Філафора (Phyllophora) — род марскіх чырвоных водарасцей.

Філафора

Phyllophora crispa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phyllophora Nägeli, 1847


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  12048
NCBI  29238
IPNI  ???
TPL  ???

Апісанне правіць

Слаявіна пласціністая, вышынёй да 50 см, простая ці разгалінаваная. Пласціны лінейна-, кліна- або сэрцападобнай формы, з хвалістым, зубчастым ці лопасцевым краем. У некаторых відаў спарафіты развіваюцца на гаметафітах у выглядзе невялікіх нарасцей.

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца каля 15 відаў. Пашыраны ў халодных і ўмераных морах. Растуць на пясчвна-камяністых, глеістых або галечных грунтах, на ракавінах малюскаў.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваюцца для атрымання агарападобнага рэчыва — філафарану, ёду. Харчовыя, тэхнічныя, кармавыя расліны.

Літаратура правіць