Хасэ Вільяльба Рубіа

Хасэ Эдуарда Вільяльба Рубіа (ісп.: José Eduardo Villalba Rubio; 1882, Таледа1960, Мадрыд) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Хасэ Вільяльба Рубіа
Дата нараджэння 1882
Месца нараджэння
Дата смерці 1960
Месца смерці
Бацька José Villalba Riquelme[d]
Дзеці Carlos Villalba Gómez-Jordana[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Званне палкоўнік[d]
Бітвы/войны

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і Хасэ Вільяльба Рыкельмэ, які ў 1919—1920 гадах займаў пасаду ваеннага міністра Іспаніі. Браты — Альвара, Рыкарда, Антоніа, Фернанда і Карлас — сталі вайскоўцамі. Усе яны, за выключэннем Карласа, які загінуў у Рыфскай вайне, пазней далучыліся да паўстанцкіх войск Франсіска Франка. Таксама было чатыры сястры: Луз, Адэла, Марыя Луіза і Ізабель. Усе яны былі замужам за афіцэрамі іспанскай арміі.

Хасэ-малодшы таксама выбраў прафесію вайскоўца. У 1904 годзе ён паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у 1908 годзе. Першы час служыў у Барселоне ў егерскім батальёне. Прымаў удзел у Мелільскай кампаніі 1909 года.

На працягу 1909—1913 гадоў служыў у пяхотным палку «Алькантара», у 1913—1915 гадах — абарыгенных паліцэйскіх сілах Мелільі, папярэдніках рэгуларэс[1]. Пасля кароткага прызначэння ў Барселоне Вільяльба вярнуўся ў Афрыку, у Ваенны кабінет Вярхоўнага камісара Іспаніі ў Марока. Працаваў у штабе Генеральнага штаба іспанскай арміі ў Афрыцы. Пазней ён быў прызначаны ў рэгуларэс[2]. Разам са сваім бацькам і братамі прымаў актыўны ўдзел у Рыфскай вайне[3]. З 1924 года ваяваў у складзе Іспанскага легіёна[4].

У пачатку 1936 года Вільяльба было прысвоена званне палкоўніка. У красавіку прызначаны камандзірам 2-й гвардзейскай паўбрыгады 1-й горнай брыгады[5].

Неўзабаве яму стануць вядомы планы па падрыхтоўцы путчу. Усе родныя і стрыечныя браты, дзядзькі і нават двое яго сыноў выступілі на баку паўстанцаў. Першапачаткова Вільяльба таксама выступаў на баку апазіцыі. Як меркавалася, ён возьме на сябе кіраванне грамадзянскай гвардыяй. Аднак, калі адбыўся мяцеж, афіцэр адмовіўся ўдзельнічаць у звяржэнні ўрада. Гэта магло быць звязана з адсутнасцю зносін з іншымі паўстанцамі, уплывам анархістаў у падпарадкаваных падраздзяленнях, правалам паўстанняў у Мадрыдзе і Барселоне[6].

У наступным Вільяльба будзе прымаць удзел у баявых дзеяннях на баку ўрада. У студзені 1937 года ён прызначаны кіраўніком сектара Кордавы, далей стаў камандуючым Паўднёвай арміяй[7]. Пасля страты Малагі афіцэра будуць судзіць за дзяржаўную здраду. У лютым 1937 года ён быў звольнены з пасады ў Паўднёвай арміі, а праз некалькі дзён супраць яго было выстаўлена абвінаваўчае заключэнне. Афіцэр да канца вайны заставаўся ў турме, пакуль у лютым 1939 годзе не быў рэабілітаваны. Пасля бяжыць у Францыю.

У 1950 годзе вярнуўся ў Іспаніі, дзе быў судзімы, асуджаны, але хутка памілаваны.

Ажаніўся з Марыяй Луізай Гомес-Жарданай-і-Соузай, дачкой генерал-капітана Франсіска Гомес-Жардана Соузы — вярхоўнага камісара іспанскага пратэктарату Марока і міністра замежных спраў ва ўрадзе Франка. Меў двух сыноў — Карласа Вільяльба Гомеса-Жардану і Хасэ Луіса Вільяльба Гомес-Жардана. Яны, як і бацька, выбралі прафесію афіцэра.

Крыніцы

правіць
  1. Diario ABC, 10 de octubre de 1921, pág. 9; reseña de la llegada del Teniente José Villalba del Regimiento Vergara a Barcelona herido de Guerra en Tizzi Azza
  2. Diario ABC, 11 de septiembre de 1923, pág. 9; El capitán José Eduardo Villalba es ascendido por méritos de guerra a Comandante,
  3. Diario ABC, domingo 25 de mayo de 1924, pág. 24; referencia de un viaje a Madrid del comandante del Tercio José Eduardo Villalba Rubio.
  4. Diario ABC, 17 de enero de 1925, pág. 8; El comandante del Tercio José Eduardo Villalba Rubio cesa en su destino y pasa a Intervenciones.
  5. Biografía del Coronel José Eduardo Villalba
  6. Fernando Martínez de Baños Carrillo (coordinador), Guerra Civil en Aragón. Tomo I, pp. 40 & 98-101
  7. La guerra civil española mes a mes, tomo 10, editorial El Mundo, 2005, p.76