Хрышчэнне Ісуса

(Пасля перасылкі з Хрышчэнне Гасподняе)

Хрышчэнне Ісуса — падзея ў жыцці і дзейнасці Ісуса Хрыста, якая азначае пачатак Яго грамадскага служэння. Гэта падзея запісана ў сінаптычных Евангеллях, у Евангеллі паводле Яна прама не апісваецца хрышчэнне Ісуса.

Франчэска Альбані. Хрышчэнне Ісуса Хрыста.

Хрышчэнне з’яўляецца адной з пяці асноўных вех у евангельскім апавяданні пра жыццё Ісуса, разам з Праабражэннем, распяццем, уваскрэсеннем і Узнясеннем. Большасць хрысціянскіх канфесій разглядаюць хрышчэнне Ісуса як важную падзею, якая з’яўляецца падставай для хрысціянскага абраду хрышчэння (гл. таксама Дзеянні 19:1-7). Ва ўсходнім хрысціянстве хрышчэнне Ісуса адзначаецца 19 студзеня, у свята Богаяўлення. У Рымска-каталіцкай царкве, Англіканскай царкве, лютэранскай цэркве і некаторых іншых заходніх канфесіях святкуецца ў свята Хрышчэння Гасподняга.

Біблейскае апавяданне

правіць

У Евангеллях паводле Марка, Мацвея і Лукі ў цэлым апісана поўная гісторыя хрышчэння.

У Евангеллі паводле Мацвея 3:14, сустрэўшы Ісуса, Ян сказаў: «Мне трэба ў Цябе хрысціцца, а Ты прыходзіш да мяне?» Тым не менш, Ісус пераконвае Яна хрысціць Яго. У Евангеллі паводле Лукі апісваецца, што, калі Ісус маліўся, Нябёсы адкрыліся і Дух Святы сышоў на Яго. Лука ўдакладняе, што дух спусціўся ў «цялесным выглядзе» голуба, а не проста сыходзіў, як голуб.

У Евангеллях паводле Лукі і Марка запісана пра голас, які звяртаецца да Ісуса, кажучы: «Ты Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў», у той час як у Евангеллі паводле Мацвея голас звяртаецца да натоўпу: «Гэты ёсць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў» (Мацвея 3:13-17; Марка 1:9-11; Лукі 3:21-23).

У Евангеллі паводле Яна 1:29-33 няма прамога апавядання пра хрышчэнне, але Ян Хрысціцель сведчыць, што ён бачыў Дух, які сыходзіў, як голуб. Далей расказваецца пра сустрэчу Ісуса з двума Яго будучымі вучнямі, якія на той час былі вучнямі Яна Хрысціцеля, адзін з іх названы Андрэй.

Пасля хрышчэння ў Сінаптычных Евангеллях апавядаюць пра спакусу Ісуса, калі Ён адышоў у Іўдзейскую пустыню пасціцца на працягу сарака дзён і начэй.

Месцазнаходжанне

правіць

У Ян. 3:23 запісана, што Ян хрысціў у Яноне паблізу Саліма, «таму што там было шмат вады». Таксама ў Ян. 1:28 гаворыцца, што Ян Хрысціцель хрысціў у «Віфаніі за Іарданам». Але гэта месца не ёсць вёска Віфанія на ўсход ад Іерусаліма, але, як правіла, лічыцца, што гэта горад Віфавара ў Пярэі.

 
Меркаванае месца хрышчэння на рацэ Іардан

У III стагоддзі Арыген, які пераехаў у раён з Александрыі, прапанаваў Віфавару ў якасці месца хрышчэння. У IV стагоддзі Еўсевій Кесарыйскі заявіў, што месца хрышчэння было на заходнім беразе ракі Іардан, што і было адлюстравана на візантыйскай карце Мадаба.

Любімае месца для хрысціянскіх паломнікаў да месца хрышчэння Ісуса знаходзіцца на рацэ Іардан каля Іерыхона. Гэтае месца размешчана на беразе Іардана ў Аль-Махтас (што перакладаецца з арабскай мовы як хрышчэнне або апусканне), гэта месца было падтрымана ЮНЕСКА для раскопак.

Месца наведаў Папа Рымскі Ян Павел II у сакавіку 2000 года і сказаў: «Мне здаецца, я бачу Ісуса, Які прыходзіць да водаў ракі Іардан недалёка адсюль, каб прыняць хрышчэнне ад Яна Хрысціцеля».

Адлюстраванне ў мастацтве

правіць

У той час як у Евангеллі паводле Лукі пэўна сведчыцца пра Дух Божы, Які сыходзіць у выглядзе голуба, у Евангеллі паводле Мацвея апісанне досыць расплывістае, яно можа быць вытлумачана толькі праз здагадку, што Дух спускаўся ў выглядзе голуба. Нягледзячы на тое, што ў час напісання Евангелляў вялікая колькасць сімвалаў звязвалася з галубамі, вобраз голуба стаў добра вядомым сімвалам Святога Духа ў хрысціянскім мастацтве. Выявы хрышчэння звычайна падаюць адчыненае неба і Духа Святога, зыходзячага ў выглядзе голуба да Ісуса.

Спасылкі

правіць