Футбол для сяброўства

Футбол для сяброўства (англ.: Football for Friendship) — штогадовая міжнародная дзіцячая сацыяльная праграма, якую рэалізуе ПАТ «Газпрам». Мэта праграмы — праз футбол выхаваць павагу да розных культур і нацыянальнасцяў у дзяцей з розных краін, прышчапіць маладому пакаленню актуальныя каштоўнасці і цікавасць да здаровага ладу жыцця.[1] У рамках праграмы футбалісты ва ўзросце 12 гадоў з розных краін свету[2] бяруць удзел у штогадовым міжнародным дзіцячым форуме, чэмпіянаце свету па «Футболе для сяброўства», міжнародным Дне футбола і сяброўства.[3]

Праграму падтрымваюць ФІФА, УЕФА, ААН, Алімпійскі і Паралімпійскі Камітэты, кіраўнікі дзяржаў, урады і футбольныя федэрацыі розных краін, міжнародныя дабрачынныя фонды, таварыствы, што вядучыя футбольныя клубы планеты[4]. Глабальным аператарам праграмы з’яўляецца Камунікацыйная група АГТ (Расія)[5]

Гісторыя правіць

Футбол для сяброўства 2013 правіць

Першы міжнародны дзіцячы форум «Футбол для сяброўства» адбыўся 25 мая 2013 года ў Лондане. У ім прынялі ўдзел 670 дзяцей з 8 краін: Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Расіі, Сербіі і Славеніі.[6] У форуме ўдзельнічалі юнацкія каманды клубаў «Зеніт», «Чэлсі», «Шальке 04», «Црвена Звезда», пераможцы дзіцячай спартакіяды ААТ «Газпрам», лаўрэаты фестывалю «Факел».[7]

Падчас форуму дзеці мелі зносіны з аднагодкамі з іншых краін, вядомымі футбалістамі, а таксама наведалі фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2012/2013 на стадыёне «Уэмблі».[8]

Вынікам форуму стаў адкрыты ліст, у якім дзеці сфармулявалі восем каштоўнасцяў праграмы: сяброўства, роўнасць, справядлівасць, здароўе, мір, адданасць, перамога і традыцыі. Пазней ліст быў адпраўлены кіраўнікам УЕФА, ФІФА і МАК.[9] У верасні 2013 Іозеф Блатэр падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным і Віталем Мутко пацвердзіў атрыманне ліста і заявіў, што гатовы падтрымліваць «Футбол для сяброўства».

«Гэта праўда, што асноўныя прынцыпы, пералічаныя ў лісце, павінны мець важную ролю для ўсіх футбалістаў і для ўсіх аматараў футболу. Я ганаруся тым, што атрымаў гэты ліст і я буду прытрымлівацца гэтых прынцыпаў з вялікім задавальненнем».[10]

Футбол для сяброўства 2014 правіць

Другі міжнародны дзіцячы форум «Футбол для сяброўства» прайшоў у Лісабоне 23-25 мая 2014 года. У ім прынялі ўдзел 450 футбалістаў з 16 краін: Беларусi, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Сербіі, Славеніі, Турцыі, Украіны, Францыі і Харватыі. Падчас Форуму дзеці прынялі ўдзел у турніры па вулічным футболе і наведалі фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2013/2014.[11]

Вынікам другога форуму стала абранне лідара руху «Футбол для сяброўства». Ім стаў Філіпэ Суарэс з Партугаліі.[12]

Футбол для сяброўства 2015 правіць

6 чэрвеня 2015 года ў Берліне адбыўся Трэці міжнародны дзіцячы форум, арганізаваны ў межах сацыяльнай праграмы «Газпрама» «Футбол для сяброўства». Праграма скіравана на развіццё дзіцячага футбола і прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў да дзяцей і падлеткаў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі юныя гульцы вядучых футбольных клубаў з 24-х краін Еўропы і Азіі — Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Кітая, Харватыі, Чэхіі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Італіі, Японіі, Казахстана, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Іспаніі, Швейцарыі, Турцыі, Украіны і Вялікабрытаніі[13]. Падчас форуму дзеці ўдзельнічалі ў турніры па вулічным футболе і наведалі фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2014/2015 у Берліне.

Кульмінацыяй Форуму стала цырымонія ўзнагароджання Кубкам «Дзевяці каштоўнасцяў», які юныя ўдзельнікі «Футбола для сяброўства» ўручаюць прафесійным клубам Лігі чэмпіёнаў УЕФА за рэалізацыю сацыяльных праектаў, якія ўвасабляюць у жыццю каштоўнасці праграмы — сяброўства, роўнасць, справядлівасць, здароўе, мір, адданасць, перамогу, традыцыі і гонар. Гэты ўнікальны трафей, які не мае аналагаў у спартыўнай супольнасці, уручаўся ўпершыню. Пераможцу вызначылі дзеці, якія напярэдадні Форуму прынялі ўдзел у глабальным галасаванні, якое праходзіла ва ўсіх 24 краінах-удзельніцах.

Уладальнікам Кубка стаў футбольны клуб «Барселона». Дзеці адзначылі ініцыятывы клуба па падтрымцы і развіцці дзіцячага футболу, а таксама яго дапамогу юным футбалістам з краін на шляху развіцця.[14]

Па завяршэнні Форуму ўсе ўдзельнікі традыцыйна наведалі фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА.[15]

Футбол для сяброўства 2016 правіць

Старт чацвёртага сезона[16] міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграмы «Футбол для сяброўства» быў дадзены ў рамках анлайн Hangouts прэс-канферэнцыі[17], (прайшла 24 сакавіка 2016 г. у Мюнхене пры ўдзеле глабальнага амбасадара праграмы Франца Бекенбаўэра[18].

Чацвёрты міжнародны дзіцячы форум «Футбол для дружбы» адбыўся 26-29 мая 2016 года ў Мілане.[19] У гэтым годзе да праграмы далучыліся 8 юнацкіх каманд з Азербайджана, Алжыра, Арменіі, Аргенціны, Бразіліі, В’етнама, Кыргызстана, Сірыі.[20]

Напярэдадні Форуму 5 красавіка 2016 г. пачалося галасаванне за унікальны трафей — Кубак «Дзевяці каштоўнасцяў»[21]. У выбары пераможцы ўдзельнічалі заўзятары з усяго свету, але канчатковае рашэнне сфармулявалі ўдзельнікі праграмы «Футбол для сяброўства» шляхам галасавання. У гэтым годзе уладальнікам Кубка стаў футбольны клуб «Баварыя» (Мюнхен). Удзельнікі «Футбола для сяброўства» адзначылі дзейнасць клуба па падтрымцы дзяцей з адмысловымі патрэбамі, а таксама ініцыятывы ў галіне лячэння дзяцей у розных краінах і дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы[22].

Завяршыўся Форум праграмы «Футбол для дружбы» фінальнай гульнёй дзіцячага міжнароднага турніру па вулічным футболе. Пераможцам стала каманда са Славеніі «Марыбар»[23].

Па заканчэнні Форуму ўдзельнікі традыцыйна наведалі фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЕФА[24]. Падзеі Форуму асвятлялі больш за 200 журналістаў вядучых СМІ свету, а таксама Дзіцячы міжнародны прэс-цэнтр, у які ўвайшлі юныя журналісты з краін-удзельніц праграмы[25].

Футбол для сяброўства 2017 правіць

Месцам правядзення Пятага сезона Міжнароднага дзіцячага сацыяльнага праекту[26] «Футбол для сяброўства»[27] быў выбраны Санкт-Пецярбург (Расія) з 26 чэрвеня па 3 ліпеня[28]

У 2017 годзе колькасць краін-удзельніц павялічылася з 32 да 64[29]. Упершыню ў «Футболе для сяброўства» прымуць удзел дзеці з Мексікі[30] і ЗША[31]. Такім чынам, праект аб’яднаў юных футбалістаў чатырох кантынентаў[32] — Афрыкі, Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.

У пятага сезона праграмы зацверджана новая канцэпцыя: у 2017 годзе выбіраецца па 1 маладым футбалісце, які прадстаўляе сваю краіну. Удзельнікі аб’ядноўваюцца ў восем інтэрнацыянальных зборных[33] — Зборных Сяброўства[34], якія фарміруюцца з хлопцаў і дзяўчат, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі, ва ўзросце 12 гадоў[35]

Падчас адкрытай жараб’ёўкі быў акрэслены краінавы склад зборных і гульнявыя пазіцыі для прадстаўнікоў краін-удзельніц. Жараб’ёўка прайшла ў рэжыме інтэрнэт-канферэнцыі[36]. На чале васьмі каманд сяброўства сталі юныя трэнеры: Рэнэ Ламперт (Славенія), Стэфан Максімавіч (Сербія), Брэндан Шабані (Вялікабрытанія), Чарлі Суй (Кітай), Анатоль Чэнтулоеў (Расія), Багдан Кралевецкі (Расія), Антон Іваноў (Расія), Эмме Хеншэн (Нідэрланды)[36]. У жараб’ёўцы таксама прыняла ўдзел прадстаўніца міжнароднага прэс-цэнтру «Футбол дзеля сяброўства» Лілія Мацумота (Японія)[36]

Міжнародны дзіцячы Форум «Футбол для сяброўства» 2017 наведалі Віктар Зубкоў (старшыня савету дырэктараў ПАТ «Газпрам»), Фатма Самура (генеральны сакратар FIFA), Філіп Ле Флок (генеральны камерцыйны дырэктар FIFA), Джуліа Баптыста (вядомы бразільскі футбаліст), Іван Замарана (чылійскі форвард), Аляксандр Кержакоў (расійскі футбаліст) і іншыя госці, якія заклікалі прасоўваць ключавыя агульначалавечыя каштоўнасці сярод маладога пакалення[37].

У 2017 годзе праект аб’яднаў больш за 600 тысяч чалавек, на фінальных мерапрыемствах у Санкт-Пецярбурзе прысутнічала больш за 1000 дзяцей і дарослых з 64 краін свету[37].

Футбол для сяброўства 2018 правіць

В 2018 годзе шосты сезон праграмы «Футбол для сяброўства» прайшоў с 15 лютага па 15 чэрвеня. Фінальныя мерапрыемствы адбыліся в Маскве напярэдадні Чэмпіянату свету FIFA 2018. Удзельнікамі праграмы сталі юныя футбалісты і журналісты, якія прадстаўляюць 211 краін і рэгіёнаў свету [38]. Афіцыйны старт праграмай 2018 года дала Адкрытая жараб’ёўка «Футбола для Сяброўства» в прамым эфіры, па выніках якой была сфармаваны 32 футбольныя каманды — Міжнародныя зборныя Сяброўствы [39].

У 2018 годзе ў рамках экалагічнай місіі Міжнародныя зборныя Сяброўствы былі названы ў гонар рэдкіх і знікаючых відаў жывёл.[39]

Міжнародныя зборныя Сяброўства праграмы «Футбол для сяброўства» у 2018 годзе

African Elephant

Komodo Dragon

Kipunji

Big Turtle

Dama Gazelle

Cheetah

Rhinoceros

Angel Shark

Polar Bear

Lemur

Grizzly Bear

Whale Shark

Three-Toed Sloth

King Cobra

Chimpanzee

Gharial

Western Gorilla

Imperial Woodpecker

Saiga

Blond Capuchin

Koala

Siberian Tiger

Grévy’s Zebra

Orangutan

Giant Panda

Magellanic Penguin

Rothschild’s Giraffe

Humpback Whale

African Wild Dog

Lion

Hippopotamus

Galápagos Sea Lion

Таксама ў рамках экалагічнай місіі 2018 года 30 траўня была запушчана міжнародная акцыя Happy Buzz Day, што заклікае сусветную супольнасць падтрымаць арганізацыі па выратаванні рэдкіх відаў жывёл. Да акцыі далучыліся нацыянальныя паркі і запаведнікі Расіі, ЗША, Непала і Вялікабрытаніі.[40] Таксама падчас фінальных мерапрыемстваў праграмы «Футбол для сяброўства» у Маскве ўдзельнікі перасоўваліся на экалагічных аўтобусах з палівам на прыродным газе.[41].

Краіны і рэгіёны, якія прымаюць удзел у праграме «Футбол для Сяброўства» у 2018 годзе:[41]

  1. Аўстралійскі саюз
  2. Аўстрыйская Рэспубліка
  3. Азербайджанская Рэспубліка
  4. Алжырская Народная Дэмакратычная Рэспубліка
  5. Амерыканскія Віргінскія астравы
  6. Амерыканскае Самоа
  7. Ангілья
  8. Антыгуа і Барбуда
  9. Арабская Рэспубліка Егіпет
  10. Аргентынская Рэспубліка
  11. Аруба
  12. Барбадос
  13. Беліз
  14. Бермудскія Астравы
  15. Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла
  16. Боснія і Герцэгавіна
  17. Брытанскія Віргінскія астравы
  18. Буркіна-Фасо
  19. Вялікае Герцагства Люксембург
  20. Венгрыя
  21. Усходняя Рэспубліка Уругвай
  22. Габонская Рэспубліка
  23. Гвінейская Рэспубліка
  24. Гібралтар
  25. Дзяржава Бруней-Даруссалам
  26. Дзяржава Ізраіль
  27. Дзяржава Катар
  28. Дзяржава Кувейт
  29. Дзяржава Лівія
  30. Дзяржава Палестына
  31. Грэнада
  32. Грэчаская Рэспубліка
  33. Грузія
  34. Дэмакратычная Рэспубліка Усходні Тымор
  35. Дэмакратычная Рэспубліка Конга
  36. Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Тамэ і Прынсіпі
  37. Дэмакратычная Сацыялістычная Рэспубліка Шры-Ланка
  38. Дамініканская Рэспубліка
  39. Іарданскае Хашымітскае Каралеўства
  40. Ісламская Рэспубліка Афганістан
  41. Ісламская Рэспубліка Іран
  42. Ісламская Рэспубліка Маўрытанія
  43. Італьянская Рэспубліка
  44. Еменская Рэспубліка
  45. Кайманавы астравы
  46. Канада
  47. Кітайская Народная Рэспубліка
  48. Кітайскі Тайбэй (Тайвань)
  49. Княства Андора
  50. Княства Ліхтэнштэйн
  51. Кааператыўная Рэспубліка Гаяна
  52. Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
  53. Каралеўства Бахрэйн
  54. Каралеўства Бельгія
  55. Каралеўства Бутан
  56. Каралеўства Данія
  57. Каралеўства Іспанія
  58. Каралеўства Камбоджа
  59. Каралеўства Лесота
  60. Каралеўства Марока
  61. Каралеўства Нідэрланды
  62. Каралеўства Нарвегія
  63. Каралеўства Саўдаўская Аравія
  64. Каралеўства Свазілэнд
  65. Каралеўства Таіланд
  66. Каралеўства Тонга
  67. Каралеўства Швецыя
  68. Кыргызская Рэспубліка
  69. Кюрасао
  70. Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
  71. Латвійская Рэспубліка
  72. Ліванская Рэспубліка
  73. Літоўская Рэспубліка
  74. Малайзія
  75. Мальдзіўская Рэспубліка
  76. Мексіканскія Злучаныя Штаты
  77. Шматнацыянальная Дзяржава Балівія
  78. Манголія
  79. Мантсерат
  80. Народная Рэспубліка Бангладэш
  81. Незалежная Дзяржава Папуа Новая Гвінея
  82. Незалежная Дзяржава Самоа
  83. Новая Зеландыя
  84. Новая Каледонія
  85. Аб’яднаная Рэспубліка Танзанія
  86. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
  87. Астравы Кука
  88. Астравы Тэркс і Кайкос
  89. Рэспубліка Албанія
  90. Рэспубліка Ангола
  91. Рэспубліка Арменія
  92. Рэспубліка Беларусь
  93. Рэспубліка Бенін
  94. Рэспубліка Балгарыя
  95. Рэспубліка Батсвана
  96. Рэспубліка Бурундзі
  97. Рэспубліка Вануату
  98. Рэспубліка Гаіці
  99. Рэспубліка Гамбія
  100. Рэспубліка Гана
  101. Рэспубліка Гватэмала
  102. Рэспубліка Гвінея-Бісаў
  103. Рэспубліка Гандурас
  104. Рэспубліка Джыбуці
  105. Рэспубліка Замбія
  106. Рэспубліка Зімбабвэ
  107. Рэспубліка Індыя
  108. Рэспубліка Інданэзія
  109. Рэспубліка Ірак
  110. Рэспубліка Ірландыя
  111. Рэспубліка Ісландыя
  112. Рэспубліка Казахстан
  113. Рэспубліка Кенія
  114. Рэспубліка Кіпр
  115. Рэспубліка Калумбія
  116. Рэспубліка Конга
  117. Рэспубліка Карэя
  118. Рэспубліка Косава
  119. Рэспубліка Коста-Рыка
  120. Рэспубліка Кот-д’Івуар
  121. Рэспубліка Куб
  122. Рэспубліка Ліберыя
  123. Рэспубліка Маўрыкій
  124. Рэспубліка Мадагаскар
  125. Рэспубліка Македонія
  126. Рэспубліка Малаві
  127. Рэспубліка Малі
  128. Рэспубліка Мальта
  129. Рэспубліка Мазамбік
  130. Рэспубліка Малдова
  131. Рэспубліка Намібія
  132. Рэспубліка Нігер
  133. Рэспубліка Нікарагуа
  134. Pэспубліка Астравы Зялёнага Мыса
  135. Рэспубліка Пакістан
  136. Рэспубліка Панама
  137. Рэспубліка Парагвай
  138. Рэспубліка Перу
  139. Рэспубліка Польшча
  140. Рэспубліка Партугалія
  141. Рэспубліка Руанда
  142. Рэспубліка Сан-Марына
  143. Рэспубліка Сейшэльскія астравы
  144. Рэспубліка Сенегал
  145. Рэспубліка Сербія
  146. Рэспубліка Сінгапур
  147. Рэспубліка Славенія
  148. Рэспубліка Саюз М’янма
  149. Рэспубліка Судан
  150. Рэспубліка Сурынам
  151. Рэспубліка Сьера-Леоне
  152. Рэспубліка Таджыкістан
  153. Рэспубліка Трынідад і Табага
  154. Рэспубліка Туркменістан
  155. Рэспубліка Уганда
  156. Рэспубліка Узбекістан
  157. Рэспубліка Фіджы
  158. Рэспубліка Філіпіны
  159. Рэспубліка Харватыя
  160. Рэспубліка Чад
  161. Рэспубліка Чарнагорыя
  162. Рэспубліка Чылі
  163. Рэспубліка Эквадор
  164. Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея
  165. Рэспубліка Эль-Сальвадор
  166. Рэспубліка Паўднёвы Судан
  167. Рэспубліка Камерун
  168. Расійская Федэрацыя
  169. Румынія
  170. Спецыяльны адміністрацыйны раён Гонконг Кітайскай Народнай Рэспублікі
  171. Свабодна асацыяваная дзяржава Пуэрта-Рыка
  172. Паўночная Ірландыя
  173. Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны
  174. Сэнт-Люсія
  175. Сірыйская Арабская Рэспубліка
  176. Славацкая Рэспубліка
  177. Cадружнасць Багамскіх Астравоў
  178. Садружнасць Дамінікі
  179. Аб’яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
  180. Злучаныя Штаты Амерыкі
  181. Саламонавы Астравы
  182. Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам
  183. Саюз Каморскіх Астравоў
  184. Спецыяльны адміністрацыйны раён Макао Кітайскай Народнай Рэспублікі
  185. Султанат Аман
  186. Таіці
  187. Тэрыторыя Гуам
  188. Тагалезская Рэспубліка
  189. Туніская Рэспубліка
  190. Турэцкая Рэспубліка
  191. Украіна
  192. Уэльс
  193. Фарэрскія астравы
  194. Федэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Непал
  195. Федэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Эфіопія
  196. Федэратыўная Рэспубліка Бразілія
  197. Федэратыўная Рэспубліка Германія
  198. Федэратыўная Рэспубліка Нігерыя
  199. Федэратыўная Рэспубліка Самалі
  200. Федэрацыя Сэнт-Кітс і Нэвіс
  201. Фінляндская Рэспубліка
  202. Французская Рэспубліка
  203. Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка
  204. Чэшская Рэспубліка
  205. Швейцарская Канфедэрацыя
  206. Шатландыя
  207. Эрытрэя
  208. Эстонская Рэспубліка
  209. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
  210. Ямайка
  211. Японія

У Чэмпіянаце свету па «Футболе для сяброўства» 2018 узялі ўдзел 32 Міжнародныя зборныя Сяброўства. Упершыню ў гісторыі праекта фінальную гульню каментаваў Юны каментатар з Сірыі Язн Таха,[42] а судзіў матч Юны рэферы з Расіі Богдан Баталін[43].

Пераможцам Чэмпіянату свету па «Футболе для сяброўства» 2018 стала каманда «Шымпанзэ», у якую ўвайшлі Юныя футбалісты з Дамінікі, Сэнт-Кітс і Невіса, Малаві, Калумбіі, Беніна і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Трэнераваў зборную юны ўдзельнік з Саранска Уладзіслаў Палякоў[44].

Фінальным мерапрыемствам шостага сезона праграмы стаў Міжнародны дзіцячы форум «Футбол для сяброўства», які адбыўся 13 чэрвеня в Цэнтры акіянаграфіі і марской біялогіі «Маскварыум». Яго наведалі Віктар Зубкоў (старшыня рады дырэктараў ПАТ «Газпрам»), Вольга Галадзец (намеснік старшыні Ўрада Расійскай Федэрацыі), Ікер Касільяс (іспанскі футбаліст, экс-капітан нацыянальнай зборнай), Аляксандр Старавераў (расійскі футбаліст, трэнер юнацкай зборнай Расіі па футболу), а таксама прадстаўнікі 54 амбасад з усяго свету і іншыя госці[45].

На Форуме былі ўзнагароджаны лепшыя Юныя футбалісты шостага сезона: Део Каленга Мвензе з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (лепшы нападнік), Яміру Оуру з Беніна (лепшы паўабаронца), Іван Валынкін з Ўэльса (лепшы варатар) і Густава Сінтра Роча з Бразіліі (MVP)[42].

Лепшым Юным журналістам праграмы «Футбол для сяброўства» у 2018 годзе стала Шейкалі Асенсьён з Арубы. Дзяўчынка вядзе блог, заклікаючы моладзь Акіяніі да экалагічнай усвядомленасці[42].

На Форуме адбылася прэзентацыя кнігі і аўтограф-сесія ўдзельніцы папярэдняга сезона з Індыі Ананьі Камбодж[45]. Пасля завяршэння пятага сезона «Футбола для сяброўства» у 2017 годзе Ананья напісала кнігу «My journey from Mohali to St. Petersburg» пра свой досвед удзелу ў якасці Юнага журналіста. Там яна расказала аб Дзевяці каштоўнасцях праграмы, што дапамагаюць змяняць свет да лепшага.

14 чэрвеня, пасля завяршэння Міжнароднага дзіцячага форума «Футбол для сяброўства», Юныя футбалісты і журналісты ўзялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Чэмпіянату свету FIFA 2018 у Расіі. На стадыёне «Лужнікі» дзеці ўрачыста паднялі сцягі ўсіх 211 краін і рэгіёнаў, што ўдзельнічалі ў праграме сёлета[46]. Пасля гэтага юныя ўдзельнікі «Футбола для сяброўства» паглядзелі матч адкрыцця паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі.

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін запрасіў Юнага пасла «Футбола для сяброўства» з Расіі Альберта Зннатова ў сваю ложу, каб разам паглядзець матч-адкрыццё. Там юнак пагаварыў з чэмпіёнам свету па футболе з Бразіліі Рабертам Карласам, а таксама з іспанскім футбалістам Ікерам Касільясам[47].

Удзельнікамі фінальных мерапрыемстваў у Маскве сталі больш 1500 дзяцей і падлеткаў з 211 краін і рэгіёнаў. Усяго ў рамках Шостага сезона ў розных рэгіёнах свету была арганізавана звыш 180 мерапрыемстваў, у якіх узялі ўдзел больш 240 тысяч дзяцей[48].

У 2018 годзе праект падтрымалі прадстаўнікі ўлады. Намеснік старшыні Ўрада РФ Вольга Галадзец зачытала вітальны звяртанне Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да ўдзельнікаў і гасцей Міжнароднага дзіцячага форума[49].

Старшыня Ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў адправіў вітальную тэлеграму ўдзельнікам і гасцям шостага Міжнароднага дзіцячага форума «Футбол для сяброўства»[50].

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава падчас брыфінгу 23 траўня адзначыла, што сёння праграма «Футбол для сяброўства» успрымаецца ў сусветнай супольнасці як важны гуманітарны складнік міжнароднай сацыяльнай палітыкі Расіі[51].

Традыцыйна падтрымалі праграму «Футбол для сяброўства» у FIFA. У арганізацыі адзначылі, што агульная колькасць удзельнікаў і гасцей фінальных мерапрыемстваў у Маскве дасягнула 5000 челавека[52].

Футбол для Сяброўства 2019 правіць

Запуск сёмага сезона міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграмы «Футбол для сяброўства» адбыўся 18 сакавіка 2019 года, фінальныя мерапрыемствы праграмы прайшлі ў Мадрыдзе з 28 мая па 2 чэрвеня.[53]

Міжнародны дзень Футбола і сяброўства 25 красавіка адзначылі ў больш чым 50-ці краінах Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Да святкавання таксама далучыўся Расійскі футбольны саюз (РФС).[54]

30 мая ў Мадрыдзе адбыўся міжнародны форум дзіцячай сацыяльнай праграмы ПАТ «Газпрам» «Футбол для сяброўства» 2019. Форум аб’яднаў экспертаў з усяго свету — футбольных трэнераў, урачоў дзіцячых каманд, зорак, журналістаў вядучых міжнародных СМІ, прадстаўнікоў міжнародных футбольных акадэмій і федэрацый.[55]

31 мая ў Мадрыдзе адбылася самая шматнацыянальная футбольная трэніроўка ў свеце. Па выніках трэніроўкі «Футбол для сяброўства» атрымаў афіцыйны сертыфікат GUINNESS WORLD RECORDS®.[56]

У рамках сёмага сезона 32 юныя журналісты з Еўропы, Афрыкі, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі сфарміравалі склад міжнароднага дзіцячага прэс-цэнтра праграмы «Футбол для сяброўства», які асвятляў фінальныя мерапрыемствы праграмы і ўдзельнічаў у падрыхтоўцы матэрыялаў сумесна з міжнароднымі і нацыянальнымі СМІ.[57]

Удзельнікі сёмага сезона ўручылі кубак «Дзевяці каштоўнасцяў» (узнагароду міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграмы «Футбол для сяброўства») футбольнаму клубу «Ліверпул» як самой сацыяльна адказнай камандзе.[58]

1 чэрвеня на футбольным полі UEFA Pitch у Мадрыдзе адбылася кульмінацыя сёмага сезона — фінальны матч Чэмпіянату свету па «Футболе для сяброўства». Па яго выніках зборная «Антыгуанскі Полаз» згуляла з «Тасманскім Д’яблам» з лікам 1:1 у асноўны час, а затым выйграла па выніках серыі пенальці і заваявала галоўны прыз.[59]

Футбол для Сяброўства 2020 правіць

У 2020 годзе фінальныя мерапрыемствы восьмага сезона «Футбола для сяброўства» прайшлі ў анлайн-фармаце на лічбавай платформе з 27 лістапада па 9 снежня 2020 года. Больш за 10 000 удзельнікаў з больш за 100 краін свету далучыліся да ключавых мерапрыемстваў.[60]

Для восьмага сезона праграмы быў распрацаваны шматкарыстальніцкі футбольны анлайн-сімулятар Football for Friendship World, на базе якога прайшоў сусветны анлайн-чэмпіянат па «Футболе для сяброўства» 2020. Для спампавання ва ўсім свеце гульня даступна з 10 снежня 2020 года — Сусветны дзень футбола. Карыстальнікі атрымалі магчымасць удзельнічаць у матчах па правілах «Футбола для сяброўства», аб’ядноўваючыся ў міжнародныя зборныя. Шматкарыстальніцкая гульня заснавана на найважнейшых каштоўнасцях праграмы, такіх як сяброўства, мір і роўнасць.[61]

27 лістапада адбылася адкрытая жараб’ёўка сусветнага анлайн-чэмпіянату па «Футболе для сяброўства».[62]

З 28 лістапада па 6 снежня прайшоў міжнародны анлайн-лагер сяброўства з гуманітарнай і спартыўнай адукацыйнымі праграмамі для дзяцей.[63]

З 30 лістапада па 4 снежня адбыліся сесіі міжнароднага анлайн-форуму «Футбол для сяброўства», на якім былі прадстаўлены праекты ў сферы развіцця дзіцячага спорту. Экспертнае журы ацаніла прэзентацыі праектаў, якія прэтэндуюць на атрыманне міжнароднай прэміі «Футбола для сяброўства».[64]

7-8 снежня прайшоў сусветны анлайн-чэмпіянат па «Футболе для сяброўства». У гэтым годзе чэмпіянат прайшоў у анлайн-фармаце на лічбавай платформе, спецыяльна для гэтага быў распрацаваны шматкарыстальніцкі футбольны сімулятар Football for Friendship.[65]

9 снежня адбыўся Гранд-фінал «Футбола для сяброўства».[66]

Серыя вэбінараў для дзяцей з розных краін у падтрымку 75-годдзя ААН прайшла ў перыяд правядзення восьмага сезона праграмы.[67]

Падчас восьмага сезона праграмы сумесна з футбольнымі фрыстайлерамі з усяго свету было запушчана штотыднёвае шоу «Стадыён там, дзе я». У кожным выпуску фрыстайлеры вучылі юных паслоў праграмы выконваць трукі, у канцы кожнага эпізоду аб’яўляўся конкурс на лепшае выкананне трука. Завяршэннем шоу стаў глабальны майстар-клас анлайн, з якім праграма «Футбол для сяброўства» другі раз стала сусветным рэкардсменам Гінеса па колькасці задзейнічаных удзельнікаў (6 снежня 2020).[68]

Рэдакцыя добрых навін — штотыднёвае шоу, запушчанае юнымі журналістамі «Футбола для сяброўства», у якім дзеці дзяліліся з гледачамі пазітыўнымі навінамі з усяго свету.[69]

Чэмпіянат свету па «Футболе дзеля Сяброўства» правіць

Міжнародны дзіцячы футбольны турнір адбываецца ў рамках праграмы «Футбол дзеля сяброўства»[70]. Каманды-удзельніцы чэмпіянату — «Зборныя Сяброўства» — фарміруюцца падчас Адкрытай жэраб’ёўкі[71]. Сборныя арганізуюцца[72] па пынцыпе «Футболу дзеля сяброўства» у адной камандзе гуляюць спартоўцы розных нацыянальнасцяў, полу і фізічных магчымасцяў[73].

Міжнародны дзіцячы форум «Футбол дзеля сяброўства» правіць

На штогадовым Міжнародным дзіцячым форуме «Футбол дзеля сяброўства» юныя удзельнікі праекту разам з дарослымі абмяркоўваюць пытанні прасоўвання і развіцця каштоўнасцяў праграмы ва ўсім свеце. Падчас Форума дзеці сустракаюцца і маюць зносіны са сваімі аднагодкамі з іншых краін, знакамітымі футбалістамі, журналістамі і грамадскімі дзеячамі, а таксама становяцца юнымі пасламі, у якасці якіх потым самастойна прапагандуюць агульначалавечыя каштоўнасці сярод сваіх аднагодкаў[74].

Міжнародны дзіцячы прэс-цэнтр правіць

Асаблівасцю праграмы «Футбол дзеля сяброўства» стаў уласны Міжнародны дзіцячы прэс-цэнтр[75]. Упершыню ён быў арганізаваны ў рамках праграмы «Футбол дзеля сяброўства» у 2014 годзе[76]. Юныя журналісты прэс-цэнтра асвятляюць падзеі праграмы ў сваіх краінах[77]: рыхтуюць навіны для нацыянальных і міжнародных спартыўных СМІ, удзельнічаюць у стварэнні матэрыялаў для ТБ-канала «Футбол дзеля сяброўства», дзіцячай газеты Football for Friendship і афіцыйнай радыёстанцыі праграмы[78]. Міжнародны дзіцячы прэс-цэнтр аб’ядноўвае пераможцаў нацыянальных конкурсаў «Лепшы юны журналіст»[79], юных блогераў, фатографаў і пісьменнікаў. Юныя журналісты прэс-цэнтра прадстаўляюць свой погляд знутры праграмы[80], рэалізуючы фармат «дзеці аб дзецях»[81].

Міжнародны Дзень Футбола і Сяброўства правіць

У рамках праграмы «Футбол дзеля сяброўства» 25 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень футбола і сяброўства[82]. Упершыню свята адзначалася ў 2014 годзе ў 16 краінах[83]. У гэты дзень адбыліся сяброўскія матчы[84], флэшмобы, радыёмарафоны, мастэр-класы, тэлешоў, адкрытыя трэнероўкі і г. д.[85] У святкаванні прынялі ўдзел больш за 50 000 чалавек.

У 2015 годзе Дзень Футбола і Сяброўства адзначаўся ў 24 краінах[86]. У рамках свята прайшлі таварыскія футбольныя матчы і іншыя мерапрыемствы. У Германіі футбалісты клуба «Шальке 04» правялі адкрытую трэніроўку[87], у Сербіі адбылося ТБ-шоў, на Украіне — матч паміж юнацкай камандай ФК «Валынь» і дзецьмі, якія знаходзяцца на ўліку ў луцкім гарадскім цэнтры сацыяльных служб для сям’і, дзяцей і моладзі[88].

У Расіі Дзень Футбола і Сяброўства адзначаўся 25 красавіка ў 11 гарадах. Ва Уладзівастоку, Навасібірску, Екацерынбурзе, Краснаярску, Барнаўле, Санкт-Пецярбурзе і Саранску прайшлі сяброўскія футбольныя матчы, якія нагадвалі аб асноўных каштоўнасцях праграмы. У Краснаярску, Сочы і Растове-на-Доне прайшла «Эстафета сяброўства» з удзелам факеланосцаў Эстафеты Алімпійскага агню 2014. У Маскве пры падтрымцы Федэрацыі спорту сляпых быў арганізаваны «Турнір роўных магчымасцяў». 5 мая Дзень футбола і сяброўства адзначаўся ў Ніжнім Ноўгарадзе і Казані[88].

У 2016 годзе Дзень футбола і сяброўства святкаваўся ў 32 краінах. У Расіі яго адзначылі ў дзевяці гарадах: Маскве, Санкт-Пецярбурзе, Навасібірску, Барнаўле, Бірабіджане, Іркутску, Краснадары, Ніжнім Ноўгарадзе і Растове-на-Доне. У Ніжнім Ноўгарадзе прайшоў таварыскі матч юных футбалістаў «Волгі», а дарослыя футбалісты клуба правялі размінку і трэнероўкі для дзяцей. У таварыскім матчы ў Навасібірску прынялі ўдзел дзеці-інваліды — зборная Навасібірскай вобласці «Ермак-Сібір».[88]

У 2017 годзе Дзень футбола і сяброўства адзначаўся ў 64 краінах. У мерапрыемствах па ўсяму свету прынялі ўдзел знакамітыя футбалісты, у тым ліку сербскі абаронца Браніслаў Іванавіч, галандскі нападаючы Дзірк Кюйт. У Грэцыі мерапрыемства наведаў пераможца чэмпіянату Еўропы 2004 года ў складзе нацыянальнай зборнай краіны — Тэадорас Загаракіс. У Расіі на базе ФК «Зеніт» прайшла спецыяльная трэніроўка юнага пасла праграмы «Футбол дзеля сяброўства» 2017 года Захара Бадюка. На трэніроўке брамнік ФК «Зеніт» Юрый Ладыгін даў высокую адзнаку здольнасцям Захара і падзяліўся з ім сакрэтамі мастацтва брамніка[88].

Дзевяць каштоўнасцей «Футбола для сяброўства» правіць

Падчас Першага Міжнароднага дзіцячага форума, які прайшоў 25 траўня 2013 года, Юныя паслы з Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Венгрыі, Сербіі, Балгарыі, Грэцыі і Расіі сфармавалі першыя восем каштоўнасцей праграмы — сяброўства, роўнасць, справядлівасць, здароўе, мір, адданасць, перамога і традыцыі — і прэзентавалі іх у Адкрытым лісце. Ліст быў адпраўлены кіраўнікам міжнародных спартыўных арганізацый: Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA), Саюзу еўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA) і Міжнароднага алімпійскага камітэта. У верасні 2013 Ёзаф Блатар падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным і Віталём Мутко пацвердзіў атрыманне ліста і заявіў, што гатовы падтрымваць «Футбол для сяброўства»[11].

У 2015 годзе да праграмы «Футбол для сяброўства» далучыліся ўдзельнікі з Кітая, Японіі і Казахстана, якія прапанавалі дадаць дзявятую каштоўнасць — гонар[89].

Кубак «Дзевяці каштоўнасцяў» правіць

Кубак «Дзевяці каштоўнасцяў» — гэта ўзнагарода Міжнароднай дзіцячай праграмы «Футбол дзеля сяброўства». Штогадова Кубак уручаецца за найбольшую адданасць каштоўнасцям праекту: сяброўству, роўнасці, справядлівасці, здароўю, міру, адданасці, перамозе, традыцыям і гонару. У выбары пераможцы удзельнічаюць заўзятары з усяго свету, але канчатковае рашэнне фармулююць удзельнікі пректу «Футбол дзеля сяброўства» шляхам галасавання. Футбольныя клубы — уладальнікі Кубка «Дзевяці каштоўнасцяў»: «Барселона» (2015), «Мюнхенская Баварыя» (2016), «Аль-Вахда» (Спецыяльны прыз), «Рэал Мадрыд» (2017)[90].

Бранзалет Сяброўства правіць

Усе мерапрыемствы праграмы «Футбол дзеля сяброўства» пачынаюцца з абмену Бранзалетамі Сяброўства, сімвалам роўнасці і здаровага ладу жыцця. Бранзалет складаецца з двух нітак сіняга і зялёнага колеру, яго можа насіць кожны, хто падзяляе каштоўнасці праграмы[84].

Па словах Франца Бэкенбаўэра

Сімвал руху — двухкаляровы бранзалет, просты і зразумелы як закладзеные каштоўнасці праграмы «Футбол дзеля сяброўства».

Юныя ўдзельнікі праграмы навязалі Бранзалеты Сяброўства вядомым спартоўцам і грамадскім дзеячам[91], сярод якіх: Дзік Адвакат[60], Анатоль Цімашчук[92] і  Луіш Нету, Франц Бэкенбаўэр[91], Луіс Фернандэс, Дыд’е Драгба, Макс Маер, Фатма Самура, Леон Гарэцка, Дамяніка Крышыта, Мічэл Сальгада, Аляксандр Кержакоў, Дзімас Піррас, Міодраг Божавіч, Адэліна Сотнікава, Юрый Камянец.  

Актыўнасць удзельнікаў паміж сезонамі правіць

Юныя футбалісты праграмы «Футбол дзеля сяброўства» прымаюць удзел у розных мерапрыемствах па-за афіцыйным сезонам. У маі 2013 года гульцы моладзевага складу футбольнага клуба «Марыбор» (Славенія) правялі дабрачынны таварыскі матч з камбаджыйскімя дзецьмі[93]. 14 верасня 2014 года ў Сочы расійскія удзельнікі праграмы гаворылі з Уладзімірам Пуціным у рамках сустрэчы Прэзідэнта РФ з прэзідэнтам ФІФА Ёзэфам Блатэрам[94]. У чэрвені 2014 года прэзідэнт Францыі Франсуа Алланд запрасіў каманду «Таверні», удзельніка праграмы «Футбол дзеля сяброўства», у Елісейскі палац на сумесны прагляд матча чэмпіяната свету па футболе 2014 «Францыя — Нігерыя»[95]. У красавіку 2016 года Юрый Вашчук, пасол праграмы «Футбол дзеля сяброўства» 2015 года, спаткаўся з самым моцным чалавекам Беларусі Кірылам Шымко і юнымі футбалістамі ФК БАТЭ, каб падзяліцца свім вопытам удзелу ў праекце. Юрый Вашчук падараваў Кірылу Шымко сімвалічны Бранзалет Сяброўства, тым самым перадаўшы яму эстафету прасоўвання ідэй праекту: сяброўства, справядлівасці, здаровага ладу жыцця[95].

Узнагароды і прэміі правіць

Праграма «Футбол дзеля сяброўства» стала пераможцам розных конкурсаў і ўладальнікам шэрагу расійскіх і міжнародных прэмій. У тым ліку: «Лепшыя сацыяльныя праекты Рассіі» у намінацыі «Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва», Міжнароднай асацыяцыі бізнэс-камунікатараў (IABC) Gold Quill Awards у намінацыі «Карпаратыўная сацыяльная адказнасць» (2016)[96], Sabre Awards у намінацыі «Лепшы сацыяльны праект планеты» (2016), The Drum Social Buzz Awards у намінацыі «Лепшая міжнародная стратэгія» (2017)[71], The Internationalist Awards for Innovative Digital Marketing Solutions у намінацыі «Лепшая медыастратэгія» (2017)[90], «Сярэбраны Лучнік» у намінацыі «Лепшы сацыяльны праект Рассіі» (2018), Гран-пры «Сярэбраны Лучнік» (2018)[90].

Удзельнікі ад Беларусі правіць

Беларусь далучылася да праекта «Футбол для сяброўства» у 2014 годзе. Краіну у праекце прадстаўляе юнацкая каманда (хлопчыкі) самага паспяховага беларускага футбольнага клуба БАТЭ[97], які быў заснаваны ў 1996 годзе і з’яўляецца адзінаццаціразовым чэмпіёнам Беларусі, уладальнікам трох Кубкаў Беларусі і пяці Суперкубкаў Беларусі. Пры клубе працуе футбольная школа, у якой трэніруюцца 240 спартсменаў трынаццаці ўзроставых катэгорый.

Паслом праекту ў Беларусі ў 2014 годзе з’яўляўся надапаючы клуба БАТЭ Віталь Радзівонаў[98]. У 2015 годзе роля пасла праекта «Футбол для сяброўства» у Беларусі была даручана музыканту ТЕО[99].

Зноскі правіць

  1. http://naviny.by/rubrics/sport/2016/03/25/ic_articles_125_191281/
  2. http://www.sb.by/sport/news/bate-predstavit-belarus-v-globalnom-proekte-futbol-dlya-druzhby.html
  3. http://www.belta.by/sport/view/junosheskaja-komanda-bate-posetit-final-futbolnoj-ligi-chempionov-v-milane-186915-2016/
  4. https://www.sport-express.ru/football/gazprom/reviews/futbol-dlya-druzhby-2018-obyavleny-imena-uchastnikov-programmy-ot-rossii-1401229/
  5. http://www.interfax-russia.ru/Moscow/special.asp?id=717155&sec=1725 
  6. Chelsea and Minister for Sport Hugh Robertson back ‘Football for Friendship’ programme
  7. Franz Beckenbauer Kicks Off Gazprom’s ‘Football for Friendship’ Campaign(недаступная спасылка)
  8. Creating a Legacy: Gazprom’s «Football for Friendship» plays host to ‘Der Kaiser' Архівавана 4 сакавіка 2016.
  9. FIFA partners. Gazprom Архівавана 27 студзеня 2018.
  10. Vladimir Putin und FIFA-Präsident Joseph S. Blatte bei "Football for Friendship Архівавана 22 мая 2015.
  11. а б Football for Friendship: Teaching values through football Архівавана 28 верасня 2017.
  12. Del Secondo Forum Internazionale FOOTBALL FOR FRIENDSHIP
  13. Young football players from 24 countries of Europe and Asia meet at Third International Children’s Football for Friendship Forum
  14. Young football players from 24 countries of Europe and Asia meet at Third International Children’s Football for Friendship Forum
  15. Young Football Players From 24 Countries of Europe and Asia Meet at Third International Children’s Football for Friendship Forum
  16. http://ej.by/news/sport/2015/03/23/belarus-primet-uchastie-v-proekte-futbol-dlya-druzhby.html Архівавана 8 мая 2021.  
  17. https://www.youtube.com/watch?v=ZhOPARx9Lko&ebc=ANyPxKrvVtcwcH9jri5yZlDYu3Oz8gjiQSs-_JdHR04yPPX6STY0qUKkmMqBxBqNHhtknqxzPoQu_9MH7gROEKUPGf_5XZDygQ&nohtml5=False
  18. http://belapan.com/archive/2015/03/19/766210/ Архівавана 13 ліпеня 2015.
  19. http://www.interfax.by/news/belarus/1203269 Архівавана 13 красавіка 2016.
  20. http://www.pressball.by/news/football/228391
  21. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 6 мая 2016.
  22. http://www.gazeta.ru/sport/news/2016/04/05/n_8462843.shtml
  23. https://people.onliner.by/2016/05/30/ne-pobedili-no-pomogli
  24. http://naviny.by/rubrics/sport/2016/05/29/ic_articles_125_191771/
  25. http://borisovnews.by/yunyie-sportsmenyi-trex-kontinentov-sobralis-na-vi-mezhdunarodnom-forume-%C2%ABfutbol-dlya-druzhbyi%C2%BB.html Архівавана 8 студзеня 2017.
  26. http://nsn.fm/hots/startoval-pyatyy-sezon-detskogo-sotsproekta-futbol-dlya-druzhby.php 
  27. http://tass.ru/press-relizy/4103645
  28. https://lenta.ru/news/2017/03/22/gazpromdruzhba/ 
  29. http://tass.ru/press-relizy/4103645 
  30. http://www.sportsdaily.ru/news/pryamaya-translyacziya-otkrytaya-zherebevka-2017-goda-mezhdunarodnoj-progarmmy-gazproma-futbol-dlya-druzhby
  31. http://www.sport-express.ru/football/news/futbol-dlya-druzhby-2017-otkrytaya-zherebevka-1230734/ 
  32. https://www.raso.ru/news/23454/ 
  33. http://ugs.gazprom.ru/press/news/2017/03/76/ 
  34. https://www.sport-express.ru/football/news/futbol-dlya-druzhby-2017-otkrytaya-zherebevka-1230734/
  35. http://re-port.ru/pressreleases/nachinaetsja_pjatyi_sezon_mezhdunarodnogo_detskogo_proekta_gazproma_futbol_dlja_druzhby/
  36. а б в http://www.newswit.com/.gen/2017-03-17/bafb838790ea60129b53d1add5e4ee99/ Архівавана 27 сакавіка 2019.
  37. а б http://www.euronews.com/2017/07/06/football-brings-kids-together 
  38. http://www.euronews.com/2018/02/16/football-for-friendship-sets-stage-for-2018-world-cup
  39. а б http://www.thedailystar.net/sports/football/time-defender-bangladesh-1543027
  40. http://www.chronicle.co.zw/russia-opportunity-for-zim-youngsters/
  41. а б http://www.africanews.com/2018/02/17/football-for-friendship-draw-held-ahead-of-the-2018-world-cup//
  42. а б в https://www.sovsport.ru/others/lifestyle/articles/1059219-shikarnyj-futbol-krepkaja-druzhba
  43. https://www.sovsport.ru/others/lifestyle/articles/1058343-ih-podruzhil-futbol
  44. https://www.sport-express.ru/football/gazprom/news/yunyy-trener-iz-rossii-stal-chempionom-mira-po-futbolu-dlya-druzhby-1420530/
  45. а б https://www.sport-express.ru/football/gazprom/reviews/more-schastya-druzhby-i-futbola-1428124/
  46. https://rsport.ria.ru/russia2018_news/20180615/1138055010.html
  47. https://www.sport-express.ru/football/gazprom/news/yunyy-posol-futbola-dlya-druzhby-vstretilsya-s-prezidentom-rossii-na-chm-v-moskve-1424143/
  48. https://www.sport-express.ru/football/gazprom/news/uchastniki-futbola-dlya-druzhby-iz-211-stran-i-regionov-pribyli-v-moskvu-1419265/
  49. https://regnum.ru/news/2430800.html
  50. http://government.ru/gov/persons/183/telegrams/32841/
  51. http://www.mid.ru/ru/press_service/spokesman/briefings/-/asset_publisher/D2wHaWMCU6Od/content/id/3231268##23
  52. https://www.fifa.com/worldcup/news/211-countries-and-regions-took-part-in-the-sixth-international-football-for-frie
  53. http://business.dailytimesleader.com/dailytimesleader/news/read/37931695/Football_for_Friendship_Launches_Its_Seventh_Season
  54. https://www.prnewswire.com/news-releases/international-day-of-football-and-friendship-celebrated-in-schools-around-the-world-300837486.html#:~:text=Gazprom%20Football%20for%20Friendship&text=MOSCOW%2C%20April%2025%2C%202019%20%2F,Africa%2C%20North%20and%20South%20America.
  55. https://sputniknews.com/agency_news/201905301075473427-forum-children-experts/
  56. https://www.guinnessworldrecords.com/world-records/547224-most-nationalities-in-a-football-soccer-training-session
  57. https://tass.com/press-releases/1061492
  58. https://sputniknews.com/society/201906041075611076-football-friendship-madrid/
  59. https://www.euronews.com/2019/06/06/football-for-friendship-international-programme-for-kids-breaks-records-and-teaches-sports
  60. https://footballforfriendship.com/
  61. https://sputniknews.com/sport/202011051081023614-new-football-simulator-football-for-friendship-to-be-released-on-world-football-day/
  62. https://www.gazprom-football.com/football-for-friendship/news/newsdetail/children-from-over-100-countries-to-take-part-in-football-for-friendship-eworld-championship/ Архівавана 18 кастрычніка 2021.
  63. https://footballforfriendship.com/friendship-camp/
  64. https://footballforfriendship.com/experts-forum/live-broadcast/
  65. https://footballforfriendship.com/world-championship/
  66. https://footballforfriendship.com/live-broadcast-grand-final/
  67. https://youtu.be/LZhV_4u6xDk
  68. https://www.youtube.com/watch?v=JM9IwE6-4PY&list=PLY-bMt3fklqN7YC2hfMoeG3lWeM7qgvka
  69. https://www.youtube.com/watch?v=iyiGvGvbN6w&list=PLY-bMt3fklqPBspUL7WTe-B3Ie9xIi3HG
  70. http://www.chelseafc.com/news/latest-news/2014/05/chelsea-foundation-youngsters-head-to-lisbon.html
  71. http://www.chelseafc.com/news/latest-news/2014/06/chelsea-foundation-plays-part-in-children-forum.html
  72. http://www.vanluyken.nl/nieuws/149-ipersbericht-i-double-dutchies-na-trainingskamp Архівавана 4 красавіка 2015.
  73. rbth.com/sport/2014/05/30/big_soccer_for_little_europeans_37075.html
  74. http://www.fifa.com/confederationscup/news/y=2017/m=8/news=confed-cup-hosts-friendship-forum-2902692.html Архівавана 12 чэрвеня 2018.
  75. http://www.habermonitor.com/en/haber/detay/for-friendlies-football-scope-young-reporter/333164/
  76. http://www.crawleyobserver.co.uk/news/local/crawley-girl-13-who-dreams-to-play-football-for-england-meets-world-cup-legend-1-6112060 Архівавана 6 мая 2016.
  77. http://www.itsroundanditswhite.co.uk/2014/04/15/football-for-friendship-are-on-the-hunt-for-talented-young-journalists/
  78. https://web.archive.org/web/20140708202936/http://www.vanluyken.nl/artikel/37-nederlands-voetbaltalent-scoort-tijdens-football-for-friendship-beste-jonge-journalist-uit-nederland-interviewt-franz-beckenbauer-
  79. https://web.archive.org/web/20160304111738/http://www.getbucks.co.uk/news/local-news/12-year-old-bucks-boy-best-young-9095138
  80. sputniknews.com/art_living/20150519/1022329716.html
  81. http://www.financialexpress.com/india-news/mission-xi-million-picks-chandigarh-girl-ananya-kamboj/689736/
  82. https://web.archive.org/web/20150522194216/http://theindependent.sg/blog/2015/04/27/kids-from-24-countries-in-europe-and-asia-are-celebrating-international-day-of-football-and-friendship/
  83. rbth.com/sport/2015/05/15/children_from_24_countries_celebrate_day_of_football_and_friendship_46087.html
  84. а б sputniknews.com/art_living/20150512/1022037520.html
  85. https://www.theguardian.com/football/2015/apr/26/said-and-done-blatter-putin-david-cameron
  86. rbth.com/multimedia/2015/05/12/the-international-day-of-football-and-friendship_95713?crid=325359
  87. instagify.com/media/979016253229007447_641360799
  88. а б в г business-center.amchamchina.org/news/?dir=17&doc=201504262030PR_NEWS_ASPR_____EN90314&andorquestion=OR&&ok=1&passDir=0
  89. http://www.joblenobl.ru/news/287-v-ramkakh-programmy-futbol-dlya-druzhby-uchrezhden-kubok-devyati-tsennostej
  90. а б в http://www.euronews.com/2017/07/17/f4f-nine-values-cup-2017-goes-to-real-madrid
  91. а б http://www.dailymail.co.uk/sport/worldcup2014/article-2642473/Vitor-Baia-tips-Portugal-special-World-Cup-Cristiano-Ronaldo-shines-backs-old-boss-Jose-Mourinho-Chelsea.html
  92. https://web.archive.org/web/20141223203736/http://bigpicture.ru/?p=516227
  93. sport.rbc.ru/article/172216/
  94. en.kremlin.ru/events/president/news/19222
  95. а б http://www.leparisien.fr/politique/mondial-2014-hollande-invite-deux-clubs-amateurs-a-l-elysee-pour-france-nigeria-28-06-2014-3960541.php
  96. https://beta.finance.yahoo.com/news/gazprom-international-football-friendship-programme-003000251.html
  97. Какие клубы самые титулованные в Европе?
  98. Виталий Родионов взял шефство над юношеской сборной БАТЭ
  99. Тео стал футбольным послом