Флёкс[3] (Phlox) — род кветкавых раслін сямейства сінюхавых.

Флёкс
Phlox divaricata 1.jpg
Флёкс канадскі (Phlox divaricata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phlox L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30897
NCBI  40749
EOL  40661
GRIN  g:9262
IPNI  328376-2

АпісаннеПравіць

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы, часам паўкусты. Сцёблы прамастойныя, узыходныя, сцелістыя (утвараюць дзярнінкі), малагалінастыя, вышынёй 10—150 см. Лісце сядзячае, супраціўнае, уверсе сцябла чаргаванае, суцэльнае, ланцэтнае або шылападобнае. Кветкі белыя, блакітныя, ружовыя, чырвоныя, часам з вочкам у цэнтры, пахучыя, сабраныя ў мяцёлчатыя ці шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Плод — каробачка.

РаспаўсюджаннеПравіць

Пашыраны пераважна ў Паўночнай Амерыцы і Азіі. Культывуецца больш за 40 відаў і 1500 сартоў; на Беларусі ў культуры найбольш вядомыя флёкс Друмонда (Phlox drummondii), флёкс мяцёлчаты (Phlox paniculata), флёкс шылападобны (Phlox subulata) і інш.

ВідыПравіць

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 85 відаў[4]:

ВыкарыстаннеПравіць

Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Phlox (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (21 лістапада 2013). Праверана 7 верасня 2016.

ЛітаратураПравіць

  • Флёкс // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.