Адкрыць галоўнае меню

Фрай Паўль Ота (ням.: Frei Paul Otto; 31 мая 19259 сакавіка 2015) — нямецкі архітэктар.

Фрай Паўль Ота
Дата нараджэння: 31 мая 1925(1925-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 сакавіка 2015(2015-03-09)[2][4] (89 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Працы і дасягненні
Месца працы:
Член у:
Працаваў у гарадах: Мюнхен, Мангейм, Гановер, Манрэаль
Найважнейшыя пабудовы: дах Алімпійскага стадыёна ў Мюнхене;
Мультыхол у Мангейме
Узнагароды:
freiotto.com
Commons-logo.svg Фрай Паўль Ота на Вікісховішчы
Шматфункцыянальнае памяшканне ў Мангейме

Атрымаў сусветнае прызнанне як стваральнік тэнтавых і мембранных канструкцый, якія ён ужываў у сваіх збудаваннях.

Змест

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 31 мая 1925 года ў горадзе Зігмар (цяпер раён Хемніца, Германія) у сям'і скульптара[6].

У 1931—1943 гадах вучыўся ў школе Цэлендорфа (Берлін) на муляра[7].

Да прызыву ў люфтвафэ вывучаў архітэктуру ў Берліне. У канцы Другой сусветнай вайны ваяваў як лётчык-знішчальнік.

Быў інтэрнаваны ў французскі лагер для ваеннапалонных. У час будаўніцтва гэтага лагера яму ўдалося праявіць сябе ў якасці інжынера-канструктара, прапанаваўшы некалькі праектаў пабудоў з палегчаных канструкцый, якія былі рэалізаваны (у прыватнасці — палаткі для хованкі).

Вызваліўшыся, Фрай Ота паступіў у Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт, які скончыў у 1950 годзе з дыпломам архітэктара. Затым нядоўгі час стажыраваўся ў ЗША, дзе сустракаўся з такімі архітэктарамі, як Эрых Мендэльсон, Людвіг Міс ван дэр Роэ, Рыхард Нойтра і Фрэнк Лойд Райт.

Сваю архітэктурную дзейнасць Ота пачаў у Германіі ў 1952 годзе, заснаваўшы ўласнае архітэктурнае бюро ў Цэлендорфе. У 1954 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за збудаванні з падвесных (нацягнутых) канструкцый.

У 1964 годзе Ота заснаваў Інстытут лёгкіх канструкцый Штутгарцкага ўніверсітэта і ўзначальваў яго як прафесар да выхаду на пенсію. На пенсіі актыўна працаваў як архітэктар, інжынер і кансультант.

Памёр 9 сакавіка 2015 года.

Некаторыя працыПравіць

Некаторыя ўзнагародыПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Frei Otto
  2. 2,0 2,1 Frei Otto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Frei Otto // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Frei Otto // Structurae Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118590812 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  6. Ярмоленко А. Д. Архитектура висячих покрытий Фрая Отто // Общество. Среда. Развитие (Terra Humana) : Журна. — СПб.: «Центр научно-информационных технологий «Астерион», 2009. — В. 3. — С. 73—80. — ISSN 1997-5996.
  7. Фрай Ота.

СпасылкіПравіць