Хараўское балота
Хараўско́е бало́та — балота нізіннага тыпу ў Пружанскім і Бярозаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, у вадазборы р. Ясельда. Плошча балота склдае 7,4 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 6 тыс. га. Глыбіня торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць мергель і сапрапель. Здабываецца торф на ўгнаенне. Паўночная частка балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Паўднёвая частка не асушана, занята пераважна хмызняком, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).