Фрайбург

(Пасля перасылкі з Фрайбург у Брайсгау)

Фра́йбург, поўная назва — Фра́йбург-у-Бра́йсгау (ням.: Freiburg im Breisgau, вымаўляецца Фра́йбург ім Бра́йсгау; алем.: Friburg im Brisgau [ˈfʁiːb̥əg̊]) — горад у Германіі, чацвёрты (пасля Штутгарта, Мангейма і Карлсруэ па велічыні горад у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Горад
Фрайбург
Freiburg im Breisgau
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Schlossbergblick Freiburg i. B. 14.jpg
Краіна
Зямля
Каардынаты
Обербургамістр
Дзітэр Заламон
Плошча
153,07 км²
Вышыня цэнтра
278 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
219 665 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0761
Паштовы індэкс
79098–79117
Аўтамабільны код
FR
Афіцыйны код
08 3 11 000
Афіцыйны сайт
freiburg.de (ням.)
Фрайбург на карце Германіі ±
Фрайбург (Германія)
Фрайбург
Фрайбург (Бадэн-Вюртэмберг)
Фрайбург
Фрайбургскі мюнстаргатычны сабор, сімвал горада

ГісторыяПравіць

Афіцыйная дата заснавання Фрайбурга — 1120 год. У гэтым жа годзе гораду быў паданы Устаноўчы прывілей, які стаў асновай фрайбургскай прававой сям'і — сістэмы філіяцыі гарадскога права ў Сярэднявеччы. У сярэдзіне XIV стагоддзя горад перайшоў пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. Легенда абвяшчае, што ў Фрайбургу пражываў манах Бертольд Шварц — еўрапейскі вынаходнік пораху. У 1457 годзе эрцгерцаг Альбрэхт VI Аўстрыйскі заснаваў Фрайбургскі Універсітэт Альберта-Людвіга (ням.: Albert-Ludwigs-Universität Freiburg), адзін з найстарэйшых у Германіі. У XVI стагоддзі ў Фрайбургу пражываў вядомы нямецкі гуманіст Эразм Ратэрдамскі. У XVII стагоддзі Фрайбург быў захоплены французскай арміяй.

Фрайбургскі Мюнстар — галоўная славутасць — будаваўся на працягу 300 гадоў, з пачатку XIII да пачатку XVI стагоддзя. У адрозненне ад шматлікіх іншых пабудоў у цэнтры горада, ён не быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны.

Навука, культура, адукацыяПравіць

МесцазнаходжаннеПравіць

Фрайбург размешчаны на мяжы паміж Шварцвальдам і Верхнерэйнскай нізінай.

Найбліжэйшыя буйныя гарады: 60 км паўднёвей — Базель (Швейцарыя), каля 86 км паўднёва-усходней — Цюрых (Швейцарыя), каля 85 км паўночней Страсбург (Францыя) і каля 140 км паўночней — Карлсруэ. Сталіца федэральнай зямлі — Штутгарт — знаходзіцца каля 200 км паўночна-усходней Фрайбурга.

Цікавыя фактыПравіць

9 мая 1940 года Фрайбург падвергся паветранай бамбардзіроўцы, у выніку якой былі ахвяры і разбурэнні.

Нямецкія газеты і радыё са спасылкамі на генштаб і міністэрства замежных спраў паведамілі, што горад бамбіла французская авіяцыя, якая базіравалася на тэрыторыі нейтральных Галандыі і Бельгіі. У афіцыйнай заяве Берліна паведамлялася, што тым самым Брусель і Амстэрдам парушылі дамову пра нейтралітэт.

На наступны дзень, 10 мая 1940 года, вермахт пачаў уварванне ў Галандыю і Бельгію[1].

Ужо пасля вайны з'явіліся звесткі, што налёт на Фрайбург здзейсніла 51-я бамбардзіровачная эскадра люфтвафэ (KG 51)[2], якой кіраваў Ёзэф Камхубер, у будучыні камандуючы ВПС Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Па прызнанні памочніка міністра авіяцыі Дж. М. Спейта (у 1940 годзе), бамбардзіроўка горада была ажыццёўлена па прамым загадзе У. Чэрчыля, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.

Гарады-пабрацімыПравіць

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Статья Грязные прелюдии кошмарных концертов Архівавана 12 студзеня 2011. на сайте svrpu.ru
  2. Wolfgang Dierich. «Kampfgeschwader 'Edelweiss'. History of German bomber unit 1939—1945»

СпасылкіПравіць