Ферэнц Надашы
Фе́рэнц На́дашы (венг.: Nádasi Ferenc; 16 кастрычніка 1893, Будапешт — 20 лютага 1966) — венгерскі балетнік, балетмайстар, педагог. Заслужаны артыст Венгрыі (1955). Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута (1958).
Ферэнц Надашы | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1893[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1966[2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marcelle Vuillet-Baum[d] |
Дзеці | Mia Nardi[d] |
Прафесія | харэограф, артыст балета, балетны педагог |
Тэатр |
|
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1958) Заслужаны артыст Венгрыі[d] (1955) |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Будапешце, удасканальваўся ў Э. Чэкеці. У 1913—1921 гадах саліст, у 1936—1962 гадах балетмайстар і педагог Венгерскага опернага тэатра ў Будапешце, выконваў галоўныя партыі ў яго спектаклях. У 1950—1961 гадах дырэктар тэатра. У 1950—1953 гадах педагог Інстытута балета.
Творчасць
правіцьСярод лепшых пастановак: «Сільвія» на музыку Л. Дэліба (1942), «Прывід ружы» на музыку К. М. Вебера і «Дзень нараджэння інфанты» Дж. Карпентэра (абедзве 1948) і інш. Стварыў балетную школу (1937), у педагагічнай працы спалучаў стыль італьянскай школы класічнага танца з нацыянальнымі асаблівасцямі венгерскага танцавальнага мастацтва.
Зноскі
- ↑ Ferenc Nádasi // https://www.oxfordreference.com/view/10.1093/oi/authority.20110803100221866
- ↑ Nádasi Ferenc // http://mek.oszk.hu/00300/00355/html/ABC10888/10909.htm Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.bessenyei.hu/farkasret/abc.pdf Праверана 6 кастрычніка 2019.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх