Фёдар Уладзіміравіч Сапон

беларускі футбаліст

Фёдар Сапон (нар. 18 сакавіка 1993) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Фёдар Сапон
Поўнае імя Фёдар Уладзіміравіч Сапон
Нарадзіўся 18 сакавіка 1993(1993-03-18)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Мінск 3 (0)
2012—2014   Беларусь Мінск-2 78 (26)
2015   Беларусь Бяроза-2010 10 (0)
2016—2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 44 (12)
2018 Беларусь Смаргонь 20 (2)
2020 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 15 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

З 2011 года пачаў выступаць за дубль футбольнага клуба «Мінск». У 2012 годзе быў пераведзены ў склад фарм-клуба «Мінск-2». З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне, і на наступны год разам з камандай гуляў ужо ў Першай лізе. За два гады здолеў забіць 12 галоў у другім па рангу дывізіёне.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» быў расфарміраваны, і ў студзені 2015 года Фёдар быў пераведзены ў асноўную каманду «Мінска»[2]. 20 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1).

У жніўні 2015 года праходзіў прагляд у чэшскім клубе «Усці-над-Лабем», але не падышоў і неўзабаве на правах арэнды стаў іграком «Бярозы-2010»[3]. У студзені 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Фёдар адправіўся на прагляд у юрмальскі «Спартак»[4], аднак кантракт з латвійскім клубам не быў падпісаны. У выніку, папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[5].

У сезоне 2016 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Тарпеда» ў Першай лізе. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі. Пасля атрымання «Тарпеда» месца ў Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні». Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў смаргонскую каманду.

У красавіку 2020 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», дзе гуляў да верасня, пасля чаго завяршыў кар’еру[7].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Мінск   20 3
2012 Д3 Мінск-2   31 14
2013 Д2 Мінск-2   23 4
2014 Д2 Мінск-2   24 8
2015 (1) Д1 Мінск   3 0
2015 (2) Д2 Бяроза-2010   10 0
2016 Д2 Тарпеда   24 9
2017 Д2 Тарпеда   20 3
2018 Д2 Смаргонь   20 2
2020 Д2 Граніт   15 0

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].

Крыніцы правіць

  1. Fedor Sapon // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. В "Минск" из "Минска-2" переведены Евдокимов и Сапон (руск.). football.by (27 студзеня 2015). Праверана 18 красавіка 2024.
  3. «Береза-2010» арендовала Сапона (руск.). by.tribuna.com.
  4. Пушняков, Козека и Сапон не спасли юрмалький "Спартак" от поражения в матче со "Сконто" (руск.). football.by (18 студзеня 2016). Праверана 18 красавіка 2024.
  5. Пятигорец, Алексиян, Шепетовский и Сапон стали игроками минского "Торпедо" (руск.). football.by (15 красавіка 2016). Праверана 18 красавіка 2024.
  6. Минское "Торпедо" рассталось с Сапоном (руск.). football.by (27 сакавіка 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
  7. Форвард «Гранита» завязал с футболом через месяц после выборов (не мог думать о спорте): поддерживает забастовку, был на Орловке во время жесткого разгона (руск.). by.tribuna.com (30 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2024.
  8. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.