Хаўвард Тэйлар Рыкетс

вучоны, патолаг і мікрабіёлаг

Хаўвард Тэйлар Ры́кетс[4] (англ.: Нoward Тaylor Ricketts; 9 лютага 1871 — 3 мая 1910) — амерыканскі вучоны, патолаг і мікрабіёлаг.

Хаўвард Тэйлар Рыкетс
англ.: Нoward Тaylor Ricketts
Ricketts Howard Taylor 1871-1910.jpg
Дата нараджэння 9 лютага 1871(1871-02-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1910(1910-05-03)[1][2] (39 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці патолагаанатам, мікрабіёлаг
Навуковая сфера бактэрыялогія
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Commons-logo.svg Хаўвард Тэйлар Рыкетс на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў горадзе Фіндлі (штат Агая, ЗША). У 1894 годзе скончыў Універсітэт штата Небраска ў горадзе Лікальн і атрымаў ступень бакалаўра[5]. У 1897 годзе скончыў медыцынскі каледж Паўночна-Заходняга ўніверсітэта (Эванстан, штат Ілінойс). З 1899 года дацэнт, з 1902 года прафесар паталагічнай анатоміі Чыкагскага ўніверсітэта. У 1901—1902 гадах праходзіў стажыроўку ў медыцынскіх установах Вены, Берліна, Парыжа.

У 1909 годзе прыехаў у Мексіку, дзе разам з Уайлдэрам (англ.: R. М. Wilder) займаўся вывучэннем сыпнога тыфу, заразіўся і памёр у Мехіка 3 мая 1910 года.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар навуковых прац па вывучэнню інфекцыйных хвароб. Апісаў плямістую ліхаманку Скалістых гор і выявіў яе ўзбуджальніка. Разам з калегамі выявіў, што від кляшчоў Dermacentor andersoni здольны пераносіць бактэрыі роду Bacillus. Апісаны ім узбуджальнік атрымаў назву Rickettsia rickettsi (від бактэрый з роду Рыкетсіі (Rickettsia)). Таксама высвятліў, што брушны тыф перадаецца праз адзежную вош.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Howard Taylor Ricketts // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Howard T. Ricketts // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  4. БелЭн, 2001
  5. Биологи. Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1984. — С. 532. — 816 с.(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Маніна А. Ю. Рыкетс Хаўвард Тэйлар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 497. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Здродовский П. Ф. РИККЕТС Говард // Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский. — Т. 22. Растворители — Сахаров. — М.: Советская энциклопедия, 1984. — С. 291.(руск.) 

СпасылкіПравіць