Хрыстафор Якаўлевіч Гобі

Хрыстафор Якаўлевіч Гобі (руск.: Христофор Яковлевич Гоби; 12 (24) красавіка 1847, Санкт-Пецярбург24 снежня 1919, Петраград) — рускі батанік, міколаг, альголаг, заснавальнік школы батанікаў-крыптагамістаў. Прафесар (1885).

Хрыстафор Якаўлевіч Гобі
руск.: Христофор Яковлевич Гоби
Gobi hristofor yakovlevich.jpg
Дата нараджэння 12 (24) красавіка 1847[1]
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург
Дата смерці 24 снежня 1919(1919-12-24)[2][1] (72 гады)
Месца смерці Петраград
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт
Вядомы як заснавальнік школы батанікаў-крыптагамістаў

У 1871 годзе скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Выкладаў у ім.

Х. Я. Гобі належаць працы па эколага-геаграфічнаму і сістэматыка-антагенетычнаму вывучэнню ніжэйшых арганізмаў і пакрытанасенных раслін. Выявіў уздзеянне рэльефу мясцовасці на геаграфічнае пашырэнне раслін. Займаўся даследаваннямі флоры Белага мора і суседніх раёнаў Паўночнага Ледавітага акіяна. У 1916 годзе распрацаваў адну з філагенетычных сістэм расліннага свету.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 11 ліпеня 2020.
  2. Гоби Христофор Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць