райкама КП(б)Б; загадчык аддзела прапаганды Калінінскага акругкама КП(б)Б (цэнтр — Клімавічы).
Друкавацца пачаў у 1920 годзе. У 1926 годзе публікаваў апавяданні ў часопісе «Маладняк Калініншчыны». Даследаваў творчасць Ц. Гартнага, А. Дудара, М. Зарэцкага, К. Чорнага. У 1926 годзе накіраваны на работу ў Латвію. Пасля вяртання ў 1927 годзе намеснік рэдактара газеты «Звязда».
З 1929 года вучыўся на літаратурным аддзяленні Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. Па абвінавачанні ў беларускім нацыянал-дэмакратызме ў 1930 годзе выключаны з інстытута. Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; вызвалены 4.10.1930. Працаваў у Маскве на заводзе. Арыштаваны 9.4.1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Асуджаны на 5 гадоў зняволення; накіраваны ў Мінусінскі лагер. Арыштаваны ў лагеры 23.11.1937; прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Творы
правіць- Аб маністычным разуменні творчасці Цішкі Гартнага // Узвышша. 1928. № 6;
- Літаратурная хлестакоўшчына… // Узвышша. 1929. № 1;
- Супраць эклектызму // Узвышша. 1929. № 3;
- Пра «Вераснёвыя ночы» К. Чорнага // Узвышша. 1929. № 5;
- Белорусская художественная периодика // Печать и революция. 1929. № 11.
Крыніцы
правіць- ↑ Адам Бабарэка і яго картатэка(недаступная спасылка). — «Адам Бабарэка ў сваёй картатэцы пазначыў, што пад псеўданімам Ф. Гарадзенскі друкаваўся Фелікс Купцэвіч, а таксама згадвае, што А. Функ карыстаўся псеўданімам А. Веркін.» Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2020. Праверана 11 лютага 2021.
Літаратура
правіць- Мушынскі М. І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20—30-я гады. Мн., 1975;
- Міхнюк У. «Забраны ў астрог мы з забранага краю» // Полымя. 1999. № 5;