Філіп Грыфітс (англ.: Phillip Augustus Griffiths; нар. 18 кастрычніка 1938, Ролі, Паўночная Караліна) — амерыканскі матэматык-геометр. Доктар філасофіі, эмерыт-прафесар Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане, яго дырэктар у 1991—2003 гадах. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1979), Амерыканскага філасофскага таварыства (1992), а таксама Акадэміі дэі Лінчэі. У 2008 годзе ўзнагароджаны прэміяй Вольфа (сумесна з Дэлінем і Мамфардам); двойчы лаўрэат прэміі Стыла (1971, 2014).

Філіп Грыфітс
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1938(1938-10-18)[1][2] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Дональд Спенсер[d][18]
Член у
Узнагароды
Сайт math.ias.edu/people/facu…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Ролі (Паўночная Караліна); для атрымання вышэйшай адукацыі паступіў ва Універсітэт Уэйк-Форэст. У 1959 годзе атрымаў ступень бакалаўра і перайшоў у Прынстанскі ўніверсітэт. На першым годзе навучання там яго навуковым кіраўніком стаў Дональд Спенсер. Пазней Ф. Грыфітс успамінаў, што найбольшы ўплыў на яго вучобу ў гэты перыяд часу аказала кніга Германа Вейля «Die Idee der Riemannschen Fläche», працы Элі Картана і запіскі лекцый Чэрна пра комплексныя мнагастайнасці.

У 1962 годзе абараніў дысертацыю On Certain Homogeneous Complex Manifolds і атрымаў ступень Ph.D. Працаваў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (1964—1967), выкладаў матэматыку ў Прынстанскім (1967—1972) і Гарвардскім (1972—1983) універсітэтах, і ва Універсітэце Дзюка (1983—1991). З 1991 па 2003 гады дырэктар Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане, і да 2009 года прафесар матэматыкі там жа. Станам на 2014 год ён узначальвае Science Initiative Group.

З’яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. У 1995—1998 гадах узначальваў праграмны камітэт Міжнароднага кангрэса матэматыкаў, у 1999—2006 гадах быў сакратаром Міжнароднага матэматычнага саюза. Правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства (2012).

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Phillip Griffiths // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #131881434 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  4. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  5. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  6. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  7. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  8. https://mathematics.miami.edu/about-us/faculty/index.html
  9. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  10. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  11. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  12. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  13. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  14. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  15. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  16. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  17. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  18. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  19. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  20. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.