Франц Кафка
Франц Ка́фка (ням.: Franz Kafka, 3 ліпеня 1883, Прага, Аўстра-Венгрыя — 3 чэрвеня 1924, Клостэрнойбург, Аўстрыя) — нямецкамоўны пісьменнік, навеліст, лічыцца адным з самых уплывовых літаратараў XX стагоддзя.
Франц Кафка | |
---|---|
ням.: Franz Kafka | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Franz Kafka |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1924[3][4][…] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Герман Кафка[d] |
Маці | Юлія Кафка[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, байкапісец, навэліст, аўтар афарызмаў, аўтар дзённіка, перакладчык, адвакат, сцэнарыст, паэт-адвакат, claims adjuster, празаік, пісьменнік |
Гады творчасці | з 1904 |
Кірунак | літаратура мадэрнізму[d] і Экзістэнцыялізм |
Жанр | мадэрнізм, белетрыстыка, апавяданне, Прытча і малая проза[d] |
Мова твораў | нямецкая |
Подпіс | |
franzkafka.de (ням.) | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Жыццё
правіцьФранц Кафка нарадзіўся ў яўрэйскай нямецкамоўнай сям’і, якая жыла ў пражскім раёне Юзэфаў (былое гета горада Прагі – тады ў складзе Аўстра-Венгерскай Імперыі). Франц быў першым дзіцём у сям’і Германа і Юліі Кафкаў (у дзявоцтве Леві). Сям’я Кафкі належала да сярэдняга класа: бацька, сам будучы чацвёртым дзіцём у беднай правінцыйнай сям’і, пасля прыезду ў Прагу адкрыў галантарэйную краму, маці была родам з забяспечанай сям’і півавараў з Подзебрадаў. Сына, народжанага меней чым год пасля шлюбу, назвалі Францам у гонар Імператара Франца Іосіфа. Франц Кафка меў двух братоў, Георга і Гайнрыха – яны памерлі ў год пасля нараджэння, а таксама тры сястры: Элі, Валі і Отлу (загінулі ў часе Другой сусветнай вайны). Прозвішча «Кафка» па-чэшску (kavka) азначае літаральна птушку каўку. Выява гэтай птушкі была эмблемай фірмы Германа Кафкі.
З 1889 да 1893 года Франц наведваў нямецкую (Deutsche Knabenschule), а не чэшскую, пачатковую школу, што адлюстроўвала жаданне яго бацькі пасунуцца вышэй па сацыяльнай лесвіцы. Хаця большасць насельніцтва Прагі ў тыя часы размаўляла па-чэшску, мовай эліты была нямецкая. Франц свабодна валодаў чэшскай, а таксама няблага ведаў французскую (адным з яго ўлюбёных пісьменнікаў быў Гюстаў Флабер). Будучы яўрэем, ён аднак амаль не ведаў ідыш і стаў цікавіцца традыцыйнай культурай свайго народу толькі ў дваццаць гадоў, а іўрыт пачаў вывучаць толькі ў канцы жыцця.
У 1901 годзе Кафка скончыў гуманітарную гімназію (Altstädter Gymnasium). У жніўні таго ж года распачаў навучанне ў Карлавым універсітэце Прагі. Прысвяціўшы два тыдні хіміі, ён аднак перавёўся на факультэт права. У 1906 годзе атрымаў ступень доктара права і распачаў стажыроўку ў судзе. Менавіта ў часе навучання ва ўніверсітэце Кафка пазнаёміўся са сваім лепшым сябрам, вядомым тады пражскім пісьменнікам жыдоўскага паходжання, Максам Бродам. Дзякуючы Броду большасць твораў Кафкі і пабачыла свет.
З 1908 да 1922 года Кафка працаваў у страхавой фірме ў Празе і меў шмат службовых падарожжаў па Чэхіі. У час, калі ён сышоў з працы, ён займаў пасаду старэйшага інспектара з добрай аплатай.
Да 35 гадоў Кафка жыў разам з бацькамі. Ён меў складаныя адносіны са сваім дэспатычным айцом і да канца жыцця застаўся кавалерам. У перыяд паміж 1912 і 1917 годам ён заляцаўся да берлінскай сакратаркі Феліцыі Баўэр, двойчы быў з ёй заручаны і двойчы зрываў шлюб. Істотнай жанчынай у жыцці Кафкі была Мілена Есэнская – чэшская журналістка, пісьменніца і перакладчыца яго твораў. Апошняй жанчынай Кафкі была Дора Дымант, жыдоўка з артадаксальнай сям'і з Паб’яніцаў, якая зацікавіла яго вывучэннем Талмуда.
У 1922 годзе праз прагрэсуючыя сухоты Кафка быў вымушаны сысці з працы. У 1923 годзе ён перабраўся ў Берлін, каб жыць разам з Дорай Дымант. У той час ён імкнуўся займацца толькі творчасцю. Праз год Франц Кафка памёр у санаторыі Кірлінг каля Вены, верагодна праз знясіленне — болі ў горле не дазвалялі яму прымаць ежу, а ўнутраная тэрапія была ў той час дрэнна развітая. Яму было 40 гадоў.
Творчасць
правіцьПершы зборнік апавяданняў і фрагментаў прозы Кафкі быў выдадзены ў 1913 годзе пад назвай Сузіранне (Betrachtung). У той жа час паўстала першая глава няскончанага рамана Амерыка. Агулам, у часе жыцця Кафка апублікаваў толькі чатыры зборнікі: вышэйзгаданае Сузіранне, Вясковы доктар, Кары і Мастак голаду. Галоўныя яго творы – Зніклы, Працэс і Замак – выйшлі з друку ўжо пасля яго смерці і насуперак апошняму жаданню (Кафка прасіў Макса Брода знішчыць рукапісы). Таксама пасля смерці былі выдадзеныя дзённікі і ліставанні Кафкі з Бродам, Феліцыяй Баўэр і некаторымі іншымі асобамі. Броду ўдалося папулярызаваць творчасць Кафкі на хвалі захаплення экзістэнцыялізмам у 1940-ых —1950-ых гадах.
У сваіх аповесцях Кафка стварыў мадэль сітуацыі, якую называюць кафкаўскай (у нямецкай мове існуе нават адмысловы прыметнік kafkaesk). Сутнасцю кафкаўскай сітуацыі ёсць канфлікт паняволенай самотнай адзінкі з вышэйшай інстанцыяй, ананімнай і недасяжнай[7].
Выбраныя творы
правіцьАпавяданні і фрагменты
правіць- 1913 – Прысуд (Das Urteil)
- 1914 – У калоніі для зняволеных (In der Strafkolonie)
- 1914 – Перад законам (Vor dem Gesetz)
- 1915 – Ператварэнне (Die Verwandlung)
- 1917 – Даклад у Акадэміі (Ein Bericht für eine Akademie)
- 1922 – Доследы сабакі (Forschungen eines Hundes)
Раманы
правіцьБеларускія пераклады
правіць- Прысуд: Апавяданні і мініяцюры / Франц Кафка. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага, прадмова П.Васючэнкі. — Мн.: Маст. літ., 1996. — 246 с. — (Бібліятэка замежнай прозы).
- Апавяданні. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага // Крыніца, 1995, № 6 (11).
- Не спадзявайся! (Апавяданні). Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага // Arche, 2011, № 9.
- Выбраныя творы. У 2 тамах. Т. 1: раман «Працэс»; т. 2: апавяданні. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага. — Мн.: Выд. Зміцер Колас, 2020. — 284+308 с.
- Замак: раман. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага. — Мн.: Выд. Зміцер Колас, 2022. — 420 с.
- Зніклы: раман; Восем сшыткаў in octavo. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага. — Мн.: Выд. Зміцер Колас, 2022. — 368 с.
Зноскі
- ↑ а б Robertson R. Kafka: A Very Short Introduction — University of Oxford, 2004. — P. 1. — ISBN 978-0-19-280455-6
- ↑ а б Kafka F. The Metamorphosis: The Translation, Backgrounds and Contexts, Criticism / S. Corngold — 1 — W. W. Norton & Company, 1996. — P. 211. — ISBN 978-0-393-96797-5
- ↑ а б Kafka F. The Metamorphosis: The Translation, Backgrounds and Contexts, Criticism / S. Corngold — 1 — W. W. Norton & Company, 1996. — P. 213. — ISBN 978-0-393-96797-5
- ↑ Кафка Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Trenkler T. Kafka in Kierling: Siechtum prolongiert / Hrsg.: O. Bronner — 2011. Праверана 22 сакавіка 2022.
- ↑ а б Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ↑ http://niamiesta.se/archiu/Kundera_Kafka/Kundera_Kafka.htm>Мілан(недаступная спасылка) Кундэра, Недзе па-за
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франц Кафка
- Англамоўны сайт пра Кафку Архівавана 6 снежня 2020.
- Прысуд
- Тэстаменты