Хведар Кажаневіч
Хведар Кажаневіч (14 лютага 1926 — 27 лютага 2007) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч.
Хведар Кажаневіч | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі і ваенны дзеяч |
Дата нараджэння | 14 лютага 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 2007 (81 год) |
Месца смерці | |
Веравызнанне | БАПЦ |
Член у | |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 14 лютага 1926 г. у вёсцы Любель-Поль, гміна Пінкавічы, Пінскі павет, Палескае ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.
Падчас Другой сусветнай вайны у 1940 г. разам з бацькамі быў дэпартаваны на катаргу ў раён Архангельску. У 1942 г. каб уратаваць сваё жыццё і сям’ю запісаўся да Арміі Андэрса.[1] Прайшоў Іран, Палестыну, Італію. Удзельнік бітвы за Монтэ-Касіна, за што меў узнагароду.
У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 19 студзеня 1947 быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. Першыя гады жыў у Брадфардзе (Ёркшыр), потым перабраўся ў Манчэстэр, дзе працаваў інспектарам транспарту. Быў актывістам і доўгагадовым старшынём аддзелу ЗБВБ у Манчэстэры. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Адзін з арганізатараў беларускай суботняй школкі ў Манчэстэры, старшыня бацькоўскага камітэта. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага клуба ў Манчэстэры, выконваў абавязкі яго скарбніка. Быў сябрам Рады БАПЦ у Вялікабрытаніі. На ягоных плячах трымалася беларускае жыццё ў графстве Ланкашыр.
Напісаў прадмову да кнігі «Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна».
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна: артыкулы, дакумэнты / [уклад. Ю. Грыбоўскі; прадм. Х. Кажаневіча]. — Мн.: Кнігазбор, 2006. — 121, [1] с., [4] л. іл. — С. 53 — 102. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 2). — ISBN 985-6824-28-1.