Фёдар Міхайлавіч Драгун
Фёдар Міхайлавіч Драгу́н (21 снежня 1962, Мінск) — беларускі мастак-манументаліст.
Фёдар Міхайлавіч Драгун | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 снежня 1962 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак-манументаліст |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1989 годзе. З 1995 года выкладае на архітэктурным факультэце БПА, дацэнт кафедры «Рысунак, акварэль і скульптура»[1].
З 1989 г. удзельнік рэгіянальных, рэспубліканскіх, замежных выставак[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года[1].
Творчасць
правіцьАсноўныя творы: тэмперны роспіс у рэкрэацыі СШ № 166 г. Мінска «Зямля мая» (1989)[1], вітражы «Эпас. Лірыка. Драма»[1] ў бібліятэцы імя А. С. Пушкіна ў Мінску (1990—1991[2]), у зале Народнага адраджэння ў Горацкай гімназіі (1993)[2], вітраж «Храм» у рэспубліканскім шпіталі МУС (1994)[1], вітраж «Сонца на зямлі» ў Рэспубліканскім медыка-генетычным цэнтры (1994)[2], вітражы «Тварэнне»[1] ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1995), у Доме культуры г. Івацэвічы (1995)[2], вітраж «Дыядэма» ў аперацыйнай зале Партызанскага аддзялення Белінвестбанка г. Мінска (1996), вітражы ў вестыбюлі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіцё» г. Мінск (2001), роспіс і рэстаўрацыя ў царкве Св. Апп. Пятра і Паўла ў Васількаве (2000—2003, у суаўтарстве з П. Русаком), роспіс царквы Св. Ап. Іаана Багаслова ў Дамброве Бяластоцкай (2003—2007, у суаўтарстве з П. Русаком), манументальна-дэкаратыўныя кампазіцыі ў тэхніцы мазаіка ў Мемарыяльным комплексе памяці ахвяр Першай сусветнай вайны ў Мінску (2011, сааўтары С. І. Бышнёў, А. С. Суша, В. П. Чайка, архітэктар М. М. Дзятко)[1].
Сярод жывапісных твораў «Купальская ноч» (1992), «Поле ўдоў» (1993), «Дзікая ягада» і «Зорка Венера» (абодва 1994), «Летуценні» (1996) і інш[2].
Працы знаходзяцца ў прыватных зборах Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Галандыі, Ізраіля, Англіі, Іспаніі, ЗША і Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Выставка живописи Фёдора Драгуна «Частная коллекция»
- ↑ а б в г д А. Б. Александровіч. Драгун Фёдар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Літаратура
правіць- А. Б. Александровіч. Драгун Фёдар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).