Фёдар Уладзіміравіч Сапон
Фёдар Сапон (нар. 18 сакавіка 1993) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Фёдар Уладзіміравіч Сапон | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 сакавіка 1993[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьЗ 2011 года пачаў выступаць за дубль футбольнага клуба «Мінск». У 2012 годзе быў пераведзены ў склад фарм-клуба «Мінск-2». З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне, і на наступны год разам з камандай гуляў ужо ў Першай лізе. За два гады здолеў забіць 12 галоў у другім па рангу дывізіёне.
Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» быў расфарміраваны, і ў студзені 2015 года Фёдар быў пераведзены ў асноўную каманду «Мінска»[2]. 20 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1).
У жніўні 2015 года праходзіў прагляд у чэшскім клубе «Усці-над-Лабем», але не падышоў і неўзабаве на правах арэнды стаў іграком «Бярозы-2010»[3]. У студзені 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Фёдар адправіўся на прагляд у юрмальскі «Спартак»[4], аднак кантракт з латвійскім клубам не быў падпісаны. У выніку, папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[5].
У сезоне 2016 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Тарпеда» ў Першай лізе. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі. Пасля атрымання «Тарпеда» месца ў Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні». Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў смаргонскую каманду.
У красавіку 2020 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», дзе гуляў да верасня, пасля чаго завяршыў кар’еру[7].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Мінск | 20 | 3 | |
2012 | Д3 | Мінск-2 | 31 | 14 | |
2013 | Д2 | Мінск-2 | 23 | 4 | |
2014 | Д2 | Мінск-2 | 24 | 8 | |
2015 (1) | Д1 | Мінск | 3 | 0 | |
2015 (2) | Д2 | Бяроза-2010 | 10 | 0 | |
2016 | Д2 | Тарпеда | 24 | 9 | |
2017 | Д2 | Тарпеда | 20 | 3 | |
2018 | Д2 | Смаргонь | 20 | 2 | |
2020 | Д2 | Граніт | 15 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].
Крыніцы
правіць- ↑ Fedor Sapon // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ В "Минск" из "Минска-2" переведены Евдокимов и Сапон (руск.). football.by (27 студзеня 2015). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ «Береза-2010» арендовала Сапона (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Пушняков, Козека и Сапон не спасли юрмалький "Спартак" от поражения в матче со "Сконто" (руск.). football.by (18 студзеня 2016). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Пятигорец, Алексиян, Шепетовский и Сапон стали игроками минского "Торпедо" (руск.). football.by (15 красавіка 2016). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Минское "Торпедо" рассталось с Сапоном (руск.). football.by (27 сакавіка 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Форвард «Гранита» завязал с футболом через месяц после выборов (не мог думать о спорте): поддерживает забастовку, был на Орловке во время жесткого разгона (руск.). by.tribuna.com (30 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.